RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць пашырае рынкі збыту і рэалізуе знакавыя інвестпраекты

Высокі бал па геаграфіі паставак

Магілёўская вобласць пашырае рынкі збыту, асвойвае вытворчасць новых відаў прадукцыі і рэалізуе знакавыя інвестпраекты

Больш чым 70 інвестыцыйных праектаў да 2025 года, 17 новых краін-імпарцёраў і павелічэнне долі прыватнага сектара ў прамысловасці – аб асноўных вектарах развіцця эканомікі рэгіёна расказаў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.

Калі мінус даў плюс

– Дзмітрый Міхайлавіч, як гэта – развіваць эканоміку ў эпоху пандэміі? Ці ўдалося захаваць яе «здароўе»?

– Калі толькі гэтыя працэсы пачаліся, некаторыя нашы прадпрыемствы адчувалі пэўныя цяжкасці з пастаўкай сыравіны. Але вытворчасці не спыняліся, пры гэтым многія прыкметна дадалі ў эканамічным росце. У цэлым за тры кварталы ключавыя паказчыкі Магілёўская вобласць выканала. Па адным з галоўных, абагульняльных – валавога рэгіянальнага прадукту – забяспечаны 101 працэнт пры заданні 100,7 працэнта. У фарміраванні валавога прадукту доля прамысловай вытворчасці займае больш за трэць, і яно таксама ў плюсе: 104,6 працэнта за тры першыя кварталы. З станоўчым укладам спрацавалі гандаль, секцыі інфармацыі і сувязі, транспарту. Яшчэ адзін важны паказчык – сярэднямесячная заработная плата – вырасла на 14 працэнтаў. Таксама забяспечаны станоўчы тэмп росту даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці: плюс 16 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020-га.

– Нядаўні міжнародны інвестфорум «Млын поспеху» у Магілёве прадэманстраваў, што ў рэгіёне ёсць і інвестыцыйны капітал.

– Так, за гады свайго існавання «Млын поспеху» мы праводзілі 12 разоў! – Форум стаў эфектыўнай пляцоўкай для дыялогу прадстаўнікоў улады і бізнесу па пытаннях вядзення інвестыцыйнай дзейнасці, выпрацоўкі сумесных напрамкаў прываблівання капіталу ў рэгіён. У гэтым годзе кола ўдзельнікаў усё роўна быў вялікім. Гэта дыпламаты, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, замежных афіцыйных і дзелавых колаў. А таксама банкаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, кіраўнікоў СЭЗ. Толькі замежных удзельнікаў – 60. Ключавой падзеяй форума стала падпісанне 19 пагадненняў і пратаколаў намераў па рэалізацыі інвестпраектаў на агульную суму каля 600 мільёнаў рублёў.

– А якія інвестпраекты вобласць рэалізуе сёння?

– У такім спісе – стварэнне «Омск Карбон Магілёў» – прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду ў СЭЗ «Магілёў», арганізацыя «БР-Вуд» новай лесапільнай і пелетнай вытворчасці ў Бабруйску, будаўніцтва электрастанцыі на аднаўляльных крыніцах энергіі ў Быхаве і многія іншыя знакавыя праекты. Сярод тых, што блізкія да завяршэння, – праект па стварэнні аграпрадпрыемства «Белдан» па вытворчасці збожжа і дацкай беконнай свініны магутнасцю 53 тысячы галоў на год у Бялыніцкім раёне, арганізацыя інавацыйнай вытворчасці кандытарскіх вырабаў на ўчастку «Чырвонага харчавіка» ў Слаўгарадзе. Усё гэта – істотны ўклад у будучыню эканомікі не толькі вобласці, але і краіны. Не выпадкова развіццю сферы інвестыцый надаў асаблівую ўвагу ў сваім выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу забяспечыць запуск новага інвестыцыйнага цыкла. У Магілёўскай вобласці сфарміраваны спіс з больш чым 70 праектаў, якія плануецца рэалізаваць да 2025 года. Туды ўключаны і інфраструктурныя.

Ад Расіі да Алжыра

– Многія флагманы прамысловасці рэгіёна сёння мадэрнізуюцца, і гэта таксама добры зачын на перспектыву. А якія з прадпрыемстваў можна назваць апорнымі?

