RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Начальнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Яраслаў Федарынчык сёння пагутарыў са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Гэта сустрэча стала трэцяй у чарадзе гутарак з моладдзю магілёўскіх ВНУ. І ўсюды палілог атрымліваўся неабыякавым і жывым, хоць тэмы агучваліся сур’ёзныя. Госць расказваў не толькі аб функцыях і задачах, магчымасцях і дасягненнях узначаленага ўпраўлення. Нямала часу было нададзена маючаму адбыцца святу – Дню народнага адзінства і аналізу сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне.

Дата 17 верасня для Яраслава Федарынчыка лёсавызначальная ўдвая. «Калі б не было гэтай даты, не было б і маёй сям’і. Атрымалася так, што адны сваякі жылі ў Заходняй Беларусі, а другія – ва Усходняй. І мой тата з’явіўся дзякуючы таму, што яго бацька – афіцэр Чырвонай арміі – прыйшоў з Мінска, а бабуля жыла ў Гродне. Гэта здарылася ў 1939 годзе», – адзначыў начальнік упраўлення. А яшчэ да 9 класа кіраўнік вучыўся ў адной са школ горада Брэста і жыў на вуліцы 17 верасня. «З 1 класа, як толькі стаў ўсведамляць навакольную рэчаіснасць, для мяне было зразумела, што за дата», – канстатаваў Яраслаў Федарынчык.

Расказаўшы студэнтам пра гістарычную аснову Дня народнага адзінства, ён падкрэсліў: «Мы выдатна разумеем, што мы – спадчыннікі крывічоў і дрыгавічоў, што Полацкае і Турава-Пінскае княства – наша неад’емная гісторыя, як і ВКЛ, Расійская імперыя, Рэч Паспалітая. Але ўпершыню на рубяжы пачатку 20 стагоддзя беларусы нарэшце-такі прыйшлі да таго, аб чым марылі тысячагоддзямі. Мы сфарміравалі сваю адзіную дзяржаву. Дык як жа гэта дата не можа з’яўляцца дзяржаўным святам?»

Звяртаючыся да тых, хто яшчэ сумняваецца і скептычна ставіцца да даты, Яраслаў Федарынчык прапанаваў: «Прапусціце праз інтэлект і сэрца шматвяковую гісторыю беларускага народа і прачытайце верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?», напісаны яшчэ ў 1905 годзе. Адчуйце, якая боль у кожным слове. І абавязкова зразумееце важнасць таго, што адбываецца».

На думку Яраслава Федарынчыка, новае дзяржаўнае свята – факт яднання і адзінства народа, якія былі ўласцівыя беларусам заўсёды. «Такой колькасці уній, заключаных паміж рознымі рэлігійнымі кірункамі, не было ні ў адной дзяржаве. У нашай краіне заўсёды бесканфліктна жылі ўсе канфесіі і нацыі. Гэта якасць – неад’емная рыса людзей, якія пражываюць у беларускай дзяржаве. Ты можаш быць расіянінам, украінцам, палякам, але, доўгі час жывучы ў Беларусі, не можаш не ўвабраць талерантнасць».

Пытанні, якія задавалі студэнты Яраславу Федарынчыку, большай часткай тычыліся дзейнасці ўпраўлення, але і перспектывы развіцця беларускай мовы хвалявалі моладзь не менш. Па словах хлопцаў, двухмоўе не спрыяе шырокаму распаўсюджванню роднай мовы і можа прывесці да яе забыцця.

«Я юрыст па адукацыі. І калі ёсць заканадаўча прынятае рашэнне, яно абавязковае да выканання, – адзначыў госць. – Дзве дзяржаўныя мовы – вынік рэферэндуму. Калісьці большасць людзей, якія маюць права галасавання, прынялі такое рашэнне. Гэта дадзенасць. Але кожны для сябе вызначае: захаваць ці не беларускую ідэнтычнасць. Калі вы губляеце яе, забываеце культуру, гісторыю, паэзію, мова – вінавацьце перш за ўсё сябе. Не нейкага дзядзьку, не дзяржаву. Пачніце з сябе. Вазьміце кнігу на беларускай мове і пачніце яе чытаць. І так паслядоўна праз паўгода, год вы адчуеце да сябе пэўную долю павагі, паколькі вярнулі веданне беларускай мовы». Як прызнаўся Яраслаў Федарынчык, сам ён добра размаўляе на роднай мове, часта выкарыстоўвае яе, выступаючы перад аўдыторыяй, пры правядзенні мерапрыемстваў, якія арганізуюцца ўпраўленнем, у падрыхтоўцы афіцыйных віншаванняў.

Пра тое, што краіна сістэмна развіваецца, гаворыць і глабальны рэйтынг па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця за 2020 год. 17 МУР і 169 задач накіраваны на рэалізацыю правоў чалавека для ўсіх, яны носяць комплексны і непадзельны характар і забяспечваюць збалансаванасць трох кампанентаў устойлівага развіцця: эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага. «Са 166 краін Беларусь знаходзіцца на 18-м, – адзначыў Яраслаў Федарынчык. І гэта цвярозы эканамічны разлік, ніякай палітыкі – чыстая матэматыка».

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая