Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня
Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк газеце «СБ. Беларусь сегодня». «Выдаваць сертыфікаты мы пачнём з 24 ліпеня, а па рэзервовых днях - з 29 ліпеня. Абітурыенты паспеюць падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсах у ВНУ і каледжы», - сказаў Юрый Міксюк.
Студэнцкія атрады Магілёўскай вобласці працуюць у 2020 годзе пад дэвізам #Працуем_разам!
У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек. Так, будаўнічы атрад імя К. П. Арлоўскага працуе ў ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга». 30 байцоў занятыя на ўзвядзенні сучаснай лыжаролернай трасы са стрэльбішчам і адміністрацыйным будынкам у Чавусах, жылых дамоў у Магілёве, аграгарадку Вейна і інш.
БРСМ запускае сямейны інтэрнэт-чэлендж «# раЗАм з бацькам»
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў удастоены ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі ўладальнікамі ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Алісеева.
БРСМ запрашае да ўдзелу ў фотаконкурсе з вышыванкай
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай», паведаміла загадчык цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская.
Будаўнічыя атрады пачалі працу ў Магілёўскай вобласці
Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў. Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа працуюць на адным са спартыўных аб’ектаў вобласці – гэта лыжа-ролерная траса ў Чавусах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Біятлонны комплекс з трасай 1,5 кіламетра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў ліпені гэтага года.
Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей моладзь Магілёўшчыны правядзе дабрачынныя акцыі
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» у Магілёўскай вобласці пройдзе каля 40 мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі. Паводле слоў суразмоўцаў, валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» паспрабуюць акружыць клопатам выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, карэкцыйна-развіваючых устаноў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і ў шматдзетных сем’ях.
На Магілёўшчыне студатрады ўжо пачалі працу
Сёлета ў студатрадах Магілёўскай вобласці плануе папрацаваць каля трох тысяч чалавек, як падлічыў загадчык аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Алег Бойка. І гэта толькі пачатак.
Сусветны дзень пчол адзначылі ў МДУ імя А. А. Куляшова
Упершыню на базе аграбіялагічнай станцыі «Любуж» студэнты і выкладчыкі кафедры прыродазнаўства адзначылі Сусветны дзень пчол. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У Магілёве медыцынскі каледж правёў конкурс прыгажосці анлайн
У Магілёўскім медыцынскім каледжы адбылася шоу-праграма «Міс каледж 2020». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Сямнаццаць прэтэндэнтак на званне самай чароўнай і прывабнай падалі заяўкі на ўдзел. Па выніках першага тура засталося 5 прэтэндэнтак. На жаль, да фіналу дайшлі 4.
Першасная арганізацыя БРСМ Першамайскага раёна Бабруйска ў ліку пераможцаў «Інтэрнэт-прэміі БРСМ-2020»
Названы пераможцы праекта «Інтэрнэт-прэмія БРСМ-2020». Інтэрнэт-прэмія БРСМ стала своеасаблівым штогадовым марафонам з вызначэннем на конкурснай аснове найбольш яркіх афіцыйных і сеткавых рэсурсаў Саюза моладзі. Сёлета ў сувязі з няпростай эпідсітуацыяй фінальнае мерапрыемства праекта праходзіць анлайн на пляцоўках саюза моладзі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», а таксама на канале brsm 2.0 відэахостынгу YouTubе. Сёлета колькасць заявак на саісканне вырасла ўдвая і склала 150.
Школьнікі Магілёўскай вобласці ў ліку пераможцаў рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд
Школьнікі Магілёўскай вобласці – пераможцы рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд. 71 удзельнік ад нашага рэгіёна заваяваў 36 дыпломаў, 8 заахвочвальных водгукаў і тры спецыяльныя прызы ад міністра адукацыі. Сёлета эпідсітуацыя ўнесла карэктывы ў заключны этап алімпіяды. Ён праходзіў толькі для 11-класнікаў. Такім чынам, для пераможцаў захавалася магчымасць ільготнага залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Варта адзначыць, што сярод пераможцаў навучэнцы не толькі гімназій і ліцэяў, але і школ, у тым ліку з сельскай мясцовасці.
«Тыдзень дабра» праводзяць актывісты БРСМ у Магілёўскай вобласці
Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» у Магілёўскай вобласці правядзе «Тыдзень дабра». Пра гэта паведаміла прадстаўнік арганізацыі Анжаліка Яўных. «Дабрачынныя мерапрыемствы пройдуць з 15 да 22 мая і ахопяць раёны Магілёўскай вобласці, – заўважыла суразмоўца. – Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» акажуць адрасную бязвыплатную дапамогу адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы I і II групы».
Дзень піянерскай дружбы святкуюць у Беларусі
Дзень піянерскай дружбы святкуюць сёння ў Беларусі, як паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
Творчыя сем’і жыхароў Магілёўшчыны могуць прыняць удзел у конкурсе «Я б у ратавальнікі пайшоў»
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і абласны камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы рэгіянальнага савета ГА «БРПА», філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, рэгіянальнай аргструктуры РДГА «БДПА» запускаюць конкурс «Я б у ратавальнікі пайшоў!». Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.
Магілёўскія школьнікі адпраўляюць ветэранам пасылкі
Магілёўская школа ўпершыню праводзіць акцыю «Пасылка для ветэрана». У скрынцы так званы «салдацкі набор» і віншавальнае пісьмо-трохкутнік.
БРСМ дае старт праекту па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 25 красавіка дае старт дабрачыннаму праекту «Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта» па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Стрым прэзентацыі новых спецыяльнасцей адбудзецца 25 красавіка на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова
Стрым прэзентацыі новых спецыяльнасцей адбудзецца 25 красавіка на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў ВНУ. У гэтым годзе факультэт дадаткова набірае студэнтаў на «Медыка-біялагічную справу» і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці запатрабаваныя на рынку працы і прадугледжваюць навучанне, якое грунтуецца на сучасных адукацыйных тэхналогіях і апошніх распрацоўках у сферы IT, экалогіі і прыродазнаўчых ведаў.
ВНУ Магілёўскай вобласці працуюць у новых умовах
Некаторыя беларускія ўніверсітэты на час адмовіліся ад правядзення паточных лекцый. Студэнты правяраюць веды на дыстанцыйным навучанні. Як сёння вучацца і жывуць студэнты МДУ імя А. А. Куляшова? Заняткі ва ўніверсітэце праходзяць у звычайным рэжыме, але расклад крыху скарэктавалі. Напрыклад, на час адмовіліся ад паточных лекцый, пачатак заняткаў перанеслі на 9.50 раніцы. Дзейнічае строгі прапускны рэжым: на ўваходзе студэнтаў і выкладчыкаў чакае абавязковая апрацоўка рук.
Новы моладзевы праект «Далучайся!» стартуе ў Магілёве
Новы моладзевы праект «Далучайся!»стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Паводле слоў арганізатараў, праект уключае адукацыйныя, трэнінгавыя і даследчыя блокі: курсы «Асновы права і правы чалавека» і «Дэбаты і асновы крытычнага мыслення»; навучанне ў Акадэміі крэатыўнай моладзі CreatiWe; тыдзень моладзі MogilevYouthWeek; форум моладзі Youth BarCamp.
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе школьнікам вучыць правілы бяспекі анлайн
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам правесці час з карысцю – навучыцца правілам бяспекі анлайн і заадно праверыць свае веды, а за добрыя вынікі нават атрымаць бонусы. Пра гэта расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Моладзь Круглянскага раёна зрабіла шматразовыя медыцынскія маскі для работнікаў мясцовай бальніцы
Моладзь Круглянскага раёна зрабіла шматразовыя медыцынскія маскі для работнікаў мясцовай бальніцы. Сёння валанцёры ГА «БРСМ» перададуць іх у медыцынскую ўстанову. «Такім чынам навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Круглае» вырашылі паказаць, як правесці канікулы з карысцю для сябе і грамадства. Валанцёры спадзяюцца, што акцыю #Разам супраць віруса падтрымаюць усе неабыякавыя людзі», – адзначыў першы сакратар Круглянскага ГА «БРСМ» Ільдар Сцяпанаў.
Абсалютнай пераможцай першага сезона праекта «Клёвыя канікулы» ад БРСМ стала магіляўчанка Крысціна Карстэн
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам.
Студэнты і выкладчыкі БРУ прадставяць аўтарскае выкананне песні «Дзень Перамогі»
Студэнты і выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прадставяць да 9 Мая аўтарскае выкананне знакавай песні пакаленняў «Дзень Перамогі». Пра гэта расказала кіраўнік студэнцкага клуба ўстановы вышэйшай адукацыі Лідзія Дзямідава.
Газету з подпісам Прэзідэнта перадалі вучню Быхаўскай гімназіі
Газету з подпісам Прэзідэнта ўручыў сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц вучню гімназіі горада Быхава Дзмітрыю Іванову.
Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка
Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн правядзе МДУ імя А. А. Куляшова 11 красавіка. Трансляцыя будзе весціся ў сацыяльнай сетцы УКантакце (афіцыйная група ўніверсітэта) з 11.00 да 12.30. Абітурыенты і іх бацькі змогуць задаць пытанні, якія тычацца асаблівасцей уступнай кампаніі ў 2020 годзе, кіраўніцтву універсітэта, дэканам усіх факультэтаў, адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.
Моладзь Кругляншчыны актыўна падключыцца да навядзення парадку ў раёне пасля зімы
Моладзь Кругляншчыны актыўна падключыцца да навядзення парадку ў раёне пасля зімы. У межах праекта «Добраўпарадкуем сваю малую радзіму» цяперашняй вясной хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць на алеі сямейных дрэў у цэнтральным гарадскім парку і ў аграгарадку Цяцерына, у «Садзе Міру» каля помніка воінам 222-ай Смаленска-Брандэнбургскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі, якія вызвалялі Круглянскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іншых памятных месцах.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі магілёўскія бібліятэкі правядуць анлайн
Традыцыйны Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі магілёўскія бібліятэкі гэтым разам правядуць анлайн. Пляцоўкамі для мерапрыемстваў стануць Instagram-акаўнты бібліятэк і сайт установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва». Пра гэта расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт пачне падрыхтоўку спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю
У Беларуска-Расійскім універсітэце з 2020/2021 навучальнага года пачнецца падрыхтоўка бакалаўраў па кірунку «Замежнае рэгіёназнаўства» (профіль «Еўрапейскія даследаванні») з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі навучальнай установы.