ЦТ у Беларусі стартуе 11 чэрвеня
Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2019 годзе. Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая
Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая, 2018/2019 навучальны год завершыцца 31 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі. Здаваць экзамены школьнікам трэба будзе з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендуе правесці 8-9 чэрвеня.
Дзень Франкафоніі пройдзе 12 сакавіка ў МДУ імя А. А. Куляшова
Дзень Франкафоніі пройдзе 12 сакавіка ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў цэнтры інфармацыйных рэсурсаў французскай мовы і культуры. «Кожны год вясной франкафоны ўсяго свету адзначаюць свята франкафоніі і французскай мовы. Мерапрыемствы, прымеркаваны да 20 сакавіка, міжнароднага дня Франкафоніі, і накіраваны на распаўсюджванне французскай мовы і франкамоўных культур, – адзначылі суразмоўцы. – Наша ВНУ далучылася да святкавання і падрыхтавала цікавую праграму для студэнтаў і гасцей навучальнай установы».
Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка
Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». Мэта праекта – інфармаванне маладых людзей як патэнцыйных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, папулярызацыя студатрадаўскага руху.
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» пройдзе ў Магілёве
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» адбудзецца 27-28 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. У творчым спаборніцтве запрашаюць прыняць удзел сем’і, у якіх абое – жонка і муж – з’яўляюцца студэнтамі. Прычым заявіць пра сябе могуць пары як з беларускіх ВНУ, так і іншых дзяржаў.
Аўтарскі калектыў Краснапольскай дзяржаўнай гімназіі – у ліку пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018»
У Мінску падвялі вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018». Мерапрыемства прайшло ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій. Праграма фіналу традыцыйна ўключала прэзентацыю найбольш перспектыўных распрацовак і абарону праектаў-фіналістаў перад рэспубліканскім экспертным саветам у дзвюх узроставых групах: першая –навучэнцкая моладзь, другая – студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўная моладзь, маладыя навукоўцы да 35 гадоў.
Спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучылішчаў пройдзе 20-22 лютага ў Магілёве
Трэцяя спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў, спецыялізаваных ліцэяў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча па службова-прыкладных і масавых відах спорту пройдзе 20-22 лютага ў Магілёве, паведамілі ў Магілёўскім інстытуце МУС.
У Магілёўскай вобласці стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!»
У Магілёўскай вобласці сёння стартуе рэспубліканская акцыя «Я служу!» і будзе доўжыцца да 23 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Задача акцыі – сфарміраваць у бацькоў і моладзі, у тым ліку прызыўнога ўзросту, разуменне неабходнасці службы ва Узброеных Сілах, стварэнне станоўчага іміджу службы ў войску.
Пераможцаў адкрытых спаборніцтваў па мабільнай робататэхніцы вызначылі ў Бабруйску
Адкрытыя спаборніцтвы па мабільнай робататэхніцы ўпершыню прайшлі ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў аддзеле тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска».
Магілёўскі аблвыканкам узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за значны ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі
Магілёўскі аблвыканкам узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за значны ўклад у рэалізацыю моладзевай палітыкі. Узнагароду намесніку старшыні аблвыканкама Андрэю Кунцэвічу ўручыў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі профільнага міністэрства.
Школьнік з Магілёва Данііл Шаройкін заваяваў дыплом III ступені на прэстыжным Усерасійскім конкурсе маладых навукоўцаў
У Санкт-Пецярбургу прайшоў юбілейны XV Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс, арганізатарам якога выступіў Фонд падтрымкі маладых навукоўцаў «Час навукі». Сёння гэта самая буйная навуковая выстава-кірмаш для школьнікаў Расіі і краін СНД, якая спалучае ў сабе строгае судзейства навуковых праектаў навукоўцамі і выкладчыкамі найбуйнейшых ВНУ і сучасныя традыцыі ў арганізацыі навуковых моладзевых святаў.
