Спорт, каша і выдатны настрой - Магілёў запрашае на вялікую лыжню
Пячэрскі лесапарк у Магілёве 31 студзеня зноў стане цэнтрам прыцягнення для аматараў актыўнага ладу жыцця. Пасля шэрагу бясснежных зім, якія не дазвалялі правесці старты на поўную моц, гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня — 2026» нарэшце вяртаецца ў сваім сапраўдным маштабе.
Як мадэрнізацыя залы для заняткаў мастацкай гімнастыкай дапаможа пакараць спартыўныя вяршыні?
Зала мастацкай гімнастыкі па вуліцы Ленінскай зноў прымае юных гімнастак. Па ініцыятыве кіраўніцтва аддзела спорту Магілёўскага гарвыканкама і ўпраўлення спорту Магілёўскага аблвыканкама ў будынку правялі маштабны капітальны рамонт. Абноўленая зала зараз настройвае на новыя дасягненні і выхаванак, і трэнераў.
Больш за 100 юных магіляўчан выйшлі на гарадскі этап «Снежнага снайпера»
У Магілёве другі дзень праходзяць спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта расказала метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Таццяна Антонава.
9 студзеня ХК «Дынама-Шыннік» прымае «Дыямент» на «Бабруйск-Арэне»
Сёння, 9 студзеня, на першую перамогу ў каляндарным годзе настройваюцца хакеісты «Дынама-Шынніка». На хатняй «Бабруйск-Арэне» беларусы рыхтуюцца прыняць апошнюю каманду «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі. Хатнюю серыю «шыннікі» пачалі з двух паражэнняў і апусціліся на шостае месца ў турнірнай табліцы. Каманды ўжо сустракаліся двойчы ў снежні і атрымалі па адной перамозе. На чыім баку будзе поспех, даведаемся 9 студзеня з прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак у 19:20.
«Магілёў» перайграў маладзечанскае «Дынама» па булітах у матчы хакейнай экстралігі
У адным з самых яркіх матчаў аўторка, 6 студзеня, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» зламаў супраціўленне маладзечанскага «Дынама» — 5:4 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова атрымала другую перамогу запар.
Дзінара Смольская выйграла спрынт на другім этапе Кубка Садружнасці, Сола ўзяла бронзу
Лідары жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне сталі прызёрамі першай гонкі другога этапу Кубка Садружнасці ў Ханты-Мансійску.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе праходзяць у Магілёве
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе праходзіць з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». У спаборніцтвах бяруць удзел каля 150 юных тэнісістаў з Беларусі і Расіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2007-2010 гадоў нараджэння, 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
«Спорт для ўсіх» аб'яднаў больш за 100 удзельнікаў з сацыяльных пансіянатаў Магілёўскай вобласці
У Магілёве ў спартыўным комплексе «Алімпіец» пяты раз прайшла абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод жыхароў сацыяльных пансіянатаў. За права ўдзельнічаць і пазмагацца за медалі сабраліся больш за 100 чалавек з усіх дзевяці ўстаноў рэгіёна. Праграма ўключала сем дысцыплін: шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкую атлетыку, эстафету, бочэ і жульбак. На пляцоўках панавала атмасфера сапраўднага спартыўнага свята - удзельнікі відавочна рыхтаваліся і шчыра перажывалі за вынік.
Юныя лёгкаатлеты з Беларусі і Расіі на турніры ў Магілёве разыгралі 45 камплектаў узнагарод.
Больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі, 13 дысцыплін, два дні спаборніцтваў - у Магілёве завяршыліся традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Фёдаравіча Кулакоўскага, ужо 19-е па ліку.
«Барысфен» — сярэбраны прызёр Кубка Беларусі: магіляўчане змагаліся ў фінале да апошніх секунд
Магілёўскі «Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам XXIX BETERA-Кубка Рэспублікі Беларусь па баскетболе, саступіўшы ў вырашальным матчы «МІНСКУ» з лікам 72:81. Фінал прайшоў сёння, 30 лістапада, у Мінску на пляцоўцы РДУАРа.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар на родным лёдзе
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26. У апошнім матчы лістапада нашы хлопцы на «Бабруйск-Арэне» ўсухую абгулялі «Сталёвых Ліс» з Магнітагорска - 3:0. У стартавай траціне дакладныя кідкі нанеслі Ілля Сансевіч і Кірыл Сяўко, у заключнай 20-хвілінцы канчатковы лік устанавіў Максім Газдзевіч. Шатаўт за гаспадароў аформіў галкіпер Яўген Прохараў.
Каля 100 удзельнікаў збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня
Каля 100 чалавек збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня. Удзельнікамі спартыўнага спаборніцтва стануць людзі, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах рэгіёна. Пра гэта расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.
Хакеісты «Магілёва» працягнулі пераможную серыю ў экстралізе
«Магілёў» атрымаў перамогу ў матчы 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26. Замыкаючы турнірную табліцу «Магілёў» прымаў аднаго з лідэраў сезона «Ліду». Пасля першага перыяду гаспадары вялі 2:0, затым дазволілі «рыцарам» зраўняць лічбы, але за паўтары хвіліны да канца заключнай трэці Ілля Шапіра прынёс магілёўцам два ачкі (3:2). Гэтая вікторыя стала для «львоў» трэцяй запар, пераможная серыя лідчан спынілася на адзнацы ў чатыры гульні.
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Пра гэта расказалі ў спартыўнай установе. У спаборніцтвах прымуць удзел юныя тэнісісты з Расійскай Федэрацыі і ўсіх куткоў Рэспублікі Беларусь. Па словах суразмоўцаў, у барацьбу за ўзнагароды ў асабістым першынстве ўступяць удзельнікі дзвюх узроставых катэгорый: 2007 – 20010 гг. р., 2011 г.н. і маладзей.
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
У адным з трох матчаў панядзелка, 24 лістапада, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» на выездзе зламаў супраціў «Авіятара» з Баранавіч - 3:2 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова ўпершыню з пачатку сезона выйграла дзве сустрэчы запар.
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
Выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту лёгкаатлетка Дзіяна Пруднікава прынесла беларускай камандзе першы залаты медаль XXV летніх Дэфлімпійскіх гульняў у Японіі, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
Хакеісты «Юнацтва», «Ліды» і «Магілёва» атрымалі перамогі ў суботніх матчах рэгулярнага чэмпіянату беларускай экстралігі сезона-2025/26.
Беларусы ўзялі тры золаты на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай сярод моладзі. У ліку пераможцаў магілёўскі спартовец
Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе ў Грэцыі ў заліку моладзі да 23 гадоў.
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»
Каманда Магілёўскай вобласці прабілася ў паўфінал юнацкага барцоўскага турніру «Ліга адважных».
Хакеісты «Дынама-Шынніка» усухую абгулялі «Аўта» у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала завяршыў чарговую хатнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-25/26. У пятніцу, 14 лістапада, падапечныя Яўгена Летава прымалі прадстаўніка Усходняй канферэнцыі «Аўта» з Екацярынбурга. Ключавым у гэтым матчы стаў другі перыяд, у якім гаспадары паразілі чужыя вароты тройчы. Дубль аформіў Багдан Белкін, яшчэ адну шайбу закінуў Мікіта Хадаровіч. У заключнай трэці Арцём Капусцін устанавіў канчатковы лік - 4:0 на карысць «Дынама-Шынніка».
Хакеісты «Магілёва» абгулялі «Шахцёр» і спынілі серыю няўдач у экстралізе
Чатыры матчы ў чацвер завяршылі праграму 24-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26.
Спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лістапада
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы» пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лістапада. Пра гэта распавялі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» ім. В.Г. Мішчанка.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі трэці матч запар у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала аднавіў выступы ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ) сезона-2025/26. У аўторак, 11 лістапада, падапечныя Яўгена Летава прымалі «Чырвоную Машыну-Юніёр» з Маскоўскай вобласці. Гэты матч стаў для бабруйчан першым за два тыдні - паўза была выклікана выступленнем маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубку Будучыні. Працяглы перапынак не адбіўся на форме дынамаўцаў: гаспадары адправілі ў чужыя вароты чатыры шайбы ў адказ. Аўтарамі галоў сталі Мікіта Хадаровіч, Канстанцін Валочка, Аляксандр Яцэнка і Глеб Корзун.
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі
Магілёўскі «Барысфен» працягнуў пераможную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі. Сваю сёмую вікторыю запар каманда Андрэя Крываноса атрымала сёння ў Мінску, перайграўшы выхаванцаў РДУАР з лікам 89:59. Баскетбалісты «МІНСКА» перамаглі ў Віцебску мясцовы «Рубон» з вынікам 86:71. Спартсмены «Гродна-93» разграмілі ў сябе дома брэсцкую «Вікторыю» з розніцай у 31 ачко - 123:62. Брастаўчане прайгралі сёмы матч запар. Пасля сямі гульнявых дзён становішча ў групе лідэраў такое: «Барысфен» - 14 ачкоў, «МІНСК» - 13, «Гродна-93» - 12, «Рубон» - 9.
Магілёўскія спартсменкі заваявалі вышэйшыя ўзнагароды адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы
Выхаванкі Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А.Р. Мішчанка заваявалі высокія ўзнагароды на прэстыжным адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы. У групавых практыкаваннях-мнагабор'і Соф'я Барысевіч заваявала залаты медаль. Уладальніцай сярэбранага медаля адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь стала Ясенія Парэцкая. Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі і сабралі мацнейшых спартсменак з усёй краіны. Рэд.
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
Каманда Прэзідэнта Беларусі праводзіць першы паядынак у 19-м сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ).
Юныя чэмпіёны па настольным тэнісе сабраліся ў Магілёве на «Кубку Надзей»
У Магілёве стартаваў другі этап рэспубліканскага турніру па настольным тэнісе «Кубак Надзей», дзе за прызавыя месцы будуць змагацца юныя спартсмены краіны.
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
Ад падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву залежаць будучыя перамогі ўсёй краіны. Адна з самых эфектыўных структур у гэтай справе - дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў. Яны рыхтуюць спартсменаў у 28 відах спорту, 25 з якіх - алімпійскія.
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» не здолеў падоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26. Падапечныя Яўгена Летава другі раз за два дні прымалі маскоўскую «Чырвоную Армію». Напярэдадні паядынак на «Бабруйск-Арэне» скончыўся перамогай гаспадароў у авертайме (2:1), 25 кастрычніка госці ўзялі рэванш - 4:1. Адзіную шайбу ў прайграўшых закінуў Дзмітрый Нявера. Гэтая параза стала для «Дынама-Шынніка» першай з 27 верасня, за чатыры тыдні нашы хлопцы атрымалі дзевяць перамог запар.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ў ліку першых пераможцаў чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце
На канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны» разыграны першыя медалі чэмпіянату краіны па канькабежным спорце 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту. У першы дзень спаборніцтваў адбыліся забегі на 500-метроўцы. Магіляўчанін Арцём Чабан заняў другое месца з адрывам ад першага ўсяго толькі на пяць сотых секунды. На дыстанцыі 3000 м у жанчын магіляўчанка Ганна Кавалёва таксама прыйшла другой. Сёння, 24 кастрычніка, удзельнікі нацыянальнага першынства разыграюць медалі ў камандных гонках і на тысячы метраў.