Агульнанацыянальная хвіліна маўчання пройдзе 9 мая ў Беларусі
Беларусь ушануе памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання 9 мая ў 12.00. У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя рэквіема. У гэты ж час у храмах будзе дадзены звон набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі. У некаторых месцах – прыпыніцца рух.
У Магілёўскай вобласці матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымалі 4 мая каля паловы адрасатаў
Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі ў Беларусі праходзяць з 4 па 8 мая. У Магілёўскай вобласці ў першы дзень матэрыяльную падтрымку да свята атрымалі 47 працэнтаў адрасатаў. Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава расказала:
Акцыя «Ганаруся роднымі сімваламі» стартавала па ўсёй Беларусі
Рэспубліканская акцыя «Ганаруся роднымі сімваламі» стартавала па ўсёй Беларусі. Мерапрыемства праходзіць з 5 па 10 мая і прысвечана Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна. Пра гэта паведаміў першы сакратар ЦК БРСМ Уладзімір Паўлоўскі.
Стральба, арыентаванне, эстафета ратавальнікаў - у Магілёўскай вобласці ўпершыню пройдзе спартакіяда клубаў МНС
У Магілёўскай вобласці ўпершыню пройдзе рэспубліканская спартакіяда сярод ваенна–патрыятычных клубаў МНС, прымеркаваная да Дня Перамогі. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 мая ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.
З клопатам аб здароўі падрастаючага пакалення: падрыхтоўка дзіцячых лагераў да летняга сезона
Больш за 48 тысяч дзяцей плануецца аздаравіць у дзіцячых лагерах з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў за тры летнія месяцы. Як удакладняюць у абласным упраўленні Рэспубліканскага цэнтра па санаторна–курортным лячэнні – ужо ідзе актыўная падрыхтоўка лагераў і баз адпачынку, якія прымуць дзяцей у перыяд летніх канікулаў.
Сіла і грацыя беларускай жанчыны ўпрыгожыць Парад Перамогі 9 мая
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці 40% супрацоўнікаў – жанчыны. У свята Вялікай Перамогі – 9 мая, яны стануць удзельнікамі ўрачыстага марша воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна. Жаночая каробка УСК па Магілёўскай вобласці паспяхова дэбютавала летась і зараз зноў упрыгожыць Парад Перамогі.
Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі
Палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідэра.
«Нашчадкі Вялікай Перамогі»: у Музеі Славы Магілёўшчыны прадставяць работы юных мастакоў Саюзнай дзяржавы
Урачыстае адкрыццё выставы юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 5 мая ў 12.00 у Музеі Славы Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р.Раманава.
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ў школах Беларусі 7 мая
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, пройдзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі 7 мая. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Ацяпляльны сезон завяршаецца ў Магілёве
Ацяпляльны сезон завяршаецца ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга». Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ў сувязі з станоўчай сярэднясутачнай тэмпературай вонкавага паветра з 4 мая Магілёўскія цеплавыя сеткі пачынаюць завяршэнне ацяпляльнага перыяду.
Выніковасць прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх абмеркавалі на пасяджэнні ў Магілёўскім аблвыканкаме
На пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта 28 красавіка абмеркавалі пытанні рэзультатыўнасці прынятых мер па прадухіленню супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, іх дзяржаўнай абароне. Удзел у ім у фармаце відэаканферэнцыі прынялі члены абласной і тэрытарыяльных камісій па справах непаўналетніх, у канферэнц–зале – намеснікі старшыняў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.
Рэспубліканская патрыятычная акцыя «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем» стартуе 30 красавіка
У Беларусі 30 красавіка стартуе рэспубліканская патрыятычная акцыя для школьнікаў і моладзі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем». Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. У цэнтры праінфармавалі:
Выхаванцы патрыятычных клубаў упершыню пройдуць маршам па Магілёве — фота з рэпетыцыі парада
Магілёў рыхтуецца да галоўнага свята вясны – Дня Перамогі. На плошчы Леніна зноў чаканяць крок удзельнікі ўрачыстага шэсця. Традыцыйна ў парадным разліку прадстаўлены ўсе воінскія часці і ўстановы Магілёўскага гарнізона. Афіцэры і байцы дэманструюць бездакорную выпраўку. Аднак сёлета маштаб дзейства прыкметна вырас. Упершыню ў парадзе пройдуць выхаванцы ваенна–патрыятычных клубаў вобласці.
Якія катэгорыі грамадзян атрымліваюць прыярытэт пры размеркаванні жылля па дзяржзаказе? Адказалі ў Мінбудархітэктуры
Якія катэгорыі грамадзян атрымліваюць прыярытэт пры размеркаванні новага жылля, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Таццяна Васілючак у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
У Беларусі з мая вырасце дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда 1-й групы
У Беларусі з мая вырасце дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда 1–й групы. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Памер дапамогі пры доглядзе аднаго непрацаздольнага будзе складаць 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму і складзе 509,62 рубля (па 31 ліпеня). Памер дапамогі пры доглядзе двух і больш непрацаздольных складзе 120 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму і складзе 611,54 рубля (па 31 ліпеня).
Рэзідэнт ПВТ распрацаваў сэрвіс для адзінокіх людзей і іх сем'яў
Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій кампанія «АМІС–АйЦі» распрацавала мабільны дадатак «Я_ОК» – лічбавы інструмент для дыстанцыйнага маніторынгу стану і бяспекі людзей, якія жывуць адны ці на адлегласці ад родных. Пра гэта паведамілі ў ПВТ. Сэрвіс вырашае актуальную сацыяльную задачу: як своечасова даведацца, што з пажылым сваяком, адзінокім чалавекам або чалавекам з хранічным захворваннем усё ў парадку, а ў выпадку неабходнасці – аператыўна атрымаць сігнал і прыняць меры.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 2 мая
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 2 мая вы можаце звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Сушко Рыгор Іванавіч – кіраўнік спраў гарвыканкама);
Магілёўскія прафсаюзныя актывісты атрымалі ўзнагароды ў Менску
У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 95–годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Удзел у святкаванні прыняла дэлегацыя прафсаюзных актывістаў Магілёўшчыны на чале са старшынёй абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Рыгорам Вароніным. Прадстаўнікі рэгіёна былі адзначаны высокімі ўзнагародамі – ад Юбілейнага медаля Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі да Падзякаў старшыні галіновага прафсаюза.
Канцэрты, маёўкі, велапрабег і бясплатныя каруселі: як адзначаць Свята працы ў Магілёве
Праграму мерапрыемстваў да Свята працы зацвердзілі ў Магілёве. Першамайскія актыўнасці будуць арганізаваны па ўсім горадзе. Свята стартуе з урачыстага мерапрыемства з нагоды занясення на Дошку гонару Магілёўскай вобласці па выніках за 2025 год працоўных калектываў, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікоў бізнесу, а таксама лаўрэатаў спецыяльнай прэміі «Чалавек года Магілёўшчыны». Афіцыйная цырымонія адбудзецца ў 10.00 на пляцоўцы каля Музея Славы Магілёўшчыны.
Канцэрт для былых малалетніх вязняў прайшоў у Магілёве
Канцэрт для былых малалетніх вязняў фашысцкай няволі адбыўся ў Магілёве. Гучалі ўсімі любімыя песні і мелодыі мінулых гадоў. Абыякавых ні на сцэне, ні ў глядзельнай зале не было. ТРК «Магілёў»
У Магілёўскай вобласці стартаваў Тыдзень нулявога траўматызму
Сёння, 27 красавіка, у Магілёўскай вобласці пачаўся Тыдзень нулявога траўматызму, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы, які адзначаецца 28 красавіка. Пра гэта расказалі ў абласным аб'яднанні прафсаюзаў. Арганізатары пракаментавалі:
Памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі вырастуць у Беларусі з 1 мая
У Беларусі з 1 мая будуць дзейнічаць новыя памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ад рэпетытарства да б'юці-сферы - даведаліся, якія напрамкі самазанятасці папулярныя на Магілёўшчыне
У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці расказалі, якія сферы дзейнасці жыхары рэгіёну часцей за ўсё выбіраюць для працы ў якасці самазанятых. У ліку самых папулярных напрамкаў – рэпетытарства і выкананне работ у інтэрнэце. Таксама запатрабаваная бьюти–сфера – манікюр, педыкюр, цырульні і касметычныя паслугі.
У Магілёўскай вобласці завяршыўся навучальны збор курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
На Магілёўшчыне завяршыўся навучальны збор курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За тры дні інтэнсіўнай працы будучыя ратавальнікі абследавалі больш за 700 домаўладанняў. У ходзе прафілактычнай работы было праінструктавана амаль 850 чалавек.
Праз 40 гадоў: у Магілёве аддалі даніну памяці ахвярам чарнобыльскай аварыі
У Магілёве прайшоў памятны мітынг–рэквіем, прымеркаваны да 40–й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У Беларусі скарэкціраваны пералік забароненых для падлеткаў работ
У Беларусі скарэкціраваны пералік забароненых для падлеткаў работ. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Згодна з пастановай нумар 19 ад 9 красавіка 2026 года са спіса забароненых работ выключана прафесія «трактарыст–машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці». Паколькі арт.25 закона «Аб дарожным руху» дазваляе з 17 гадоў атрымліваць права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай катэгорый A, B, C, F.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама пройдзе 11 мая
Прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама пройдзе 11 мая. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Марыя Уладзіміраўна Шапнеўская – з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75-23-29;
Акцыя «Адзін дзень з АСВОД» стартуе па ўсёй краіне з 1 мая
Веды, якія могуць выратаваць жыццё. З 1 мая па ўсёй краіне стартуе акцыя «Адзін дзень з АСВОД». Школьнікі і студэнты будуць асвойваць навыкі ратавальнікаў. Змены – як у дзеючых супрацоўнікаў. Разам з вопытнымі спецыялістамі моладзь будзе выходзіць на патруляванне. Вадалазы падрабязна раскажуць аб экіпіроўцы, прадэманструюць дзеянні пры выратаванні тапельца. Кацярына Міхалёва, спецыяліст выканаўчага апарата Рэспубліканскага савета АСВОД
Вялікі гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 1 мая
Вялікі гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 1 траўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Гарадскі велапрабег будзе прысвечаны 85–годдзю гераічнай абароны Магілёва і Году беларускай жанчыны.
Семінар-практыкум па актуальных пытаннях арганізацыі працы СМІ прайшоў у Магілёве
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбыўся семінар–практыкум «Актуальныя пытанні арганізацыі працы СМІ». Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах Магілёве і Бабруйску, а таксама галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці.