Кнігі сучасных беларускіх аўтараў у тыфлафармаце прэзентавалі на выставе ў Магілёве. Яна размясцілася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К.Маркса.
Як расказала загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Ірына Пунчанка, выстаўка - частка інклюзіўнага праекта, які рэалізуецца дзякуючы падтрымцы гранта Прэзідэнта.
Сёння ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя выдадзеных у рамках праекта 16 кніг сучасных беларускіх аўтараў, а таксама 6 зборнікаў вершаў, аўтарамі якіх сталі людзі са слабым зрокам і інваліды па зроку з розных куткоў Беларусі.
«Галоўная мэта нашага праекта - зрабіць сучасную літаратуру даступнай для чытачоў, якія маюць праблемы са зрокам, - адзначыла Ірына Пунчанка. - Гэта не першы праект, які мы рэалізуем у нашай бібліятэцы пры падтрымцы гранта Прэзідэнта. У мінулым годзе мы таксама атрымалі гэты грант у сферы маладзёжнай палітыкі. Тады рэалізавалі інклюзіўны праект «Кранальная зала», дзе людзі з аслабленым зрокам і інваліды па зроку маглі пазнаёміцца з 3D-мадэлямі знакамітых славутасцяў нашай краіны. Тады мы рабілі друкаваныя варыянты экскурсій па гэтай зале. Так узнікла ідэя выдаць сучасныя беларускія творы ў тыфлафармаце».
Па словах загадчыцы аддзела маркетынгу, пасля прэзентацыі і выставы ўсе кнігі адправяцца ў дзіцячую бібліятэку-філіял №2, дзе працуе адзіны ў горадзе абанемент па абслугоўванні людзей з інваліднасцю па зроку.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 17:19
Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вясной 2026 года
26.11.2025 - 11:59
26.11.2025 - 11:33
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 снежня Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 11:03
Прамую тэлефонную лінію 20 снежня правядзе Аляксандр Гарошкін
26.11.2025 - 09:27
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны
26.11.2025 - 09:13