Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Для ўдзелу ў творчым спаборніцтве трэба стварыць з дапамогай любой наяўнай тэхнікі кароткае відэа (да пяці хвілін), загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
«У мінулых сезонах у лік фіналістаў патрапілі розныя па жанрах працы. Сярод іх артхаусныя кароткаметражкі, анімацыя, дакументальныя сюжэты пра гісторыю горада, свайго роду паэтычны кліп, – адзначылі суразмоўцы. – Пры гэтым усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе на роўных, што дадало складанасці ў працы членам журы, але ў той жа час было вельмі цікава. Спадзяёмся, і гэтым разам нашы аўтары пацешаць займальнымі сюжэтамі, незвычайнымі хадамі і рашэннямі».
Фінальны прагляд найлепшых работ і цырымонію ўзнагароджання іх аўтараў плануецца правесці, як і летась, у фармаце «кінатэатра пад адкрытым небам». Галоўны пераможца таксама атрымае сучасную экшн-камеру для працягу творчых эксперыментаў.
Даведацца падрабязнасці аб праекце і сачыць за яго ходам можна на сайце slovy.urbanistic.by. Творчыя або тэхнічныя пытанні прымаюцца па адрасе cgimogilev@gmail.com.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць