RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пытанні якасці дарог, арганізацыі працы грамадскага транспарту, адлічэнняў на капрамонт хвалявалі тых, хто звярнуўся на асабісты прыём да Аляксандра Гарошкіна

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна.

Так, стан дарожнага пакрыцця ў вёсцы Цішоўка Магілёўскага раёна, паводле аповеду яе жыхароў, вымушае жадаць лепшага. Заяўнікі паскардзіліся на недастатковую колькасць грэйдзіравання, узнікненне выбаін і бруду ў вясновы і восеньскі перыяды, што абцяжарвае не толькі праезд легкавога транспарту, але і рух пешаходаў.

Як растлумачыла намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Курашова, у вясенне-асенні перыяд у населеным пункце сапраўды назіраюцца праблемы з дарогай. Гэта абумоўлена шэрагам абставінаў:

«Па гэтым квартале індывідуальнай забудовы прадугледжана дарожнае пакрыццё ПГС. На сёння адна трэць участкаў не ўведзены ў эксплуатацыю, людзі працягваюць будаўніцтва дамоў, у сувязі з чым з-за руху цяжкай тэхнікі дарога прыходзіць у непрыдатнасць. Апроч гэтага, ёсць пытанні з вясновым падтапленнем асобных участкаў». Разам з тым, Ірына Курашова пазначыла, што праблема з водаадвядзеннем вядомая, у план працы на 2027 год гэты аб'ект уключаны: «Цяпер магчымая толькі падсыпка заніжаных месцаў у рамках эксплуатацыі да восеньскага перыяду і грэйдзіраванне двойчы ў год - увесну і ўвосень, - патлумачыла яна. - Мы ідзём паэтапна. У падобнай сітуацыі знаходзяцца Гародшчына, Таранава, Бароўка. Гэта катэджныя пасёлкі, пабудаваныя ў палях і схільныя да падтаплення. На месцы ўжо выязджалі спецыялісты, у тым ліку, геадэзісты, праекціроўшчыкі, распрацавана перадпраектная дакументацыя. Наступныя этапы - праект і фінансаванне. Гэта вялікія грашовыя сродкі, таму аднамаментна зняць пытанне не ўяўляецца магчымым. Дзякуючы абласному кіраўніцтву, сёлета ў інвестпраект уключана Гародшчына. Паэтапна будзе вырашана сітуацыя і з астатнімі населенымі пунктамі»..

Акрамя таго, заяўнікі папрасілі разгледзець пытанне аб пераносе або абсталяванні дадатковага прыпыначнага пункта, а таксама - аб пераглядзе раскладу аўтобуса або магчымасці пусціць да іх адзін з гарадскіх маршрутаў, каб у вячэрні час з Магілёва была магчымасць тым, хто працуе і вучыцца да шасці гадзін, вярнуцца ў Цішоўку раней, чым існуючы на дадзены момант рэйс у 19.40. Аляксандр Гарошкін даў спецыялістам даручэнне ў бліжэйшы час камісійна выехаць на месца і сустрэцца з людзьмі, каб абмеркаваць сітуацыю. «Можа здарыцца так, што перанос прыпынку ці зрушэнне часу руху аўтобуса для адных будзе выгадным, а для іншых – стане падставай звярнуцца са зваротнай скаргай. Таму рашэнне ў гэтым выпадку павінна абмяркоўвацца з людзьмі і прымацца ўзважана, з улікам меркавання спецыялістаў аб бяспецы і мэтазгоднасці такіх пераўтварэнняў», - падсумаваў ён.

Яшчэ адзін з заяўнікаў звярнуўся на прыём, паколькі лічыць, што ў свой час яго неабгрунтавана звольнілі па артыкуле аб неадпаведнасці займаемай пасадзе. З гэтай праблемай ён раней звяртаўся да начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама і ў Мінабароны. Аднак вынікамі разгляду ягоных зваротаў застаўся не задаволены.

Аляксандр Гарошкін адзначыў: «Пытанні, якія датычацца абгрунтаванасці або неабгрунтаванасці звальнення людзей з месцаў працы, не ўваходзяць у кампетэнцыю аблСавета. У выпадку нязгоды, выйсце тут толькі адно - разглядаць сітуацыю ў судовым парадку. Толькі гэтая інстанцыя мае права адмяніць ці пацвердзіць правільнасць прынятага рашэння».

Мужчына з тлумачэннямі ў цэлым пагадзіўся і папрасіў патлумачыць яшчэ адну сітуацыю. Паводле яго слоў, з'яўляючыся членамі ЖБК №48, жыхары шматкватэрнага дома, у якім ён пражывае, пералічвалі грашовыя сродкі на яго абслугоўванне. Аднак пасля дом быў перададзены на баланс КУП «ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна горада Магілёва». Заяўніка хвалюе, куды былі накіраваныя іх грашовыя сродкі. На што першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Бушлякоў адказаў: «З 2017 года ЖРЭУ прызначанае ўпаўнаважанай асобай па кіраванні агульнай маёмасцю дадзенага сумеснага домаўладання. На балансе жылы дом ніколі не стаяў, з дня пабудовы было арганізавана таварыства ўласнікаў, яно і кіравала агульнай маёмасцю да моманту, пакуль яго старшыня не склаў свае паўнамоцтвы. Звестак аб тым, што ЖБК пералічвала сродкі на капітальны рамонт - у нас няма. З 2017 года, як толькі ўпаўнаважанай асобай было прызначана ЖРЭУ, усе сродкі пералічваюцца на спецыяльны разліковы рахунак Магілёўскага гарвыканкама да моманту пастаноўкі дома на капітальны рамонт. І ў выпадку ўключэння дома ў план фінансавання, саккумуляваныя сродкі будуць накіраваныя на гэтыя патрэбы».

Дарожнае пытанне цікавіла і пенсіянерку, якая пражывае ў абласным цэнтры. Жанчына паскардзілася, што грунтавая дарога ад Віцебскага праспекта да грамадзянскіх могілак, якія размяшчаюцца ў вёсцы Бароўка, знаходзіцца ў неналежным стане. Не арганізаваны туды і грамадскі транспарт, у сувязі з чым па ўказаным маршруце ў дні масавых наведванняў могілак цяжка і небяспечна дабірацца. Заяўнік прапанавала абсталяваць уздоўж дарогі тратуар і ўстанавіць дарожны знак, які абмяжоўвае хуткасць руху транспарту.

Жанчыне растлумачылі, што абсталяваць пешаходную дарожку там няма магчымасці, бо дарога не з'яўляецца капітальнай. Таксама не абгрунтавана пускаць да могілак аўтобусны маршрут. «Аднак абочыны будуць прыведзены ў парадак і само палатно будзе прагрэйдзіравана - стан дарогі палепшыцца. Таксама супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выедуць на месца і ацэняць, калі ёсць такая неабходнасць - адпаведны дарожны знак будзе ўстаноўлены», - запэўніў Аляксандр Гарошкін.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая