RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

04.12.2024 - 10:15

Магілёў поўнасцю ўпрыгожаць да навагодніх і калядных свят да канца першай дэкады снежня. Абласны цэнтр зменіцца паводле канцэпцыі светлавога афармлення, расказала начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама Алена Гумен.

04.12.2024 - 10:15

«Я бачу свет сэрцам» пад такой назвай адбылася інтэрактыўная выстава-акцыя для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Выхаванцы Магілёўскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі разам з педагогамі і бацькамі стваралі работы ў розных тэхніках.

04.12.2024 - 10:11

Маленькія перамогі кожны дзень. Стагоддзе сваёй дзейнасці адзначае Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі.

03.12.2024 - 15:29

Тыпавыя формы класных часопісаў абнавілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 166 ад 21 лістапада 2024 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Згодна з пастановай, унесены карэкціроўкі ў формы класных часопісаў для І-ІV (V) класаў і для V (VI)-ХІ (ХІІ) класаў.

У прыватнасці, фармулёўка «законныя прадстаўнікі вучня» зменена на «бацькі вучня». Таксама зараз будуць указваць род дзейнасці і месца працы бацькоў вучня.

03.12.2024 - 11:15

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

У гэтую суботу, 7 снежня, можна будзе звярнуцца па тэлефонах:

03.12.2024 - 10:38

Сёння Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта дата заклікана прыцягнуць увагу да стварэння безбар'ернага асяроддзя і роўнасці магчымасцей ва ўсіх сферах жыцця.

У нашай краіне да людзей з абмежаванымі магчымасцямі заўсёды асаблівае стаўленне. Іх у Беларусі звыш паўмільёна чалавек. Прафесійныя працоўныя рэкамендацыі, рост выплат, даступнае асяроддзе. Міністэрства працы і сацабароны адзначае істотны прагрэс у вырашэнні праблем людзей з інваліднасцю.

03.12.2024 - 09:54

Тэматычная гарачая лінія па рэалізацыі норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.10.2024 № 402 «Аб сацыяльнай падтрымцы», якія датычацца змяненняў пенсіённага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян, будзе праходзіць у Магілёўскім аблвыканкаме 5 снежня.

Якія цікавяць пытанні можна будзе задаць з 8.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71 32 55.

02.12.2024 - 14:29

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прызначыў Сяргея Налівайку, які да сёння займаў пасаду міністра па падатках і зборах, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці. У зносінах з журналістамі прызначэнец падзяліўся, чаму надасць увагу на новай пасадзе ў першую чаргу.

02.12.2024 - 14:22

Адзіны дзень кансультавання па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю пройдзе 3 снежня.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама правядуць 3 снежня Адзіны дзень кансультавання па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю. Званкі будуць прымацца з 10.00 да 12.00.

02.12.2024 - 12:12

Людзі з інваліднасцю змогуць бясплатна наведаць музеі краіны да 15 снежня.

У Беларусі 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. У сувязі з гэтым з 15 лістапада па 15 снежня людзі з інваліднасцю могуць бясплатна наведаць музеі краіны.

02.12.2024 - 10:07

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў прамую тэлефонную лінію.

У ходзе прамой лініі да парламентарыя звярнуўся жыхар Хоцімскага раёна па пытаннях актывізацыі работы мясцовай вертыкалі ўлады па навядзенні парадку ў населеным пункце.

Яшчэ адзін зварот датычыўся прымянення выплаты падаткаў на рухомую і нерухомую маёмасць для ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу.

29.11.2024 - 09:44

Вызначана дата дабрачыннага тэлемарафона «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». 20 снежня вядучыя ТРК «Магілёў» выйдуць у прамы эфір і на працягу 6 гадзін будуць расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Рабятам неабходна дапамога. І разам мы зможам сабраць сродкі на ажыццяўленне дзіцячай мары.

28.11.2024 - 13:19

У Беларусі зараз праходзіць актыўная фаза па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Кіраўніка дзяржавы. Нагадаем, ініцыятыўныя групы працуюць да 6 снежня і кожны грамадзянін мае магчымасць падтрымаць прапанаваныя кандыдатуры. Паралельна ідзе работа і ў тэрытарыяльных камісіях па выбарах Прэзідэнта. На Магілёўшчыне іх сфарміравана 26.

28.11.2024 - 12:15

Эксперт упраўлення тэхнічных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці лейтэнант юстыцыі Яўген Логінаў удастоены граматы Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выратаванні чалавека на пажары. Грамату афіцэру ўручыў начальнік абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў.

28.11.2024 - 09:31

Найважнейшая палітычная падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў у Магілёўскім холдынгу «Групы кампаній ПРАТАС». З калектывам сустрэўся старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц.

27.11.2024 - 15:45

Каля 80 чалавек стануць удзельнікамі агульнагарадскога спартыўна-забаўляльнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ў Магілёве. Пра гэта расказаў намеснік старшыні па асноўнай дзейнасці Магілёўскага гарадскога ФСК Дзмітрый Шчарбаты.

Тэматычнае мерапрыемства пройдзе ў абласным цэнтры 29 лістапада на базе Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. Усе спаборніцтвы будуць мець як камандны, так і асабісты характар.

27.11.2024 - 12:25

20 снежня на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў» пройдзе дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». У прамым эфіры на працягу 6 гадзін вядучыя будуць паказваць і расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Паліна Капаніцкая і Лёша Макулаў - героі марафона, які праходзіў 4 гады таму. За сабраныя грошы, у ліку іншага, купілі для іх спецыялізаваныя каляскі. Як змянілася жыццё Лёшы і Паліны - у сюжэце ТРК «Магілёў».

27.11.2024 - 12:15

Адзіная сістэма аўтастрахавання пачне працаваць у Саюзнай дзяржаве з 1 студзеня 2025 года. Гэта дата вызначана ў змяненнях у федэральны закон «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці (АСАГА) уладальнікаў транспартных сродкаў», якія прыняты 27 лістапада Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

27.11.2024 - 09:29

Магілёў прыняў удзел у рэспубліканскім кірмашы вакансій для пенсіянераў і інвалідаў. Добрая магчымасць для людзей сярэбранага ўзросту арганізаваць свой вольны час і знайсці прыдатную для іх працу.

26.11.2024 - 15:16

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

Так, 30 лістапада можна будзе звярнуцца па тэлефонах: