RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Канцэпцыю музейнага комплексу на Буйніцкім полі абмеркавалі спікеры з Беларусі і Расіі

Старт міжнароднай канферэнцыі «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці», арганізаванай Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ў супрацоўніцтве з Саюзам пісьменнікаў Расіі пры падтрымцы Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» і Магілёўскага аблвыканкама, сёння быў дадзены на легендарным месцы, якое стала сімвалам мужнасці і ахвярнасці ў імя Вялікай Перамогі.

Буйніцкае поле ўвекавечыў у сваіх творах Канстанцін Сіманаў, аб ім напісаны сотні артыкулаў, зняты фільмы і мноства перадач. Тут у гонар герояў узведзены мемарыял, да якога і да каменя памяці Сіманава сёння ўсклалі кветкі і вянкі кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай Дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна, кіраўнік Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, старшыня праўлення Беларус пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, кіраўнік абласнога клуба «Вікру» і іншыя. Памяць абаронцаў Магілёва і ўсіх, чые жыцці забрала вайна, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

У капліцы на мемарыяльных плітах увекавечаны імёны 476 герояў, якія абаранялі Магілёў. А ўсяго іх устаноўлена 5,5 тысяч, і праца ў гэтым напрамку працягваецца.

Рэальныя абрысы набывае і ідэя з'яўлення на полі мужнасці сучаснага мультымедыйнага музея-комплексу, які стане гісторыка-культурным і гісторыка-патрыятычным цэнтрам, дзе будуць праводзіцца мерапрыемствы па ідэалагічнай і патрыятычнай рабоце з моладдзю, выставы, рэканструкцыі ваенных падзей. Згодна з эскізным праектам, комплекс прапануюць пабудаваць у форме ордэна Айчыннай вайны.

– На Буйніцкім полі ў 1941 годзе ішлі цяжкія абарончыя баі. І менавіта тут вораг атрымаў дастойны адпор. 23 дні ў акопах плячом да пляча змагаліся беларусы і расіяне: з Магілёўскай, Смаленскай, Разанскай, Тульскай, Маскоўскай абласцей, – падкрэсліў, адкрываючы міжнародную канферэнцыю, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. – Гэта месца – наш гістарычны гонар і боль, сімвал мужнасці і смутку. Схіляючы галовы перад памяццю загінулых, мы разумеем, што павінны не дапусціць пераглядаў вынікаў вайны, а тым больш стварэнне нацысцкай ідэалогіі. Дзеля захавання гістарычнай памяці, гістарычнай справядлівасці мы і жадаем стварыць тут музейны комплекс.

Выпрацоўка адзінага комплекснага падыходу да канцэпцыі ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны «Буйніцкае поле – поле памяці», а таксама захаванне гістарычнай памяці народаў-пераможцаў, зацвярджэнне прыярытэтаў міру і дружбы паміж народамі на базе гісторыка-культурных каштоўнасцей і традыцый народаў Саюзнай дзяржавы – вось галоўныя тэмы, якія сёння абмяркоўвалі спікеры з Беларусі і Расіі.

Вырашана, што тэматыка будучага музейнага комплексу будзе разнапланавай: экспазіцыі прысвецяць Магілёву даваеннаму, абароне горада і Дняпроўскага рубяжа, акупацыі, партызанскаму і падпольнаму руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Знойдзе ў музейных залах адлюстраванне і палітыка генацыду (спаленыя вёскі, канцлагеры, карныя аперацыі на тэрыторыі вобласці), будуць і залы, якія расказваюць аб вызваленні Магілёўшчыны, ўвекавечваюць памяць аб героях, пошукавым руху ў Прыдняпроўскім краі.

Напаўняць музейныя фонды будуць сумесна – беларусы і расіяне. Разглядаецца пытанне аб перадачы расійскім бокам ваеннай тэхнікі, напрыклад, танка.

– Пры наведванні слаўных для агульнай гісторыі месцаў, такіх, як Буйніцкае поле, яшчэ раз пераконваешся ў велічы подзвігу нашых суайчыннікаў, якія кавалі адну агульную Перамогу, абараняючы сваю Айчыну. Нізкі паклон і вечная памяць гераічным абаронцам Магілёва! Няхай памяць нашых брацкіх народаў аб Вялікай Айчыннай вайне стане залогам міру, бяспекі і працвітання Беларусі і Расіі, – напісала ў кнізе ганаровых наведвальнікаў на Буйніцкім полі Мар'яна Шчоткіна.     

А старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько адзначыў, што галоўная задача нас, нашчадкаў, зберагчы гэты свет, не абясцэніць подзвіг герояў, для якіх любоў да Радзімы і грамадзянскі абавязак сталі дарогай у вечнасць.

Агульныя гісторыя, традыцыі, памяць з'яўляюцца трывалым падмуркам, залогам расійска-беларускіх адносін. Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» як частка нашай агульнай гісторыі мае патрэбу ў далейшай рэканструкцыі і музеефікацыі - каб стаць яшчэ больш дастойным месцам для правядзення сумесных мерапрыемстваў патрыятычнага характару.

Падчас візіту ў Магілёўскую вобласць дэлегацыі з Расіі і Беларусі таксама пабывалі ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна – на мемарыяльным комплексе, прысвечаным памяці вёсак Магілёўскай вобласці, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у музеях і іншых знакавых месцах.

А завершыцца сустрэча пленарным пасяджэннем і падпісаннем Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Федэральным агенцтвам па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, па гуманітарным супрацоўніцтве і Магілёўскім абласным выканкамам.

СБ, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая