Грамадства
Вакзал станцыі Магілёў прызнаны адным з найлепшых у рэспубліцы
Штогод Беларуская чыгунка праводзіць рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел як пазакласныя вакзалы, так і вакзалы I, II і III-га класаў.
Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі.
Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Брэст-Цэнтральны.
Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве
Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
«3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір», - расказала Алена Стэльмах.
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Беларусі з 28 жніўня падаражэюць званкі па гарадскім тэлефоне і паштовыя адпраўленні
«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
Прафілактычная акцыя ДАІ «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Беларусі плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне
У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.
Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
З пачатку ўборачнай ДАІ Магілёўскай вобласці выявіла 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных пры кіраванні сельгастэхнікай
З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай. За эксплуатацыю тэхнікі, якая не мае дзяржтэхагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 130 чалавек, за адсутнасць элементаў канструкцыі, якія ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі па дарогах агульнага карыстання, пакарана 19 кіроўцаў. Таксама выяўлена 10 фактаў кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай у стане ап’янення.
На Магілёўшчыне завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года
Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.
Прыродаахоўны дазвол ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання дзяржаўнай экаэкспертызы і атрымання станоўчага заключэння
Абавязковы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці комплексны прыродаахоўны дазвол прадпрыемству ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання праектнай дакументацыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і атрымання адпаведнага станоўчага заключэння. Пра гэта адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У дзеянне такі дазвол уступіць толькі з моманту афіцыйнага ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Сімончык
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык.
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-00 або накіраваць на электронны адрас упраўлення UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
КДК разгледзеў вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі. Паводле ацэнкі ведамства, у гэтай сферы маецца шэраг сур’ёзных недаглядаў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве перакрыюць на час рамонту
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве плануюць перакрыць для руху транспарту з 3 верасня. Планы па рэалізацыі праекта абмяркоўвалі на планёрцы ў гарвыканкаме.
Прыпыненне эксплуатацыі пуцеправода выклікана пачаткам рамонтных работ на ім, а таксама падмоставай яго часткі. У сувязі з закрыццём моста зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама, памяняюць часткова шлях руху 17 маршрутаў, а пройдуць яны ў асноўным праз аўтавакзал. Больш падрабязны расклад будзе паведамлены пазней.
Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны
Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Ала Багаценка.
Паводле яе слоў, маршрутка, як і раней, будзе пачынаць рух ад вуліцы Фаціна і рухацца да абласной бальніцы, а далей яе шлях працягнецца да мікрараёна Гарадшчына.
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня. Сацыяльна значны аб’ект на паўгода раней здадуць спецыялісты найбуйнейшай магілёўскай арганізацыі – ААТ «Будаўнічы трэст № 12».
Гарачую лінію па пытаннях арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельгаспрадукцыі, грыбоў і ягад правядзе 29 жніўня КДК Магілёўскай вобласці
Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.
У гэты дзень жыхары рэгіёна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 31-06-04 могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў і ягад.
Вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбаркамаў на парламенцкіх выбарах пройдзе па 30 жніўня
Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ордэнам Маці ўзнагароджана 6 жыхарак Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
У Беларусі пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс да парламенцкіх выбараў 2019 года
Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня.
На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Дакументы прымаюцца ў кабінеце № 111 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень – 30 жніўня 2019 года.
Акруговыя выбаркамы на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць утвораны па 2 верасня
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце пасля пераразліку ў жніўні склаў Br446,84
З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пераразлік праводзіўся зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў для вылічэння пенсій, якая прымяняецца з мая і праіндэксавана на 7 працэнтаў, - Br925,77. Акрамя таго, 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій.
Аляксандр Лукашэнка назначыў парламенцкія выбары ў Беларусі на 7 і 17 лістапада
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
У Беларусі зацверджаны адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені па 28 спецыяльнасцях
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне ў дзіцячых садах і школах
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Лідзія Ярмошына назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Беларусі - 30 жніўня 2020 года
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года.
Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. «Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, - канстатавала яна. - Таму праз тры месяцы - гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»
У Магілёве паглыбляюць дно затокі Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна
У Магілёве паглыбляюць дно затокі Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна. Мясцовыя ўлады адрэагавалі на звароты мясцовых рыбакоў.
Магілёўцы прасілі ўладу ўмяшацца і прадухіліць магчымую экалагічную катастрофу – не дапусціць ператварэнне вадаёма ў балота. Меры прынятыя. Цяжкія грунты з дна Фацінской затокі паддаюцца расчыстцы. Земснарад працуе як пыласос. Ён усмоктвае ілістае дно і разам з пяском адпраўляецца на карту намыву. Цвёрдыя часціцы застаюцца тут, а вада ідзе назад у заліў.
Лідзія Ярмошына прапанавала Аляксандру Лукашэнку правесці выбары сенатараў 7 лістапада, дэпутатаў - 17 лістапада
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада. Аб гэтым яна паведаміла сёння журналістам па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.
Увазе шматдзетных сем’яў Магілёва: з 1 жніўня будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года
З 1 жніўня упраўленнямі сацыяльнай абароны адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горада Магілёва са сродкаў бюджэту будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Яе памер на кожнага навучэнца, навучэнца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) складзе 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня 2019 года.
Переводчик