RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адлегласць не перашкода: Леанід Заяц расказаў аб выніках сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю і перспектывах супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц расказаў аб выніках сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю і перспектывах супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі:

– Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Першае–гэта пастаўка нашай тэхнікі ў Прыморскі край. Партнёраў цікавяць аўтобусы, трактары, ліфты, спецыялізаваная тэхніка па ўборцы вуліц. Прыморцы праяўляюць жаданне закрыць патрэбы камунальнай сферы і сельгаспрадпрыемстваў беларускай тэхнікай. У гэтым супрацоўніцтве ніякіх перашкод не існуе, і мы абавязкова будзем нарошчваць супрацоўніцтва.

Актывізацыя партнёрскіх узаемаадносін чакаецца і ў аграрнай сферы. Асобная ўвага была нададзена падрыхтоўцы кадраў. Чатыры беларускія ВНУ аграрнага профілю, у тым ліку Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, гатовы аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы розных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу Прыморскага краю.

У нашых партнёраў вялікі інтарэс да паставак інкубацыйнага яйка з нашай краіны. Было прынята рашэнне палічыць баланс Рэспублікі Беларусь, удакладніць графік патрэб Прыморскага краю, каб арганізаваць пастаўку інкубацыйнага яйка аж да сярэдзіны 2023 года.

Расіян цікавіць беларускі вопыт прамысловага садоўніцтва. З нашай дапамогай у Прыморскім краі будзе закладзены прамысловы сад на плошчы 200 гектараў. Там неабходна будзе арганізаваць сховішча, перапрацоўку яблыкаў, каб натурпрадукт можна было падаць у выглядзе соку, джэмаў або гатовага яблыка на прылаўкі магазінаў Прымор’я.

Уздымалася пытанне па будаўніцтве малочна-таварных комплексаў. У найбліжэйшы час расіяне вызначаць фермераў, якія выкажуць жаданне будаваць такія комплексы па прыкладзе Беларусі. У гэтым праекце, вядома ж, будзе ўдзельнічаць і Магілёўская вобласць. У нас ёсць добры вопыт, і мы гатовы ім дзяліцца.

Нашы будаўнікі таксама прымуць удзел у будаўніцтве гандлёвага дома Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі. Мы павінны яго ўвесці ў працу да канца верасня гэтага года, тады і правядзём вялікае свята–Дні культуры Магілёўскай вобласці. Гэта будзе пляцоўка, на якой шырокі асартымент сваёй прадукцыі змогуць прапанаваць прыморскім спажыўцам нашы прадпрыемствы – Бабруйскі і Магілёўскі мясакамбінаты, «Бабушкинакрынка», «Чырвоны харчавік», «Дамачай», «Стужка», «Магатэкс» і іншыя. Гэта добрая магчымасць заняць нішы на далёкаўсходнім рынку і пашырыць экспарт. Там ёсць попыт на беларускую прадукцыю. Яе якасць–наш брэнд.

Таксама ва Уладзівастоку пачынаем у красавіку будаваць культурна-выставачны цэнтр. Гэта вельмі маштабны праект. Многія нау-хау, якія ёсць у свеце, будуць выкарыстаны пры будаўніцтве гэтага цэнтра з удзелам будаўнікоў з Магілёўскай вобласці. Свой уклад унясуць архітэктары, праекціроўшчыкі, інжынеры, будаўнікі. Падпісаны пратакол і ўзгоднены з абодвух бакоў. Гэта сумесная праца Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, сумесная праца прэзідэнтаў нашых краін.

Вялікае поле дзейнасці адкрываецца для Беларусі, для Магілёўскай вобласці ў Прыморскім краі. Нягледзячы на адлегласць, нас многае аб’ядноўвае, у нас шмат агульных інтарэсаў.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая