Грамадства
Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць 28 лютага ў Магілёўскай вобласці
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лютага. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65-34-95, 65-32-98.
План-графік прафсаюзнага прыёму ў Магілёўскай вобласці на 28 лютага
Прамую лінію па пытаннях аховы працы і атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы правядзе 28 лютага Камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
Прамая лінія па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы адбудзецца 28 лютага. З 11.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22 08 89 на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Рыгораўна Лібак.
У Магілёўскай вобласці з дапамогай фотапастак у 2018 годзе выяўлена 45 лесанарушэнняў
Работнікамі лясной аховы ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе выяўлена 487 парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Пры дапамозе сістэм фота- і відэафіксацыі зафіксавана 45 парушэнняў, або на 9 больш, чым у 2017 годзе. У асноўным яны тычыліся незаконнай парубкі лесу і забруджвання ляснога фонду.
Рэйдавыя групы ДПС «Страла» адпрацуюць Магілёўскую вобласць
Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС накіраваны на адпрацоўку Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.
Мінабароны папярэджвае аб руху тэхнікі па дарогах Магілёўскай вобласці 22 лютага
Падчас комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл 22 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць улічваць гэтую акалічнасць і быць вельмі ўважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі.
Жыхарам Магілёўскай вобласці прапануюць прыдумаць дэвіз акцыі «Тыдзень лесу»
Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«Упершыню ў межах падрыхтоўкі да правядзення акцыі жыхарам Сінявокай прапануюць стаць аўтарамі дэвізу мерапрыемства. Асноўныя патрабаванні да слогана: ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць акцыі», – падкрэслілі спецыялісты.
Праект «Арміі воін славы дастойны!» прэзентуюць на круглым стале ў Магілёве
Традыцыйнае пасяджэнне круглага стала «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны, адбудзецца 22 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 10.00 на базе паста памяці загінулым за Айчыну Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва» (вул. Першамайская, 2), прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі ваеннага камісарыята Магілёва і Магілёўскага раёна, Моладзевага парламента пры гарадскім савеце дэпутатаў, вайсковых часцей, школьнікі і інш.
Прадстаўнікі МАРГ 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве
Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве. Жыхары рэгіёна могуць звярнуцца да спецыялістаў з 13.00 да 14.00.
Прыём адбудзецца ва ўпраўленні па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (кабінет №115, асобны ўваход з боку пл. Леніна).
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32-67-21, 23-02-55.
У Магілёве асноўныя работы па капрамонце Першамайскай вуліцы завершаць да канца чэрвеня
У Магілёве ў 2019 годзе плануецца капітальна адрамантаваць 2 км магістральных вуліц. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні гарвыканкама дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ г. Магілёва» Андрэй Маскалёў.
Кірмаш вакансій пройдзе 27 лютага ў Магілёве
Кірмаш вакансій адбудзецца 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у кінатэатры «Радзіма» (вул. Ленінская, 47). Саіскальнікам будзе прадстаўлена магчымасць даведацца аб прапанаваных вакансіях, умовах працы, аплаты, сацыяльных гарантыях ў арганізацыях, парадку навучання запатрабаваным прафесіям па напрамку службы занятасці.
У Магілёўскай вобласці за тры дні 470 пешаходаў прыцягнута да адказнасці
У Магілёўскай вобласці 15-17 лютага падчас прафілактычнай акцыі «Зробім дарогу бяспечнай!» 470 пешаходаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.
Будаўніцтва галоўнага каналізацыйнага калектара Магілёва ўступіла ў завяршальную стадыю
Будаўніцтва галоўнага каналізацыйнага калектара Магілёва ўступіла ў завяршальную стадыю. Гатоўнасць аб’екта складае ўжо 93%. Яго маюць намер увесці ў 2019 годзе, паведаміла намеснік дырэктара прадпрыемства «Магілёўаблводаканал» Ірына Красуцкая.
Новы калектар – гэта больш за тры кіламетры жалезабетонных труб уздоўж Дняпра і 18 каналізацыйных камер. Будаўніцтва, пачатае ў студзені 2017 года, набліжаецца да фінішу. Новы цэнтральны каналізацыйны калектар прыйдзе на змену старому, які працягвае дзейнічаць, хоць і моцна зношаны.
Мітынг у Магілёве: афганская вайна застанецца сведчаннем найвышэйшай доблесці і гонару – Дзмітрый Харытончык
Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з народнай памяці і застанецца сведчаннем найвышэйшай доблесці і гонару. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на мітынгу, прысвечаным 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.
Заслужаным работнікам АПК Магілёўскай вобласці ўручылі юбілейныя медалі і падарункі
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў АПК рэгіёна.
У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане
У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, у тым ліку 48 інвалідаў вайны і 51 член сем’яў вайскоўцаў, якія загінулі пры выкананні воінскага і службовага абавязку ў далёкай краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
У Магілёве 15 лютага часова перакрыюць рух транспарту ў раёне праспекта Пушкінскага і вуліцы Гагарына
У Магілёве 15 лютага часова перакрыюць рух транспарту ў раёне праспекта Пушкінскага і вуліцы Гагарына. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Абмежаванне перамяшчэння транспартных сродкаў выклікана правядзеннем у абласным цэнтры мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
На рэках у Магілёўскай вобласці небяспечна выходзіць на лёд
На рэках у Магілёўскай вобласці выходзіць на лёд з кожным днём адлігі становіцца ўсё больш небяспечна. Трываласць пакрыцця губляецца пад уздзеяннем плюсавых тэмператур вонкавага паветра і плыні вады, папярэджвае абласная арганізацыя АСВОД.
Пасты і выратавальныя станцыі нясуць службу. Супрацоўнікі Асвода папярэджваюць рыбакоў. Рызыкоўна выходзіць на лёд на ўчастках Дняпра, Сожа і Бярэзіны. У Магілёве ў «чорным спісе» па небяспецы лёд на Фацінскай затоцы Дняпра, ніжэй за мост. Лёд тут неаднародны. Рызыка пайсці пад ваду – высокая.
У Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя А. А. Куляшова журналісты рэгіянальных СМІ абмеркавалі шляхі прасоўвання Мэтаў устойлівага развіцця
Як журналісты рэгіянальных СМІ могуць дапамагчы ў прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавалі ўдзельнікі семінара, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Дубль-трасу на мінскі напрамак пабудуюць у Магілёве. Відэа
Буйны дзяржаўны інвестыцыйны праект пачынаюць у Магілёве. Дубль-траса вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша падорыць доўгачаканую альтэрнатыву ўезду ў горад з боку Мінска.
Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 26 лютага
Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 26 лютага.
На пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю з 10.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 33-31-88 адкажа намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Васіль Яўгенавіч Астрашапкін.
На дарогах Магілёўскай вобласці стала больш бяспраўных вадзіцеляў
У Магілёўскай вобласці за студзень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 436 бяспраўных кіроўцаў, што на 26 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Пра гэта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Юлія Халамеева. «Не ўсведамляючы ўсю адказнасць, не маючы вадзіцельскага пасведчання або пазбавіўшыся яго, грамадзяне працягваюць садзіцца за руль, лічачы сябе паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, – падкрэсліла субяседніца.
У 2018 годзе інфармацыйныя групы выканаўчых камітэтаў правялі больш за 30 тыс. сустрэч з насельніцтвам
У 2018 годзе інфармацыйныя групы выканаўчых камітэтаў рэгіёна правялі больш за 30 тыс. сустрэч з насельніцтвам. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.
Па выніках такіх палілогаў вырашана 1611 пытанняў і просьбаў грамадзян, 332 пастаўленыя на кантроль у органах улады.
У 2018 годзе на інавацыйных пляцоўках па вывучэнні вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы прайшло падрыхтоўку больш як 200 спецыялістаў вобласці
У 2018 годзе на інавацыйных пляцоўках па вывучэнні вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы прайшло падрыхтоўку больш як 200 спецыялістаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лютага начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лютага начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня.
Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў і падраздзяленняў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць з 11.00 да 13.00 па тэлефоне (8 0222) 25 22 51.
Фантан з функцыяй гадзінніка з’явіцца ў цэнтры Магілёва
Адзіны ў Магілёве «наглядчык гарадскіх гадзіннікаў» Генадзь Галоўчык працуе над цікавым праектам. Да канца вясны ў горадзе з’явіцца фантан з функцыяй гадзінніка.
«У цэнтры Магілёва на месцы былога Дома быту будуецца мультыфункцыянальны цэнтр. Інвестар прапанаваў мне ўпрыгожыць пляцоўку перад будынкам, і я распрацаваў праект, – расказаў Генадзь Галоўчык. – Усе дэталі раскрываць не буду. Скажу толькі, што гэта будзе дынамічны фантан з функцыяй гадзінніка, але без стрэлак і лічбаў – толькі са струямі вады».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана ўказам №38 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 лютага. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе
Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22.
Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны.
Начальнік упраўлення вядзе асабісты прыём грамадзян у першую сераду месяца з 8.00 да 14.00 (кабінет 201, тэл. 80222 29-58-00). У выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з яго намеснікаў.
Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў распрацавалі для Магілёўскай вобласці
Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, распрацавалі для Мінска, Магілёва і Магілёўскай вобласці па праекце «Ты не адна». Пра гэта паведаміла кіраўнік сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малы» Ірына Шмак.
Гэта своеасаблівы навігатар, які дапамагае максімальна хутка адшукаць патрэбны від падтрымкі як дзяржаўных, так і грамадскіх арганізацый.
«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага
«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3 паверх). Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
У дыскусіі прымуць удзел цікавыя спікеры і эксперты. Да адкрытага абмеркавання пытанняў санітарнага ўтрымання пад’ездаў, грамадскіх месцаў, вывазу смецця і праблем бяздомных жывёл запрашаюцца грамадскія актывісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя магілёўцы.
Уваход вольны.
Сяргей Кухто прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара медыяхолдынга "Бабруйскае жыццё"
Калектыву УКІП «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»» прадставілі новага кіраўніка – Сяргея Аляксандравіча Кухто.
Переводчик