RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сацслужба Магілёўскай вобласці гатовая дапамагчы пажылым і інвалідам з дастаўкай прадуктаў і лекаў

Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.

Па аказанне такой дапамогі трэба звяртацца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У нашым рэгіёне іх 25. У кожным адкрыта гарачая тэлефонная лінія: чалавек можа зрабіць заяўку на набыццё прадуктаў, прадметаў першай неабходнасці, медыкаментаў за кошт асабістых сродкаў. Лініі працуюць штодня з 8.00 да 18.00.

Назва

Тэлефон «гарачай лініі» для пажылых грамадзян і інвалідаў па дастаўцы прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці і лекаў

Установа «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Магілёва»

 

(8 0222) 24 53 05

Установа «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва»

 

(8 029) 112 56 90

Установа «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска»

 

(8 0225) 72 18 91

+375 44 766 54 88

Установа сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска»

 

(8 0225) 72 73 75

Установа «Бялыніцкі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02232) 79 474

Установа«Бабруйскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 0225) 70 82 67

Установа«Быхаўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02231) 71 725

Установа«Глускі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02230) 78 207

Установа«Горацкі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02233) 34 972

Установа«Дрыбінскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02248) 79 182

Установа«Кіраўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02237) 78 214

Установа«Клімавіцкі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02244) 7 00 94

Установа«Клічаўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02236) 78 346

Установа«Касцюковіцкі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02245) 7 11 72

Установа«Краснапольскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02238) 71 7 78

Установа«Крычаўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02241) 63 859

Установа«Круглянскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02234) 72 029

Установа«Магілёўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 0222) 22 86 46

Установа«Мсціслаўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02240) 21 437

Установа«Асіповіцкі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02235) 73 465

Установа«Слаўгарадскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02246) 71 479

Установа«Хоцімскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02247) 78 846

моб. +375 29 623 72 08 (А1)

Установа«Чавускі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02242) 77 513

Установа «Чэрыкаўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(8 02243) 78 653

Установа«Шклоўскі раённы цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

 

(802239) 95 533

Святлана Тарасенка таксама паведаміла, што ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўстаноўлены асаблівы кантроль і за здароўем сацработнікаў, якія кантактуюць з насельніцтвам. У гэтыя дні тут скарочаныя заняткі пажылых грамадзян, інвалідаў у розных гуртках, што насельніцтвам успрынята з разуменнем.

Праводзяцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы і ў 9 інтэрнатах для пажылых грамадзян і інвалідаў і 12 аддзяленнях кругласутачнага знаходжання рэгіёна. Яны функцыянуюць як звычайна, але доступ старонніх асоб сюды абмежаваны.

Акрамя таго, актыўна задзейнічаны ў рабоце па забеспячэнні неабходным пажылых людзей, абмежаванні іх кантактаў па-за домам арганізацыі Чырвонага Крыжа, БРСМ, аддзяленні паштовай сувязі.

Гарачыя тэлефонныя лініі для арганізацыі дапамогі пажылым людзям, у тым ліку па дастаўцы прадуктаў харчавання першай неабходнасці, адкрыты пры кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ. Пакідаць заяўкі можна штодня – з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.

«Мы кансалідуем намаганні з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і больш дасведчанай у гэтым арганізацыяй–Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Разам мы зможам арганізаваць працу больш якасна і аператыўна, – падкрэслілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА БРСМ. – У той жа час усе павінны разумець: гаворка ідзе не пра ўборку прыдамавых тэрыторый, колку дроў і мыццё вокнаў – гэта мы абавязкова зробім пазней, і ад такой працы не адмаўляемся. Сёння нашы валанцёры запатрабаваныя ў аператыўнай дастаўцы прадуктаў або медыкаментаў – гэта галоўнае».

Безумоўна, валанцёры будуць экіпіяваныя сродкамі індывідуальнай абароны, імяннымі бэйджамі. Для іх правядуць інструктажы аб абароне ад інфекцыі і працы з грамадзянамі ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса. «Пры наведванні адрасатаў пастараемся арганізаваць бескантактную перадачу прадуктаў першай неабходнасці і лекаў», – адзначылі суразмоўцы.

Таксама пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію дома праз паштальёна. Для гэтага варта звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя таго, заяўку можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне 154. Такім жа чынам пажылыя людзі могуць ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

У Магілёўскай вобласці каля 85 тыс. адзінока пражываючых пажылых грамадзян, у 17 тыс.няма блізкіх.

ВАЖНА!

Міністэрства аховы здароўя заклікае пажылых людзей па магчымасці заставацца дома ў сувязі з COVID-19, піша БЕЛТА.

У свеце праходзіць акцыя, ініцыяваная медработнікамі, –«Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы заставайцеся дома, каб дапамагчы нам». «Мы запускаем акцыю мэтанакіравана, у падтрымку нашых спецыялістаў, каб утрымаць лічбы па выяўленні тых, хто захварэў, па распаўсюджванні каранавіруса ў нашай краіне», – падкрэсліла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

У гэтыя дні ўрачы з розных краін свету ўгаворваюць людзей заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне COVID-19. Да сусветнага флэшмобу # StayAtHome далучыліся і беларускія медыкі: інфекцыяністы, рэаніматолагі, анестэзіёлагі, тэрапеўты, эпідэміёлагі, вірусолагі, спецыялісты лабараторнага звяна, медыцынскія сёстры. Урачы выступаюць з заклікам да самаізаляцыі пажылых грамадзян, хранічна хворых пацыентаў, а таксама тых, у каго ёсць хоць бы найменшыя прыкметы вострага рэспіраторнага захворвання.

«Мы вельмі просім устрымацца асоб, асабліва сталага ўзросту, з хранічнымі захворваннямі ад наведвання розных масавых мерапрыемстваў. Таму што менавіта гэты кантынгент будзе найбольш цяжка пераносіць гэтую інфекцыю», – дадала намеснік міністра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая