МНС Магілёўскай вобласці нагадвае аб забароне і наступствах выпальванняў сухой травы
МНС Магілёўскай вобласці нагадвае аб забароне і наступствах выпальванняў сухой травы. Толькі ў 2018 годзе ў рэгіёне зафіксавана 160 загаранняў сухой расліннасці, 3 тарфяныя і 35 лясных пажараў. За выяўленыя парушэнні складзена больш за 2,4 тыс. адміністрацыйных пратаколаў. Праз спальванне сухой расліннасці і смецця адбылося 4 пажары, пашкоджаны дом і 7 гаспадарчых пабудоў, знішчана адна гаспадарчая пабудова.
«Гарачую лінію» па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі правядзе 20 сакавіка Магілёўскі аблвыканкам
Магілёўскім аблвыканкамам 20 сакавіка 2019 будзе праводзіцца «гарачая лінія » па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі, а менавіта: працай арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, прадстаўляюць паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт і іншыя звязаныя з глабальнай сеткай паслугі на адпаведнай тэрыторыі. Аб фактах няякаснага аказання паслуг, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы па ўказаных сферах можна паведаміць з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 па наступных нумарах тэлефонаў: (0222) 23-02-55, 32-67-43, 27-35-60.
Магілёўцаў вучаць выкідваць смецце правільна
У Магілёве на ўсіх кантэйнерных пляцоўках для збору смецця размясцілі інструкцыі, як правільна сартаваць адкіды. Жыхарам абласнога цэнтра нагадваюць, для якіх адходаў прызначаны кантэйнеры. Гэта ініцыятыва МГКУ «Спецаўтапрадпрыемства», заўважылі ў адміністрацыі Магілёўскага камунальнага спецыялізаванага аўтапрадпрыемства. На яго балансе знаходзяцца ўсе кантэйнерныя пляцоўкі горада. Іх прыкладна паўтысячы. На кожнай размясцілі маляўніча аформленыя інфармацыйныя таблічкі з заклікам «Захаваем прыроду разам! Падзяліце адходы! Маленькае намаганне кожнага – вялікі эфект для краіны».
У Магілёве прынялі рашэнне не будаваць шматпавярхоўку на месцы стадыёна каля СШ № 35
У Магілёве на месцы спартыўнага стадыёна каля сярэдняй школы №35 не будуць будаваць дзесяціпавярховы жылы дом. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак.
Да 40 сантыметраў штосутачна павышаецца ўзровень вады ў буйных рэках Магілёўскай вобласці
Узровень вады на буйных рэках Магілёўскай вобласці расце штодня. Аператыўную інфармацыю аб стане водных аб’ектаў збіраюць на 11 рачных гідралагічных пастах і адным азёрным – Чыгірынскім вадасховішчы. Паводлепрагнозаў, веснавая паводка ў гэтым годзе чакаецца блізка да сярэдніх шматгадовых значэнняў і ніжэйшайза іх, паведаміла начальнік аддзела гідралогіі Магілёўаблгідрамета Іна Філева.
Кірмаш вакансій адбудзецца 15 сакавіка ў Бабруйску
У горадзе на Бярэзіне 15 сакавіка з мэтай аказання садзейнічання ў працаўладкаванні незанятым грамадзянам арганізуюць «Кірмаш вакансій». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама, на базе якога пройдзе мерапрыемства.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42 – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка; – з 12.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 32 67 78 – першы намеснік старшыні камітэта, які курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў;
Бабруйская аб’яднаная і Касцюковіцкая раённая структуры ДТСААФ прызнаныя найлепшымі па выніках працы ў 2018 годзе
Бобруйская объединенная организационная структура ДОСААФ (директор – Геннадий Грек) и Костюковичская районная организационная структура ДОСААФ (председатель - Николай Прокопенко) признаны лучшими в регионе по итогам работы в 2018 году по всем направлениям уставной деятельности общества. Награждение состоялось во время II пленума областного совета ДОСААФ.
Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 7-8 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 7-8 сакавіка запланавана абласная акцыя «Адзіны дзень зніжак» , у межах якой пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 40%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. У Магілёве да акцыі далучацца магазіны «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), «Успех» (вул. Ціміразеўская, 36), «універмаг «Цэнтральны»» і інш.
Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!»
Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. За 2018 год на дарогах рэгіёна з удзелам непаўналетніх адбылося 55 дарожна-транспартных здарэнняў: 2 падлеткі загінулі, 58 дзяцей атрымала траўмы.
Кандытар кампаніі «Дамачай» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый у Варшаве
Майстар-кандытар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый, які прайшоў падчас міжнароднай выставы ExpoSweet у Варшаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Такую высокую ўзнагароду неаднаразовы пераможца і прызёр розных спаборніцтваў атрымала за дэкаратыўную кампазіцыю з мадэльнай пасты.
ДАІ Магілёўскай вобласці праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіць Мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху. Узмоцнены кантроль за выкананнем ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі працягнецца да 12 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці пенсія за 8 сакавіка будзе выплачана датэрмінова
У рэгіёне графік выплаты пенсій падкарэктаваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі ў РУП «Белпошта». Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка будзе праводзіцца 7 сакавіка. 8 сакавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС. Аб рэжыме працы аддзяленняў можна даведацца ў cаll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154. Рэжым працы call-цэнтра: панядзелак – пятніца – з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля – з 9.00 да 17.00, 8 сакавіка – з 9.00 да 17.00.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб развіцці ЖКГ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Ордэнам Маці ўзнагароджана 18 жыхарак Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка пройдзе Рэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва
У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі.
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў наведаў «Бабруйскжылкамгас»
«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва – з гэтай тэмы пачаў сваю размову з работнікамі прадпрыемства ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, наведаўшы арганізацыю ў межах адзінага дня інфармавання.
БЕЛТА запускае акцыю «Ваша пытанне Прэзідэнту»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. «Вялікая размова з Прэзідэнтам» пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.
У Магілёўскай вобласці чакаюць паводку ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў
Вясновае разводдзе ў Магілёўскай вобласці чакаюць у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе на будаўніцтва аб’ектаў адукацыі накіравалі Br15 млн.
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе на будаўніцтва аб’ектаў адукацыі накіравалі Br15 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама яго начальнік Уладзімір Рыжкоў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама заняў трэцяе месца ў рэспубліцы па выніках работы ў 2018 годзе
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Па выніках спаборніцтва за 2018 год камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены дыплома III ступені.
Дзяржаўных узнагарод удастоены трое прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці
Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 143 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Рабоце з сучаснымі інструментамі планавання і арганізацыі мерапрыемстваў навучаць на сустрэчы ў Магілёве
Сустрэча, прысвечаная рабоце з сучаснымі электроннымі інструментамі па планаванні і каардынацыі грамадскіх мерапрыемстваў і кампаній, пройдзе 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Удзельнікі заняткаў не толькі даведаюцца, што такое Google Sheets, IFTTT, Zapier, Trello і Dropbox Paper, але і навучацца працаваць з гэтымі інструментамі. Напрыклад, паспрабуюць запланаваць акцыю, зрабіць анонс спікера, стварыць бота мерапрыемствы і інш. Уваход вольны.
Прамая лінія па пытаннях арганізацыі дарожнага руху, рэгістрацыйнай і экзаменацыйнай дзейнасці ДАІ адбудзецца 28 лютага
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 лютага намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў. З 10.00 да 12.00 па нумары (80222) 48-50-04 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія тычацца арганізацыі дарожнага руху, рэгістрацыйнай і экзаменацыйнай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.
Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць 28 лютага ў Магілёўскай вобласці
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лютага. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65-34-95, 65-32-98. План-графік прафсаюзнага прыёму ў Магілёўскай вобласці на 28 лютага
Прамую лінію па пытаннях аховы працы і атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы правядзе 28 лютага Камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
Прамая лінія па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы адбудзецца 28 лютага. З 11.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22 08 89 на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Рыгораўна Лібак.
У Магілёўскай вобласці з дапамогай фотапастак у 2018 годзе выяўлена 45 лесанарушэнняў
Работнікамі лясной аховы ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе выяўлена 487 парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. Пры дапамозе сістэм фота- і відэафіксацыі зафіксавана 45 парушэнняў, або на 9 больш, чым у 2017 годзе. У асноўным яны тычыліся незаконнай парубкі лесу і забруджвання ляснога фонду.
Рэйдавыя групы ДПС «Страла» адпрацуюць Магілёўскую вобласць
Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС накіраваны на адпрацоўку Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.
Мінабароны папярэджвае аб руху тэхнікі па дарогах Магілёўскай вобласці 22 лютага
Падчас комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл 22 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны. Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць улічваць гэтую акалічнасць і быць вельмі ўважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі.