МНС Магілёўскай вобласці запрашае школьнікаў прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online 4.0»
Канікулы – самы доўгачаканы час для дзяцей, і адначасова галаўны боль для бацькоў. Як зацікавіць школьнікаў не проста сядзець у тэлефоне, а правесці гэты час з карысцю? Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці прапануе адказ на гэтае пытанне – дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 4.0». У ім можа прыняць удзел любы школьнік незалежна ад узросту і месца пражывання. Усё, што трэба для ўдзелу – тэлефон або камп’ютар з выхадам у інтэрнэт.
У школах і гімназіях Магілёўскай вобласці на восеньскіх канікулах аздаровіцца амаль 7,5 тыс. дзяцей
Ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці на восеньскіх канікулах будуць працаваць 250 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх аздаровіцца амаль 7,5 тыс. дзяцей. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Леў і пума пасяліліся ў заасадзе пад Магілёвам. Відэа
Двухгадовы леў з Казахстана зараз новы жыхар вучэбнай лабараторыі «Заасад» і жывы сімвал Магілёва. Такі падарунак горад зрабіў сваім жыхарам. Акрамя льва, «Заасад» Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага атрымаў яшчэ аднаго драпежніка сямейства каціных – пуму. Гэта дзяўчынка, ёй 1 год, мянушка Арчы. Імя льва абяруць пазней. Жывёлы прыехалі да нас з заапарка Караганды. Пакуль звяры адаптуюцца да новых умоў і знаходзяцца на каранціне. А праз месяц іх можна будзе ўбачыць ва ўсёй прыгажосці.
Універсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Бабруйску
Універсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла дырэктар Бабруйскага філіяла Магілёўскага аддзялення БелГПП Таццяна Берасцень. Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтваў Бабруйска і збярэ каля 20 суб’ектаў гаспадарання – арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Абавязковай умовай для ўдзельнікаў стане выкананне ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормаў і патрабаванняў.
Дзіцячы сад на 240 месцаў з басейнам будуюць у Бабруйску
Дзіцячы сад на 240 месцаў з басейнам будуюць у Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца. Новы дзіцячы сад разлічаны на 13 груп. «Адна з іх – спецыяльная, для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата. Яшчэ адна група будзе санаторнай, для дзетак з аслабленым здароўем, – растлумачыла начальнік упраўлення па адукацыі. – Акрамя гэтага, у дашкольнай установе будзе створана безбар’ернае асяроддзе, устаноўлены ліфт. Усё гэта неабходна для палягчэння перамяшчэння дзяцей-калясачнікаў».
Вызначаны пераможцы конкурсу мясцовых ініцыятыў Магілёўскай вобласці
Навядзенню парадку на зямлі ў кожным населеным пункце Магілёўшчыны з боку магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў надаецца пільная ўвага. Мерапрыемствы адукацыйнага і тлумачальнага характару праводзяцца ў цесным узаемадзеянні з Саветамі першаснага ўзроўню, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваюць вакол сябе неабыякавых мясцовых жыхароў для рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на стварэнне камфортных умоў пражывання на вёсцы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў новы этап выдачы ваўчараў уразлівым катэгорыям грамадзян
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў чарговы этап выдачы ваўчараў для найбольш уразлівых грамадзян, якія пацярпелі ад сацыяльна-эканамічных наступстваў COVID-19 і страцілі сродкі да існавання, паведамілі ў грамадстве.
«За бяспеку разам»: рэспубліканская акцыя МНС стартуе сёння
З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
Электронны кірмаш для беспрацоўных жанчын адбудзецца 19 кастрычніка ў Магілёве
Электронны кірмаш для беспрацоўных жанчын адбудзецца 19 кастрычніка з 10.00 да 12.00 у Магілёве на пляцоўцы e-vacancy.by. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій. Доступ да іх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Журналісты Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава»
Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці. Так, у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ» другое месца заняла уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Кісляк. Асобна былі адзначаны фотапублікацыі. Тут першае месца заваяваў фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Сазонаў.
У Магілёўскай вобласці падчас аперацыі «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі
У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. З абароту канфіскавана 17 адзінак незарэгістраванай і 55 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама 407 адзінак боепрыпасаў рознага калібру і амаль 0,7 кг выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў паступіла 18 інфармацый аб незаконным захоўванні грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, 14 з якіх пры праверцы пацвердзіліся.
Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў
Вядомы матывацыйны трэнер, паралімпіец, прадпрымальнік Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гаворка ішла пра няпросты лёс Аляксея, яго шляхі пераадолення цяжкасцей і дасягненні пастаўленых мэтаў.
У Магілёўскай вобласці фарміруецца банк даных праектаў грамадзянскіх ініцыятыў
Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў выступіла з ініцыятывай сфарміраваць перспектыўны «банк даных» праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Магілёўскай вобласці. З гэтай мэтай у цяперашні час паўсюдна праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца сярод органаў мясцовага самакіравання і насельніцтва аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.
Натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам 14 кастрычніка
Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх. Сёлета рэспубліканскую дабрачынную акцыю прымеркавалі да святкавання Дня маці, яна пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» стартавала на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў. Як адзначылі суразмоўцы, 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.
Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці
Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Праект ініцыяваны Магілёўскім абласным сацыяльна-педагагічным цэнтрам і прымеркаваны да Дня маці. Для ўдзелу ў акцыі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры да 14 кастрычніка дасылаюць па 4 фатаграфіі з арыгінальнымі подпісамі, у якіх адлюстравана пазітыўнае стаўленне да мамы, рысаў яе характару. Крэатыў і гумар вітаюцца.
«Экалагічны дэсант»: у Магілёўскім раёне студэнты і выкладчыкі высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны
Студэнты і выкладчыкі Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій правялі ў Магілёўскім раёне акцыю «Экалагічны дэсант», падчас якой высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны. Пра гэта паведаміў намеснік дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта ўстановы адукацыі Юрый Грабянцоў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 12 кастрычніка правядзе «прамыя лініі»
У межах правядзення Тыдня маці ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 12 кастрычніка з 15.00 да 16.00 будуць арганізаваны «прамыя лініі» па наступных пытаннях: – пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі – Тарасенка Святлана Пятроўна, старшыня камітэта, па тэлефоне (80222)75 23 29; – аб прадастаўленні дадатковых гарантый маці пенсійным заканадаўствам – Васільева Наталля Зігмундаўна, начальнік упраўлення пенсій і дапамог, па тэлефоне (80222) 31 03 72;
Маладзёжны парламент пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў ініцыяваў акцыі да Дня маці
Напярэдадні Дня маці маладзёжны парламент пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў выйшаў з ініцыятывай павіншаваць маці-выхавальнікаў дамоў сямейнага тыпу, а таксама арганізаваць Інтэрнэт-флэшмоб «#пазвані маме».
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня па 14 студзеня
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года № 563, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Ва Уладзівастоку адкрылася аддзяленне пасольства Беларусі
Аддзяленне пасольства Беларусі адкрылася ва Уладзівастоку. У цырымоніі прынялі ўдзел губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка, перадае ТАСС.
Конкурс кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 8 кастрычніка
Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 8 кастрычніка. Ён збярэ каля 20 работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усёй вобласці. Спаборніцтвы адбудуцца пяты раз, пра што паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ветэранскія арганізацыі Магілёўскай вобласці і Прыморскага краю
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі ветэранскія арганізацыі Магілёўскай вобласці і Прыморскага краю. Зацверджванне дакумента адбылося падчас двухбаковай сустрэчы, якая прайшла сёння ў фармаце відэаканферэнцыі і стала часткай мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў межах Дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі.
Аздараўленне пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС юных жыхароў Магілёўшчыны ідзе па нарастальнай
У Магілёўскай вобласці за апошні год актывізавалася аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне насельніцтва рэгіёна, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС. – За 9 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці скарысталіся санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем 6662 чалавекі, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, – праінфармавалі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. – З гэтай колькасці 6122 чалавекі – дзеці, у тым ліку 562 – ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў. Непасрэдна санаторна-курортнае лячэнне было праведзена для 1662 дзяцей.
Устаноўлены парадак праектавання і рэканструкцыі размеркавальных электрасетак для жылых дамоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 381 «Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам устанаўліваецца парадак фінансавання работ па праектаванні і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак для электразабеспячэння адасобленых жылых дамоў. Энергазабеспячальным арганізацыям Мінэнерга прадастаўляецца права выступаць заказчыкамі па праектаванні і ўзвядзенні такіх сетак.
Цэнтр методык дашкольнай адукацыі адкрыюць у Магілёўскім дзяржуніверсітэце
У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адкрыюць цэнтр методык дашкольнай адукацыі. Пра гэта паведаміла загадчык кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і ВНУ Вольга Пракоф’ева.
У акцыі «Чысты лес» прыме ўдзел больш за 7,4 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» стане больш за 7,4 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
Дзень пажылога чалавека: за апошнія дзесяць гадоў доўгажыхароў у Магілёўскай вобласці стала больш амаль у два разы
1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылога чалавека. Гэта дата мае міжнародны статус і вельмі сімвалічная. Бо ў фразы «залатая восень», акрамя прыроднага сэнсу, ёсць і яшчэ адзін. Залатым часам чалавека называюць менавіта пажылы ўзрост–перыяд мудрасці, жыццёвага вопыту і перыяду, калі можна заняцца тым, на што раней не хапала часу. Сёння Дзень пажылога чалавека свет адзначае 31-ым разам (абвешчаны на 45-й сесіі Генасамблеі ААН 14 снежня 1990 года). Дарэчы, у свята нават ёсць свой лагатып–раскрытая далонь як сімвал дабрыні і дапамогі.
Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве 2 кастрычніка
У Магілёве ў кастрычніку пройдзе паўтара дзясятка восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Першы восеньскі кірмаш «Багач» адбудзецца ўжо ў гэтыя выхадныя, 2 кастрычніка. Ён будзе арганізаваны з 11.00 да 17.00 у скверы 40-годдзя Перамогі і па вул. Міронава. Удзельнікамі стануць сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя і гандлёвыя прадпрыемствы, а таксама фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі і фізічныя асобы.