У Мсціслаўскай гімназіі стартаваў праект па стварэнні медыяцэнтра для ўсіх школ раёна
У ДУА «Гімназія г. Мсціслава» стартаваў праект па стварэнні медыяцэнтра для ўсіх школ раёна. Ініцыятарам гэтага праекта стаў настаўнік гісторыі Уладзімір Страха. Ідэя арганізаваць школьны прэс-клуб у яго з’явілася пасля паспяхова праведзенага даследавання гісторыі Мсціслаўскага раёна, якое ён рабіў разам з вучнямі. Адным з метадаў збору інфармацыі для даследавання было інтэрв’ю.
Магілёўскі фестываль навукі збярэ маладых навукоўцаў 20-22 лютага ў беларуска - расійскім універсітэце
Пяты Магілёўскі фестываль навукі збярэ маладых навукоўцаў 20-22 лютага ў беларуска-расійскім універсітэце. Пра гэта паведамілі ў ВНУ. Форум стаў значным грамадскім мерапрыемствам у жыцці абласнога цэнтра, які традыцыйна збірае гасцей з розных краін. Гэта навучэнцы старэйшых класаў школ, ліцэяў, каледжаў, студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія прымаюць удзел у любых формах навукова-тэхнічнай творчасці моладзі.
Сумесная абласная акцыя БРСМ і ДАІ па прафілактыцы пешаходнага траўматызму стартуе ў Магілёве 5 лютага
Сумесная абласная акцыя БРСМ і ДАІ па прафілактыцы пешаходнага траўматызму стартуе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Аперацыя «Пешаход» ахопіць усе раёны Прыдняпроўскага краю. Да 8 лютага ўключна інспектары Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёна сумесна з байцамі моладзевых атрадаў аховы правапарадку будуць патруляваць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, прыпынкі грамадскага транспарту, участкі аўтамабільных дарог і вуліц, найбольш схільныя рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў.
Кітайскі Новы год сустрэнуць у пачатку лютага ў МДУ імя А. А. Куляшова
Кітайскі Новы год сустрэнуць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВНУ.
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй
Магілёўскі інстытут МУС запрашае будучых абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства пачнецца 8 лютага ў 14.30, паведамілі ва ўстанове адукацыі. У праграме – сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі прыёмнай камісіі. Выступоўцы раскажуць пра асаблівасці прыёму абітурыентаў у 2019 годзе і навучання на розных факультэтах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць. Для тых, каму будзе неабходная больш падрабязная інфармацыя, пройдуць індывідуальныя кансультацыі. Таксама запланавана экскурсія па інстытуце.
Таццянін дзень і Дзень студэнта адзначаецца 25 студзеня
«Не клапоцячыся ні пра што, без капейкі ў кішэні, вучыліся, чыталі і весяліліся ўволю», – так успамінае свой студэнцкі час вядомы расійскі філолаг Фёдар Буслаеў, чыё навучанне прыйшлося на 30-я гады XIX стагоддзя. Норавы сучасных студэнтаў, здаецца, не змяніліся. Яны як ладзілі шырокія гулянні больш за сто гадоў таму, так і сёння не выпусцяць магчымасці весела правесці час. Нездарма фальклор абвяшчае: толькі студэнт можа ісці на лекцыю, а апынуцца дзе заўгодна».
Моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня» пройдзе ў Бабруйску 16 лютага
У Бабруйску 16 лютага пройдзе моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня». Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме. Асноўныя напрамкі работы – прапагандаванне і папулярызацыя традыцыйных культурных каштоўнасцяў сярод маладога пакалення, аб’яднанне намаганняў моладзевых і адміністрацыйных структур вакол вырашэння агульных сацыяльных, маральных і духоўных праблем моладзі.
Студэнт БДСГА Максім Баравікоў будзе моладзевым паслом Мэтаў устойлівага развіцця
Студэнт 2 курса эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Максім Баравікоў будзе моладзевым паслом Мэтаў устойлівага развіцця. Ён стаў адным з 17 пераможцаў конкурсу «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця – будучыня ў нашых руках».
Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 430 навучэнцаў Магілёўшчыны
Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 430 навучэнцаў Магілёўшчыны, або 44% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў. З іх 80 чалавек узнагароджана дыпломамі першай, 116 – другой і 234 – трэцяй ступені, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Па рашэнні журы 50 хлопцаў і дзяўчат узнагароджаны пахвальнымі водгукамі за выніковы ўдзел.
Семінар-вучоба для пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве
Семінар-вучоба для пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства адкрыецца ў 13.30 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў». Хлопцы і дзяўчаты прымуць удзел у розных майстар-класах: ад паспяховай абароны праекта і афармлення прэзентацыі да публічных выступленняў і прамоўніцкага майстэрства. Іх правядуць заснавальнік клуба прадпрымальнікаў «Бізнес Магілёў» Яўген Бандарэц і дэкан эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ілья Макавецкі.
Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа сталі ўдзельнікамі сусветных інжынерных гульняў
Учащиеся Могилевского архитектурно-строительного колледжа стали участниками Всемирных инженерных игр (WEC). Учебное заведение первым среди белорусских ссузов подключилось к проверке знаний на состязаниях столь высокого уровня, сообщили корреспонденту сайта в учреждении образования.
Гарадская спартландыя «Школьны кубак» для членаў ГА «БРСМ» адбудзецца ў Магілёве 23 студзеня
Гарадская спартландыя «Школьны кубак» для сябраў ГА «БРСМ» адбудзецца ў Магілёве 23 студзеня. Спаборніцтвы пройдуць з 10.00 да 14.00 на базе спартыўнага комплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (пр-т Шміта, 5в). Штогадовыя спаборніцтвы збяруць навучэнцаў 9-11 класаў школ абласнога цэнтра. Удзельнікі творча прадставяць свае каманды. Іх чакаюць пікеты са спартыўнымі выпрабаваннямі, стральба ў ціры. Падчас спартландыі запланавана экскурсія па ўніверсітэце, канцэртныя нумары студэнцкай моладзі.
Каля 150 дзяцей згуляюць у абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз»
Каля 150 піянераў Магілёўшчыны пазмагаюцца за званне найлепшых на абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Разумовае спаборніцтва адбудзецца 24 студзеня ў абласным цэнтры творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта старшыня рэгіянальнага савета ГА «Беларуская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
Заключны этап рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка
Заключны этап V Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Яўгена Глебава пройдзе ў Магілёве 22-27 красавіка, паведаміў кансультант аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Анатоль Мукалаў.
STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска
STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска. Пра гэта паведаміў дырэктар Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» Аляксандр Хоміч.
У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося ў абласным цэнтры творчасці.
Святочны конкурс: магілёўскія студэнты ўпрыгожвалі пакоі ў інтэрнатах
У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі. Як расказала старшыня прафкама студэнтаў Марына Бяляева, мерапрыемства праводзіцца на працягу некалькіх гадоў і стымулюе студэнтаў ставіцца да свайго часовага жылля беражліва і з павагай. Акрамя таго, конкурс накіраваны на стварэнне святочнага настрою напярэдадні Каляд і Новага года.
Моладзі прапануюць напісаць, якой яны бачаць Беларусь праз 10 гадоў
Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў» Навучэнцам і студэнтам прапануецца ў 10 прапановах паказаць, якой будзе краіна праз 10 гадоў. Свае працы з дадаткам уласнага фота неабходна дасылаць на электронную пошту Мінінфарма uid@mininform.gov.by з паметкай «Пішам кнігу разам».
У Год малой радзімы моладзь Магілёўскай вобласці добраўпарадкавала 20 крыніц
У Год малой радзімы моладзь Магілёўскай вобласці добраўпарадкавала 20 крыніц, паведаміла другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ганна Дашкевіч падчас Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца», якая праходзіць сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.