Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота»
Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Магілёўскага раёна стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота».
«Пацёмкінскі баль» для маладых спецыялістаў Магілёўскай вобласці прайшоў у Крычаве
У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшоў «Пацёмкінскі баль» для маладых спецыялістаў Магілёўскай вобласці, якія ў 2018 годзе атрымалі першае працоўнае месца. На свята прыехалі госці з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Іх ва ўрачыстай абстаноўцы сустрэлі Кацярына II і князь Рыгор Пацёмкін.
Моладзь Кубані наведвае Магілёўскую вобласць
Актыўная моладзь Кубані наведвае Магілёўшчыну. Сустрэча дэлегацыі са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыем Харытончыкам адбылася сёння ў аблвыканкаме. Далей хлопцаў і дзяўчат чакае экскурсія па гістарычных мясцінах горада на Дняпры і Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, дзе пройдзе круглы стол з удзелам студэнтаў ВНУ.
Абласны адкрыты дыялог да 100-годдзя БССР пройдзе ў Магілёве
Абласны адкрыты дыялог на тэму «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці», прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбудзецца 19 снежня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У Магілёўскай вобласці зацверджаны план мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ
У Магілёўскай вобласці зацверджаны план мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ. Ён быў прыняты на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да юбілейнай падзеі, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ». Так, праграмай запланавана правядзенне ўрачыстага мерапрыемства, навуковай канферэнцыі, конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод моладзі, песні, твораў, арганізацыя тэматычнай перасоўнай фотавыставы, кінасеансаў, адкрыццё музейных кампазіцый, увекавечанне знакавых падзей у назвах высаджаных алей, сквераў і інш.
ССНУ Беларусі пачынаюць прыём дакументаў
Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў. Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
Беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў
Беларускія ВНУ сёння пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў. Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня. З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і здаюць уступныя выпрабаванні, выглядаюць так: