RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бясплатныя інтэнсівы бізнес-школы для жанчын пройдуць у Магілёве і Горках па праекце ПРААН

Заняткі бясплатнай бізнес-школы «Я сама», разлічанай на пачыныючых прадпрымальніц, пройдуць на працягу трох зімовых месяцаў у беларускіх гарадах. У нашай вобласці мерапрыемствы адбудуцца ў Горках (25–26 студзеня) і Магілёве (15–16 лютага).

Інтэнсіў арганізуецца па праекце ПРААН і Мінэканомікі Беларусі «Малыя гарады» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі і транснацыянальнай кампаніі Visa. Удзельніц чакае 8 навучальных блокаў па актуальных тэмах: ад пошуку крыніц фінансавання да пабудовы асабістага брэнда ў бізнес-супольнасці.

«Мы прывабім экспертаў, што ведаюць з асабістага вопыту, якія цяжкасці ўзнікаюць у жанчын пры стварэнні сваёй справы. Не сакрэт, што ў грамадстве да гэтага часу моцныя гендарныя стэрэатыпы, у тым ліку сярод саміх жа жанчын. Падчас інтэнсіву мы пакажам, што для страху няма прычын. Магчымасці стварыць паспяховы бізнес у мужчын і жанчын роўныя», – расказала кіраўніца праекта «Малыя гарады» Марына Каліноўская.

Удзел у мерапрыемствах бясплатны, а для іншагародніх удзельніц праект нават аплачвае пражыванне на час навучання. Папярэдняя рэгістрацыя на ўсе бізнес-школы ўжо адкрытая.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая