Спорт
Дзінара Смольская выйграла спрынт на другім этапе Кубка Садружнасці, Сола ўзяла бронзу
Лідары жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне сталі прызёрамі першай гонкі другога этапу Кубка Садружнасці ў Ханты-Мансійску.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе праходзяць у Магілёве
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе праходзіць з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
У спаборніцтвах бяруць удзел каля 150 юных тэнісістаў з Беларусі і Расіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2007-2010 гадоў нараджэння, 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
«Спорт для ўсіх» аб'яднаў больш за 100 удзельнікаў з сацыяльных пансіянатаў Магілёўскай вобласці
У Магілёве ў спартыўным комплексе «Алімпіец» пяты раз прайшла абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод жыхароў сацыяльных пансіянатаў.
За права ўдзельнічаць і пазмагацца за медалі сабраліся больш за 100 чалавек з усіх дзевяці ўстаноў рэгіёна. Праграма ўключала сем дысцыплін: шашкі, настольны тэніс, міні-футбол, лёгкую атлетыку, эстафету, бочэ і жульбак. На пляцоўках панавала атмасфера сапраўднага спартыўнага свята - удзельнікі відавочна рыхтаваліся і шчыра перажывалі за вынік.
Юныя лёгкаатлеты з Беларусі і Расіі на турніры ў Магілёве разыгралі 45 камплектаў узнагарод.
Больш за 20 каманд з Беларусі і Расіі, 13 дысцыплін, два дні спаборніцтваў - у Магілёве завяршыліся традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Фёдаравіча Кулакоўскага, ужо 19-е па ліку.
«Барысфен» — сярэбраны прызёр Кубка Беларусі: магіляўчане змагаліся ў фінале да апошніх секунд
Магілёўскі «Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам XXIX BETERA-Кубка Рэспублікі Беларусь па баскетболе, саступіўшы ў вырашальным матчы «МІНСКУ» з лікам 72:81. Фінал прайшоў сёння, 30 лістапада, у Мінску на пляцоўцы РДУАРа.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар на родным лёдзе
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
У апошнім матчы лістапада нашы хлопцы на «Бабруйск-Арэне» ўсухую абгулялі «Сталёвых Ліс» з Магнітагорска - 3:0. У стартавай траціне дакладныя кідкі нанеслі Ілля Сансевіч і Кірыл Сяўко, у заключнай 20-хвілінцы канчатковы лік устанавіў Максім Газдзевіч. Шатаўт за гаспадароў аформіў галкіпер Яўген Прохараў.
Каля 100 удзельнікаў збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня
Каля 100 чалавек збярэ абласная спартакіяда «Спорт для ўсіх» у Магілёве 2 снежня. Удзельнікамі спартыўнага спаборніцтва стануць людзі, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах рэгіёна. Пра гэта расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.
Хакеісты «Магілёва» працягнулі пераможную серыю ў экстралізе
«Магілёў» атрымаў перамогу ў матчы 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26.
Замыкаючы турнірную табліцу «Магілёў» прымаў аднаго з лідэраў сезона «Ліду». Пасля першага перыяду гаспадары вялі 2:0, затым дазволілі «рыцарам» зраўняць лічбы, але за паўтары хвіліны да канца заключнай трэці Ілля Шапіра прынёс магілёўцам два ачкі (3:2). Гэтая вікторыя стала для «львоў» трэцяй запар, пераможная серыя лідчан спынілася на адзнацы ў чатыры гульні.
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». Пра гэта расказалі ў спартыўнай установе.
У спаборніцтвах прымуць удзел юныя тэнісісты з Расійскай Федэрацыі і ўсіх куткоў Рэспублікі Беларусь.
Па словах суразмоўцаў, у барацьбу за ўзнагароды ў асабістым першынстве ўступяць удзельнікі дзвюх узроставых катэгорый: 2007 – 20010 гг. р., 2011 г.н. і маладзей.
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
У адным з трох матчаў панядзелка, 24 лістапада, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» на выездзе зламаў супраціў «Авіятара» з Баранавіч - 3:2 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова ўпершыню з пачатку сезона выйграла дзве сустрэчы запар.
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
Выхаванка Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту лёгкаатлетка Дзіяна Пруднікава прынесла беларускай камандзе першы залаты медаль XXV летніх Дэфлімпійскіх гульняў у Японіі, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
Хакеісты «Юнацтва», «Ліды» і «Магілёва» атрымалі перамогі ў суботніх матчах рэгулярнага чэмпіянату беларускай экстралігі сезона-2025/26.
Беларусы ўзялі тры золаты на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай сярод моладзі. У ліку пераможцаў магілёўскі спартовец
Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе ў Грэцыі ў заліку моладзі да 23 гадоў.
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»
Каманда Магілёўскай вобласці прабілася ў паўфінал юнацкага барцоўскага турніру «Ліга адважных».
Хакеісты «Дынама-Шынніка» усухую абгулялі «Аўта» у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала завяршыў чарговую хатнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-25/26.
У пятніцу, 14 лістапада, падапечныя Яўгена Летава прымалі прадстаўніка Усходняй канферэнцыі «Аўта» з Екацярынбурга. Ключавым у гэтым матчы стаў другі перыяд, у якім гаспадары паразілі чужыя вароты тройчы. Дубль аформіў Багдан Белкін, яшчэ адну шайбу закінуў Мікіта Хадаровіч. У заключнай трэці Арцём Капусцін устанавіў канчатковы лік - 4:0 на карысць «Дынама-Шынніка».
Хакеісты «Магілёва» абгулялі «Шахцёр» і спынілі серыю няўдач у экстралізе
Чатыры матчы ў чацвер завяршылі праграму 24-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26.
Спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лістапада
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы» пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лістапада. Пра гэта распавялі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» ім. В.Г. Мішчанка.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі трэці матч запар у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» удала аднавіў выступы ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі (МХЛ) сезона-2025/26.
У аўторак, 11 лістапада, падапечныя Яўгена Летава прымалі «Чырвоную Машыну-Юніёр» з Маскоўскай вобласці. Гэты матч стаў для бабруйчан першым за два тыдні - паўза была выклікана выступленнем маладзёжнай зборнай Беларусі на Кубку Будучыні. Працяглы перапынак не адбіўся на форме дынамаўцаў: гаспадары адправілі ў чужыя вароты чатыры шайбы ў адказ. Аўтарамі галоў сталі Мікіта Хадаровіч, Канстанцін Валочка, Аляксандр Яцэнка і Глеб Корзун.
Баскетбалісты «Барысфена» выйгралі сёмы паядынак у чэмпіянаце Беларусі
Магілёўскі «Барысфен» працягнуў пераможную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі.
Сваю сёмую вікторыю запар каманда Андрэя Крываноса атрымала сёння ў Мінску, перайграўшы выхаванцаў РДУАР з лікам 89:59.
Баскетбалісты «МІНСКА» перамаглі ў Віцебску мясцовы «Рубон» з вынікам 86:71. Спартсмены «Гродна-93» разграмілі ў сябе дома брэсцкую «Вікторыю» з розніцай у 31 ачко - 123:62. Брастаўчане прайгралі сёмы матч запар.
Пасля сямі гульнявых дзён становішча ў групе лідэраў такое: «Барысфен» - 14 ачкоў, «МІНСК» - 13, «Гродна-93» - 12, «Рубон» - 9.
Магілёўскія спартсменкі заваявалі вышэйшыя ўзнагароды адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы
Выхаванкі Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А.Р. Мішчанка заваявалі высокія ўзнагароды на прэстыжным адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы.
У групавых практыкаваннях-мнагабор'і Соф'я Барысевіч заваявала залаты медаль. Уладальніцай сярэбранага медаля адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь стала Ясенія Парэцкая.
Спаборніцтвы праходзілі ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі і сабралі мацнейшых спартсменак з усёй краіны.
Рэд.
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
Каманда Прэзідэнта Беларусі праводзіць першы паядынак у 19-м сезоне Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ).
Юныя чэмпіёны па настольным тэнісе сабраліся ў Магілёве на «Кубку Надзей»
У Магілёве стартаваў другі этап рэспубліканскага турніру па настольным тэнісе «Кубак Надзей», дзе за прызавыя месцы будуць змагацца юныя спартсмены краіны.
