У гімназіі Быхава выпускаюць вучнёўскую газету, пра якую ведае кіраўнік дзяржавы
Навучэнец Быхаўскай гімназіі Дзмітрый Іваноў стрымаў слова, дадзенае Прэзідэнту падчас уручэння кіраўніком дзяржавы пашпартоў юным грамадзянам Беларусі ў Палацы Незалежнасці 10 сакавіка. Тады ён паабяцаў перадаць Аляксандру Лукашэнку новы нумар выдання. Вучнёўская газета ўжо адпраўлена ў Мінск. Вокладку ўпрыгожвае фота з акцыі «Мы–грамадзяне Беларусі!», дзе Прэзідэнт уручае хлопцу пашпарт.
Каля 700 прызыўнікоў у Магілёўскай вобласці будуць накіраваны на тэрміновую ваенную службу
Каля 700 маладых людзей з Магілёўскай вобласці будуць прызваны і накіраваны для праходжання тэрміновай службы ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік накіравання прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці Максім Касянкоў.
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23 па 29 сакавіка
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту
У абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту. Ініцыятарамі выступілі магілёўскія выратавальнікі. Кіраўніцтва вучылішча ідэю падтрымала, паведамілі ў абласным упраўленні МНС. «Пажарна-выратавальны спорт аб’ядноўвае комплексы разнастайных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, – растлумачыў дырэктар вучылішча Юрый Грышанаў. – Некаторыя з нашых навучэнцаў у далейшым стануць ратавальнікамі, і гэтыя навыкі ім абавязкова спатрэбяцца».
Студэнткі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта перамаглі ў конкурсе «Стратэгія развіцця Расіі»
Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі БРУ. Паводле слоў суразмоўцаў, серыя алімпіяд і конкурсаў была арганізавана Маладзёжным саюзам эканамістаў і фінансістаў Расіі і праходзіла ў 2019 годзе.
У парку Падміколле Магілёва дзеці прымацуюць зробленыя сваімі рукамі шпакоўні
У магілёўскім парку Падміколле адбудзецца акцыя «Хатка для птушак». Пра гэта паведамілі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, якая выступіла арганізатарам праекта. Як адзначылі суразмоўцы, ва ўстанове адукацыі сярод вучняў правялі спаборніцтва на самую лепшую шпакоўню. Найбольш цікавыя экспанаты – а іх 16 штук – 6 сакавіка атрымаюць прапіску ў адным з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў. Прымацоўваць на дрэвы домікі для птушак будуць самі дзеці. Пачатак мерапрыемства – у 10.00.
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Магілёве 1 сакавіка
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Палацы культуры вобласці Магілёва 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога аддзялення Беларускай лігі КВЗ Віталь Кудасаў. На малой сцэне Палаца культуры вобласці збярэцца больш за 15 каманд з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Светлагорска, Баркалабава і Горак. Сярод гульцоў – як каманды-пачаткоўцы, так і прафесіяналы.
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Каля 450 работ аб’яднае выстава выяўленчай творчасці «Церамок» у абласным цэнтры творчасці
У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят. Традыцыйна на выставе будуць працаваць творчыя майстэрні «Тэатр на далоньцы» (тэхніка арыгамі з каляровай паперы), «Чароўныя фарбы» (маляванне аквагрымам) і фотазоны. Варта адзначыць, што сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей спрыяе іх збліжэнню, развівае творчую фантазію, таму ў экспазіцыю ўключаць рубрыку «Мама, тата, я – творчая сям’я».
Арганізатары тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» абвясцілі аб наборы валанцёраў
Арганізатары Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» абвясцілі аб наборы валанцёраў. Заяўкі ад паўналетніх магілёўцаў прымаюцца да 3 сакавіка. Гугл-форму можна запоўніць па спасылцы: https://forms.gle/vv9uoTFtN4NVTWjf8. Удзельнікаў, якія прайшлі папярэдні адбор, чакае запрашэнне на субяседаванне.
