Спорт
Хакеісты «Дынама-Шынніка» прайшлі выязную серыю ў МХЛ без паражэнняў
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» выйграў другі з двух матчаў чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
«Барысфен» узначаліў табліцу баскетбольнага чэмпіянату Беларусі
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» выйшлі на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.
Сёння падапечныя Андрэя Крываноса пасля двух паражэнняў запар упэўнена перайгралі на выездзе брэсцкую «Вікторыю» з перавагай у 33 ачкі - 100:67. У другім сённяшнім паядынку віцебскі «Рубон» перамог на сваёй пляцоўцы выхаванцаў РДУАР - 106:79.
Па выніках першага дня «Снежнага снайпера» прадстаўніца Магілёўскай вобласці заняла першае месца
У «Раўбічах» завяршыўся першы дзень фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Цэнтр прафсаюзнага спорту на Дубровенцы: як школа «Юнацтва» гадуе лучнікаў і футбалістаў
Тут рыхтуюць майстроў, чыя дакладнасць уражвае свет, і выхоўваюць камандны дух будучых чэмпіёнаў. Гэта школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Юнацтва» - установа з 40-гадовай гісторыяй, заснаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.
З работай школы азнаёмілася дэлегацыя Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў на чале са старшынёй Ігарам Станкевічам. Візіт стаў падставай ацаніць бягучыя вынікі, сістэмныя патрэбы і абмеркаваць далейшую падтрымку гэтага знакавага прафсаюзнага праекта.
Пасля маштабнага капрамонту гімнасткі магілёўскай СДЮШАР «Багіма» вярнуліся ў родныя сцены
Дом для грацый
У старажытным будынку на вуліцы Ленінскай у Магілёве, які памятае першыя трэніроўкі знакамітых алімпійскіх спартсменак, зноў гучаць дзіцячыя галасы, мільгаюць булавы і яркія стужкі. Пасля рэканструкцыі, якая доўжылася пяць гадоў, гарадская СДЮШАР «Багіма» імя Алега Мішчанкі расчыніла дзверы для дзяўчынак, закаханых у мастацкую гімнастыку. Каб убачыць, як змяніўся дом магілёўскіх грацый, карэспандэнты «Знаменкі» зазірнулі да іх на трэніроўку.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» з перамогі пачалі выязную серыю ў МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала пачаў чарговае гасцявое турнэ ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.
«Алімпійскія надзеі». Адкрытае першынство па мастацкай гімнастыцы праходзіць у Магілёве
Адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па мастацкай гімнастыцы «Алімпійскія надзеі» праходзіць 10-11 лютага ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве. На дыван выйдуць каля сарака юных спартсменак, якія выступаюць па індывідуальнай праграме. Па выніках першынства будзе сфарміравана каманда для ўдзелу ў рэспубліканскім спаборніцтве.
Сем атлетаў у пяці відах спорту. Графік выступлення беларусаў на Алімпіядзе-2026
Беларускія спартсмены ў суботу, 7 лютага, пачынаюць выступленні на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д'Ампецо.
Удзел у галоўным старце чатырохгоддзя ў нейтральным статусе прымуць сем беларускіх спартсменак. Першыя камплекты ўзнагарод будуць разыграны 7 лютага - у гэты дзень лыжніца Ганна Каралёва выйдзе на старт скіатлона 10+10 км (пачатак - у 15.00 па мінскім часе), а канькабежка Марына Зуева выступіць на дыстанцыі 3000 м (18.00).
Пераможцы Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні вызначыліся ў Магілёве
У Магілёве завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
На першым буйным унутраным старце сезона-2026 выступілі некаторыя лідэры нацыянальнай каманды Беларусі, а таксама прадстаўнікі Расіі. Усяго ўдзельнікі спаборніцтваў разыгралі 26 асабістых камплектаў медалёў (па 13 у мужчын і жанчын). Па дзве перамогі на Кубку краіны атрымалі бегуны Мікіта Жыгар і Таццяна Шабанава.
Поўны спіс уладальнікаў залатых узнагарод выглядае наступным чынам:
Больш за тысячу магіляўчан выйшлі на лыжную трасу ў марозны студзеньскі дзень
Больш за тысячу гараджан сабраліся ў Пячэрскім лесапарку на традыцыйную Магілёўскую лыжню, нягледзячы на мінусавую тэмпературу за акном.
Сонечная раніца і мароз не сталі перашкодай для актыўных магіляўчан. На старт выйшлі як вопытныя лыжнікі, так і тыя, хто ўпершыню апрануў лыжы.
Адкрыты чэмпіянат і першынство па мнагаборстве прайшоў у Магілёве
Адкрыты чэмпіянат і першынство па мнагаборстве прайшоў у Магілёве. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дарослыя спартсмены, юніёры і юнакі. Такое мерапрыемства - магчымасць выявіць атлетаў, якія змогуць прадставіць Беларусь на міжнароднай арэне.
ТРК «Магілёў»
Каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраў абласны этап «Снежнага снайпера» ў Магілёўскай вобласці
Каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраў абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў Магілёўскай вобласці.
Спорт, каша і выдатны настрой - Магілёў запрашае на вялікую лыжню
Пячэрскі лесапарк у Магілёве 31 студзеня зноў стане цэнтрам прыцягнення для аматараў актыўнага ладу жыцця. Пасля шэрагу бясснежных зім, якія не дазвалялі правесці старты на поўную моц, гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня — 2026» нарэшце вяртаецца ў сваім сапраўдным маштабе.
Як мадэрнізацыя залы для заняткаў мастацкай гімнастыкай дапаможа пакараць спартыўныя вяршыні?
Зала мастацкай гімнастыкі па вуліцы Ленінскай зноў прымае юных гімнастак. Па ініцыятыве кіраўніцтва аддзела спорту Магілёўскага гарвыканкама і ўпраўлення спорту Магілёўскага аблвыканкама ў будынку правялі маштабны капітальны рамонт. Абноўленая зала зараз настройвае на новыя дасягненні і выхаванак, і трэнераў.
Больш за 100 юных магіляўчан выйшлі на гарадскі этап «Снежнага снайпера»
У Магілёве другі дзень праходзяць спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта расказала метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Таццяна Антонава.
9 студзеня ХК «Дынама-Шыннік» прымае «Дыямент» на «Бабруйск-Арэне»
Сёння, 9 студзеня, на першую перамогу ў каляндарным годзе настройваюцца хакеісты «Дынама-Шынніка». На хатняй «Бабруйск-Арэне» беларусы рыхтуюцца прыняць апошнюю каманду «Залатога» дывізіёна Заходняй канферэнцыі.
Хатнюю серыю «шыннікі» пачалі з двух паражэнняў і апусціліся на шостае месца ў турнірнай табліцы. Каманды ўжо сустракаліся двойчы ў снежні і атрымалі па адной перамозе.
На чыім баку будзе поспех, даведаемся 9 студзеня з прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 5», пачатак у 19:20.
«Магілёў» перайграў маладзечанскае «Дынама» па булітах у матчы хакейнай экстралігі
У адным з самых яркіх матчаў аўторка, 6 студзеня, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» зламаў супраціўленне маладзечанскага «Дынама» — 5:4 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова атрымала другую перамогу запар.
Дзінара Смольская выйграла спрынт на другім этапе Кубка Садружнасці, Сола ўзяла бронзу
Лідары жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне сталі прызёрамі першай гонкі другога этапу Кубка Садружнасці ў Ханты-Мансійску.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе праходзяць у Магілёве
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе праходзіць з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
У спаборніцтвах бяруць удзел каля 150 юных тэнісістаў з Беларусі і Расіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2007-2010 гадоў нараджэння, 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
«Спорт для ўсіх» аб'яднаў больш за 100 удзельнікаў з сацыяльных пансіянатаў Магілёўскай вобласці
У Магілёве ў спартыўным комплексе «Алімпіец» пяты раз прайшла абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод жыхароў сацыяльных пансіянатаў.
За права ўдзельнічаць і пазмагацца за медалі сабраліся больш за 100 чалавек з усіх дзевяці ўстаноў рэгіёна. Праграма ўключала сем дысцыплін: шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкую атлетыку, эстафету, бочэ і жульбак. На пляцоўках панавала атмасфера сапраўднага спартыўнага свята - удзельнікі відавочна рыхтаваліся і шчыра перажывалі за вынік.
Юныя лёгкаатлеты з Беларусі і Расіі на турніры ў Магілёве разыгралі 45 камплектаў узнагарод.
Больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі, 13 дысцыплін, два дні спаборніцтваў - у Магілёве завяршыліся традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Фёдаравіча Кулакоўскага, ужо 19-е па ліку.
«Барысфен» — сярэбраны прызёр Кубка Беларусі: магіляўчане змагаліся ў фінале да апошніх секунд
Магілёўскі «Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам XXIX BETERA-Кубка Рэспублікі Беларусь па баскетболе, саступіўшы ў вырашальным матчы «МІНСКУ» з лікам 72:81. Фінал прайшоў сёння, 30 лістапада, у Мінску на пляцоўцы РДУАРа.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар на родным лёдзе
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
У апошнім матчы лістапада нашы хлопцы на «Бабруйск-Арэне» ўсухую абгулялі «Сталёвых Ліс» з Магнітагорска - 3:0. У стартавай траціне дакладныя кідкі нанеслі Ілля Сансевіч і Кірыл Сяўко, у заключнай 20-хвілінцы канчатковы лік устанавіў Максім Газдзевіч. Шатаўт за гаспадароў аформіў галкіпер Яўген Прохараў.
Каля 100 удзельнікаў збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня
Каля 100 чалавек збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня. Удзельнікамі спартыўнага спаборніцтва стануць людзі, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах рэгіёна. Пра гэта расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.
Хакеісты «Магілёва» працягнулі пераможную серыю ў экстралізе
«Магілёў» атрымаў перамогу ў матчы 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26.
Замыкаючы турнірную табліцу «Магілёў» прымаў аднаго з лідэраў сезона «Ліду». Пасля першага перыяду гаспадары вялі 2:0, затым дазволілі «рыцарам» зраўняць лічбы, але за паўтары хвіліны да канца заключнай трэці Ілля Шапіра прынёс магілёўцам два ачкі (3:2). Гэтая вікторыя стала для «львоў» трэцяй запар, пераможная серыя лідчан спынілася на адзнацы ў чатыры гульні.
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Пра гэта расказалі ў спартыўнай установе.
У спаборніцтвах прымуць удзел юныя тэнісісты з Расійскай Федэрацыі і ўсіх куткоў Рэспублікі Беларусь.
Па словах суразмоўцаў, у барацьбу за ўзнагароды ў асабістым першынстве ўступяць удзельнікі дзвюх узроставых катэгорый: 2007 – 20010 гг. р., 2011 г.н. і маладзей.
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
У адным з трох матчаў панядзелка, 24 лістапада, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» на выездзе зламаў супраціў «Авіятара» з Баранавіч - 3:2 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова ўпершыню з пачатку сезона выйграла дзве сустрэчы запар.
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
Выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту лёгкаатлетка Дзіяна Пруднікава прынесла беларускай камандзе першы залаты медаль XXV летніх Дэфлімпійскіх гульняў у Японіі, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
Хакеісты «Юнацтва», «Ліды» і «Магілёва» атрымалі перамогі ў суботніх матчах рэгулярнага чэмпіянату беларускай экстралігі сезона-2025/26.
Беларусы ўзялі тры золаты на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай сярод моладзі. У ліку пераможцаў магілёўскі спартовец
Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе ў Грэцыі ў заліку моладзі да 23 гадоў.
Переводчик