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
Ад падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву залежаць будучыя перамогі ўсёй краіны. Адна з самых эфектыўных структур у гэтай справе - дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў. Яны рыхтуюць спартсменаў у 28 відах спорту, 25 з якіх - алімпійскія.
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» не здолеў падоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
Падапечныя Яўгена Летава другі раз за два дні прымалі маскоўскую «Чырвоную Армію». Напярэдадні паядынак на «Бабруйск-Арэне» скончыўся перамогай гаспадароў у авертайме (2:1), 25 кастрычніка госці ўзялі рэванш - 4:1. Адзіную шайбу ў прайграўшых закінуў Дзмітрый Нявера. Гэтая параза стала для «Дынама-Шынніка» першай з 27 верасня, за чатыры тыдні нашы хлопцы атрымалі дзевяць перамог запар.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ў ліку першых пераможцаў чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце
На канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны» разыграны першыя медалі чэмпіянату краіны па канькабежным спорце 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У першы дзень спаборніцтваў адбыліся забегі на 500-метроўцы. Магіляўчанін Арцём Чабан заняў другое месца з адрывам ад першага ўсяго толькі на пяць сотых секунды.
На дыстанцыі 3000 м у жанчын магіляўчанка Ганна Кавалёва таксама прыйшла другой.
Сёння, 24 кастрычніка, удзельнікі нацыянальнага першынства разыграюць медалі ў камандных гонках і на тысячы метраў.
Баскетбалісты «Барысфена» здабылі чацвёртую перамогу на старце чэмпіянату Беларусі
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» атрымалі чацвёртую перамогу запар на старце чэмпіянату Беларусі.
У цэнтральным паядынку 17 кастрычніка магіляўчане абыгралі на выездзе БК «МІНСК» з розніцай у два ачкі - 86:84. Пасля першай паловы мінчане выйгравалі з перавагай у чатыры балы - 46:42, аднак потым госці здолелі не толькі дагнаць сапернікаў, але і вырваць перамогу. Для сталічнай дружыны гэта першая параза пасля трох вікторый запар.
БЕЛТА
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі шостую запар перамогу ў МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» працягнуў пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
У другім матчы выязной серыі падапечныя Яўгена Летава сустракаліся са ступінскім «Капітанам». У першым перыядзе Ягор Карабань вывеў бабруйчан наперад, на экватары паядынку форвард аформіў дубль. У заключнай трэці па шайбе дадалі Ілья Сансевіч і Мікалай Салыга. Галкіпер гасцей Данііл Русаковіч адбіў усе кідкі сапернікаў, у выніку 4:0 на карысць «Дынама-Шынніка».
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» з перамогі пачаў чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2025/26.
Першы паядынак гасцявога турнэ падапечныя Яўгена Летава правялі ў Туле супраць мясцовага «АКМ-Юніёра». Ключавым у гэтым матчы аказаўся другі перыяд, у якім бабруйчане паразілі чужыя вароты тройчы: шайбы закінулі Гардзей Іванюшын, Аляксандр Яцэнка і Глеб Корзун. У заключнай трэці каманды абмяняліся галамі, у складзе гасцей вызначыўся Мікіта Хадаровіч. Фінальны лік - 4:1 на карысць «Дынама-Шынніка».
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці ўнеслі свой уклад у медальную скарбонку, заваяваўшы 31 узнагароду - 9 залатыя, 6 сярэбраных і 16 бронзавых.
На мультыспартыўным форуме нашы атлеты сталі прызёрамі ў 12 відах спорту.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» працягнуў пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-25/26.
У другім кастрычніцкім паядынку на родным лёдзе падапечныя Яўгена Летава прымалі «АКМ-Юніёр» з Тулы. Стартавая трэць скончылася ўнічыю 1:1, за гаспадароў вызначыўся Ілля Лахноў. У наступнай 20-хвілінцы Ілля Сансевіч вывеў бабруйчан наперад, а на пачатку трэцяга гульнявога адрэзка Дзмітрый Хобян павялічыў перавагу. Неўзабаве тулякі адыгралі адну шайбу, але «Дынама-Шыннік» утрымаў пераможны лік. Вынік гульні - 3:2.
Переводчик