Вучэбна-метадычны збор па пытаннях пажарнай бяспекі для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку правядуць у Магілёве
Вучэбна-метадычны збор для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку па пытаннях пажарнай бяспекі «Адзін дзень з жыцця выратавальніка-пажарнага» пройдзе 21 лютага ў Магілёве на базе ПАСА-8 (м-н Спадарожнік). Падчас мерапрыемства вучняў чакае экскурсія па тэрыторыі часці, дзе яны пазнаёмяцца з тэхнікай, вучэбна-матэрыяльнай базай, вольным часам пажарных. Таксама маладыя людзі змогуць прымерыць спецформу ратавальнікаў. Акрамя таго, 12 навучэнцам сярэдніх школ горада ўручаць пасведчанні ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку.
У Магілёве выбралі «Містара медкаледж»
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў. За званне найлепшага змагаліся Мікіта Палякоў, Вячаслаў Гойшык, Дзмітрый Уласенка, Мацвей Шчаўлінскі і Міхаіл Жарыкаў. Увесь вечар канкурсантам прыйшлося дэманстраваць эрудыцыю, знешнія дадзеныя, імправізаваць, жартаваць, спяваць, танцаваць і пераўвасабляцца.
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ўдзельнікаў з сямі краін
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ў Беларуска-Расійскім універсітэце 20–21 лютага больш за 1 тыс.удзельнікаў з сямі краін – Беларусі, Грузіі, ААЭ, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Эстоніі. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ доктар тэхнічных навук дацэнт Віктар Пашкевіч.
Рэспубліканскі форум МААП «Служым #раЗАм» пройдзе 18–19 лютага ў Магілёве
Рэспубліканскі форум для ўдзельнікаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Служым #раЗАм» пройдзе 18–19 лютага ў Магілёве, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова. «Удзельнікамі форума стане 60 прадстаўнікоў МААП з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама сакратары галіновых камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ сілавых структур і профільных устаноў адукацыі. Яго мэта –пазнаёміць моладзь з працай МУС, МНС, службай ва Узброеных Сілах», – паведаміла Аляксандра Ганчарова.
У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей
У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей. Пра гэта паведаміла, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры»
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
У Магілёве зладзілі сустрэчу з папулярнымі беларускімі блогерамі
Адзін з перспектыўных напрамкаў сучаснай камунікацыі–блогінг. У Магілёве зладзілі сустрэчу з папулярнымі інтэрнэт-мысліўцамі для тых, хто толькі хоча завесці сваю старонку ў Інтэрнэце. Паводле звестак сацапытанняў, кожны трэці падлетак марыць стаць папулярным у Інтэрнэце. І магілёўскія блогеры падзяліліся з падлеткамі сваімі сакрэтамі. Акрамя механізмаў папулярызацыі старонак у сацыяльных сетках, стваральнікі ўласных кантэнтаў падказалі, як выбраць паспяховую тэму, падзяліліся сваімі гісторыямі.
Філіял кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» БРУ адкрыўся на базе Магілёўскага аўтапарка № 4
Філіял кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адкрыўся на базе аўтапарка № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Аўтапарк займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам грузавых іншамарак. Наяўнае на прадпрыемстве сучаснае абсталяванне і дасведчаны персанал дазваляюць якасна выконваць працу.
На абласны этап рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 400 работ
На абласны этап XI Рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон –2019» было прадстаўлена 439 работ з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Абарона работ і ўзнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Новая спецыяльнасць з’явіцца ў архітэктурна-будаўнічым каледжы БРУ
Новая спецыяльнасць «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў»з’явіцца з новага навучальнага года ў архітэктурна-будаўнічым каледжы ў складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Магілёўская каманда згуляе ў вышэйшай лізе КВЗ
Магілёўская каманда КВЗ «Доктар Хаус» згуляе ў вышэйшай лізе КВЗ. Першая 1/8 фіналу з удзелам нашых хлопцаў адбудзецца 12 лютага. Пра гэта стала вядома пасля аб’яўлення вынікаў міжнароднага фестывалю «КиВиН–2020».
У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»
У Магілёве 1 лютага адбудзецца крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія». Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў межах сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стала больш за 400 навучэнцаў Магілёўскай вобласці
Пераможцам трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стаў 431 навучэнец Прыдняпроўскага краю, або 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 74 чалавекі, II-й – 125 і III-й – 232, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёве прайшоў першы выпускны IT-лабараторыі
Хорроры, игры про зомби-апокалипсис и 3D-модели мира - такие разработки презентовали в Могилеве первые выпускники бесплатной IT-лаборатории при Белорусско-Российском университете.
Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» праводзіць акцыю ў дапамогу бяздомным жывёлам
У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». У акцыі, якая працягнецца да 31 студзеня, можа прыняць удзел любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць неабходны тавар (сухія нефарбаваныя кармы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты і інш.), прыйсці на адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 31 (Магілёўскі абласны камітэт БРСМ) і перадаць для Магілёўскага таварыства абароны жывёл «Добрае сэрца».
Больш за сто прыгажунь прыме ўдзел у абласным этапе нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020»
Абласны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь – 2020» пройдзе 26 студзеня з 11:00 да 18:00 гадзін у Палацы культуры вобласці, удзел у якім прыме больш за сто дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Самыя ўдачлівыя з канкурсантак ужо 21 сакавіка паспрабуюць свае сілы ў паўфінале, які будзе праходзіць у ДУА «Цэнтр “Нацыянальная школа прыгажосці”» ў сталіцы.
Дзве новыя спецыяльнасці з’явяцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова ў 2020 годзе
У 2020 годзе МДУ імя А. А. Куляшова набірае студэнтаў на дзве новыя спецыяльнасці: «Медыка-біялагічная справа»і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці адкрываюцца на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства. Тэрмін навучання – 4 гады, паведаміў прарэктар па вучэбнай рабоце Алег Дзячэнка.
Новая спецыяльнасць з’явіцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання
Новая спецыяльнасць «Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў» з’явіцца з новага навучальнага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы. Студэнтаў будуць навучаць распрацоўцы і ўкараненню інавацыйных праектаў на прадпрыемствах. Выпускнікам гэтай спецыяльнасці прысвояць кваліфікацыю «Праект-менеджар. Эканаміст».
УУС аблвыканкама і Магілёўская гімназія №3 створаць профільны юрыдычны клас
УУС Магілёўскага аблвыканкама сумесна з гімназіяй № 3 горада Магілёва плануюць стварыць у 2020 годзе профільны юрыдычны клас на базе ўстановы адукацыі. Прэзентацыя сумеснага праекта пройдзе ў гімназіі (вул. Ленінская, д. 41) 18 студзеня ў 10.00. Для ўдзелу арганізатары запрашаюць навучэнцаў 7 класаў устаноў адукацыі Магілёва і вобласці. Школьнікаў чакаюць зносіны з аператыўнікамі крымінальнага вышуку, наркакантролю і службы БЭЗ, інспектарамі ДАІ і байцамі АМАП УУС.
Фінальныя мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство» пройдуць у Магілёўскай вобласці 26–27 снежня
Фінальныя мерапрыемствы дабрачыннай акцыі «Цуды на Раство» пройдуць у Магілёўскай вобласці 26–27 снежня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». Як расказалі суразмоўцы, у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» Магілёва працавала своеасаблівая «Ёлка жаданняў». На зялёнай прыгажуні валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае сэрца» ўвечары развешвалі паштоўкі з запаветнымі марамі дзяцей. Пад ёй была ўстаноўлена скрынка «Добрых сэрцаў», куды любы жадаючы мог пакласці навагодні падарунак: ад дзіцячага канструктара да мяккай цацкі.