RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

26.09.2023 - 09:28

У Магілёўскай вобласці завяршылася камандна-штабнае вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны.
 

25.09.2023 - 12:21

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня разгледзеў кадравыя пытанні.

22.09.2023 - 13:23

Мірыцца з існуючай сітуацыяй у жывёлагадоўлі нельга, трэба дзейнічаць, павышаць адказнасць кадраў за вынікі і ўзмацняць дысцыпліну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі

21.09.2023 - 11:43

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня сабраў нараду па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы.

19.09.2023 - 14:17

I Рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» збярэ гасцей 23 верасня. Культурнае мерапрыемства пройдзе ў Кіраўскім раёне. У гэты дзень для гасцей свята адкрые свае цудоўныя залы адроджаны помнік архітэктуры класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў – палац Булгакаў, які сёлета адзначае сваё 200-годдзе.

На працягу святочнага дня арганізатарамі падрыхтавана насычаная праграма, адметнасцю якой стане баль у палацы эпохі XIX стагоддзя.

18.09.2023 - 19:29

Новы кіраўнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў прадстаўлены сёння працоўнаму калектыву, ён змяніў на пасадзе палкоўніка ўнутранай службы Сяргея Дзямідава, які ўзначальваў УМНС рэгіёну з 2019 года.

15.09.2023 - 18:53

Глабальныя выклікі сучаснасці патрабуюць ад беларускага народа яднання і згуртаванасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню народнага адзінства.

14.09.2023 - 17:41

Сіла беларускага народа заключаецца ў адзінстве. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас наведвання Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча.

13.09.2023 - 17:16

Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы па ўстараненню недахопаў у сферы аховы здароўя, выконваюцца. У тым ліку і ў пытаннях дааснашчэння бальніц раённага звяна. Такую думку выказаў намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы.

12.09.2023 - 17:03

У Магілёве ўрачыста адкрылі другую чаргу дарогі-дублера вул.Якубоўскага - Загарадная шаша. У прымеркаваным да Дня народнага адзінства мерапрыемстве прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка

11.09.2023 - 18:27

Забег адзінства, дыялогавыя пляцоўкі, флэшмобы, канцэрты - у Магілёве анансавалі праграму святкавання 17 верасня. Падрабязнасці журналістам расказалі падчас прэс-канферэнцыі да Дня народнага адзінства, якая адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова.

08.09.2023 - 09:46

Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Хабараўскага края Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні таксама ўдзельнічалі губернатар Хабараўскага края Міхаіл Дзегцяроў, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, кіраўнікі вядучых беларускіх прадпрыемстваў і іх дылеры.

06.09.2023 - 15:44

У Магілёўскай вобласці тры раёны пачалі ўборку цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
 
Уборку пачалі Бабруйскі, Бялыніцкі і Кіраўскі раёны. На сённяшнюю раніцу ўжо накапана 6,3 тыс. т. Усяго ўраджай цукровых буракоў у рэгіёне трэба будзе ўбраць з плошчы 10,5 тыс. га.

05.09.2023 - 12:04

Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 верасня намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

04.09.2023 - 13:03

Сёння Магілёўская вобласць мае дастатковы інвестыцыйны патэнцыял. Аб гэтым сведчыць шэраг эканамічных паказчыкаў.

01.09.2023 - 09:14

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

31.08.2023 - 16:37

Работы па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у Магілёўскай вобласці падыходзяць да свайго лагічнага завяршэння. Надвор'е, вядома, унесла свае карэктывы, але аграрыі духам не падалі - не ўпусцілі ніводнай пагодлівай хвіліны. У Горацкім раёне сабралі з палёў збожжавыя і зернебабовыя, днямі пачнуць уборку кукурузы на сілас. Нягледзячы на завяршэнне ўборачнай, клопатаў у палях менш не стала - бо менавіта зараз ідзе падрыхтоўка глебы, а таксама сяўба азімых пад ураджай ужо наступнага года. Аграрыі ведаюць - важкі каравай у наступным годзе залежыць менавіта ад пасяўной. І тут нельга дапушчаць промашек.

30.08.2023 - 10:48

Сёлета аграрыі разлічваюць на высокі ўраджай бульбы - другой для беларусаў хлеба. У палях задзейнічана ўся тэхніка. Пакуль дазваляе надвор'е, механізатары не змяншаюць тэмпаў.

25 гадоў у роднай гаспадарцы, але ад таго жадання працаваць на зямлі яшчэ больш. Так расказвае пра сваю кар'еру механізатар Віктар Казак. Цяпер заняты на ўборцы бульбы. Надвор'е, гаворыць, дазваляе і хуткасць не зніжаць, і ў сховішчы адгружаць ураджай сухім, а значыць, якасным.

28.08.2023 - 17:01

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка напярэдадні 1 верасня сустрэўся з педагагічным актывам і наведаў шэраг устаноў адукацыі Глускага раёна. Тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка навучальных устаноў да новага навучальнага года.

26.08.2023 - 01:14

Прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Магілёўшчыны - выхаванне і развіццё асобы - абмеркавалі напярэдадні навучальнага года на канферэнцыі педагагічных работнікаў у абласным цэнтры творчасці.