– На працягу мінімум пяці апошніх гадоў мы бачым, як мяняецца структура прамысловай вытворчасці. Усё большую ўдзельную вагу ў ёй займае прыватны сектар, так званыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці. Менавіта за кошт прадпрыемстваў гэтага сектара ў нас назіраецца істотны рост. Напрыклад, «Омск Карбон Магілёў», які пачаў працу ў мінулым годзе, паказаў па выніках дзевяці месяцаў больш чым шасціразовы рост аб’ёмаў. Пры гэтым можна сказаць, што патэнцыял такіх прадпрыемстваў, у тым ліку і экспартны, далёка не вычарпаны. Скажам, «БелЭмса» (асноўны напрамак кампаніі – вытворчасць сродкаў гігіены: падгузнікі, вільготныя сурвэткі) ва ўмовах пандэміі здолела хутка асвоіць выпуск аднаразовых медыцынскіх масак. У выніку аб’ёмы вытворчасці прадпрыемства выраслі ў разы. Нядрэнныя вынікі паказваюць і нашы флагманы: «Белшына», цэментныя заводы, «Ольса», «ТАіМ», прадпрыемствы сельскагаспадарчага машынабудавання, мясамалочнай галіны, лёгкай прамысловасці. Яны павялічылі экспартныя пастаўкі за кошт таго, што некаторыя канкурэнты ва ўмовах лакдаўнаў скарацілі аб’ёмы вытворчасці. Пры гэтым удалося не толькі павысіць экспарт па традыцыйных кірунках, але і пашырыць геаграфію паставак.

– Гэта значыць экспартны патэнцыял таксама выклікае аптымізм?

– Больш за палову прадукцыі прадпрыемстваў вобласці ідзе на экспарт, а таварная структура ўключае звыш 500 пазіцый. Гэта драўнянастружкавыя пліты, мэбля, шыны, ліфты, хімічныя валокны, чыгуначныя вагоны, тэкстыльная прадукцыя, прадукты харчавання і гэтак далей. У студзені-верасні гэтага года тавары адпраўляліся ў 101 краіну. У ліку 17 новых краін-імпарцёраў – Ірак, Малайзія, Іарданія, Ліван, Марока, Чылі, Данія і іншыя. Рост экспарту адзначаецца у краінах як блізкага, так і далёкага замежжа. Але ключавым партнёрам застаецца Расія: на яе долю прыпадае практычна 54 працэнты экспарту нашай прадукцыі.

Эфект прэферэнцый

– У вобласці рэалізуецца маштабная праграма па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна. Што зроблена і робіцца ў межах яе выканання?

– Нагадаю: асноўная мэта праграмы – стварэнне дадатковых умоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва. Льготы і прэферэнцыі, створаныя для інвестараў у гэтых сямі раёнах вобласці, істотныя. Гэта дало свой станоўчы вынік: у эканоміку і сацыяльную сферу рэгіёна накіравана каля 1,3 мільярда рублёў інвестыцый у асноўны капітал, прыкладна 42 мільёны долараў – прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Паўднёвы ўсход развіваецца ў самых розных напрамках: ад прыватнага бізнесу і прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі да гандлю і сацыяльнай сферы. За час рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне створана 256 новых камерцыйных арганізацый, зарэгістравана 2745 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пабудавана звыш 180 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай. Рэалізаваны і шэраг буйных інвестыцыйных праектаў. Толькі ў 2020 годзе з удзелам сродкаў Банка развіцця ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» завершаны будаўніча-мантажныя работы па праекце «Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу праектнай магутнасцю 24000 галоў на год». У лістападзе 2020‑га адкрыты вытворчы ўчастак па разліве мёду на тэрыторыі прадпрыемства «Чырвоны харчавік – Слаўгарад». У бягучым годзе працягнута будаўніцтва фотаэлектрычнай станцыі для вытворчасці электрычнай энергіі ў Чэрыкаўскім раёне магутнасцю 109 мегават кампаніяй «Камеліясайд Лімітэд», тэхнічная мадэрнізацыя лініі вытворчасці сыроў і абсталявання станцыі другога ўздыму філіяла «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкина крынка», рэалізацыя праекта па стварэнні вытворчасці драўлянага вугалю кампаніяй «Вугляград» у Клімавіцкім раёне і іншыя. Мадэрнізаваны вытворчыя базы лясгасаў паўднёвага ўсходу вобласці, будуюцца гандлёвыя аб’екты.

Для паляпшэння якасці жыцця грамадзян за апошнія гады ў рэгіёне пабудаваны шэраг значных інфраструктурных і сацыяльных аб’ектаў.

– А як ідуць справы ў малога і сярэдняга бізнесу вобласці?

– Ён дэманструе стабільнасць, і яго ўклад у асноўныя эканамічныя паказчыкі развіцця вобласці мае тэндэнцыю росту. Гэтаму спрыяе фарміраванне ўстойлівых і даверных партнёрскіх адносін паміж уладай і бізнесам. Да прыкладу, у мінулым годзе ў падатковых паступленнях у бюджэт доля малога і сярэдняга бізнесу склала 38,8 працэнта, у выручцы ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг – 38 працэнтаў, экспарце – 36,2 працэнта, інвестыцыях у асноўны капітал – 45,9 працэнта. Гэта той сегмент, які важны і з пункту гледжання працаўладкавання і стварэння працоўных месцаў. За дзевяць месяцаў года ў вобласці зарэгістравана 2348 новых працоўных месцаў – у гэтым плане ўзровень мінулага года таксама не зніжаецца.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая