Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне «А».
Горацкі «Сокал» пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба»ў старэйшай групе дывізіёна «А»
Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6. Сёння ў 16.00 на лядовай пляцоўцы Палаца спорту «Сокал»скрыжуе клюшкі з «Паўночнай сталіцай» з Віцебска. Апошняя напярэдадні буйна саступіла «Атланту» з Кобрына – 2:10. З гэтай дружынай горацкія хлопцы сустрэнуцца 5 студзеня.
Горацкі «Сокал» пазмагаецца за ўзнагароды фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» ў старэйшай групе дывізіёна «А»
Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на турніры па цяжкай атлетыцы ў Катары
Выхаванец Бабруйскага вучылішча алімпійскага рэзерву Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у горадзе Доха.
Больш за 110 спартсменаў збярэ ў Магілёве турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава
Адкрыты XXVI традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Турнір збярэ на арэне спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 110 спартсменаў 1999-2003 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. 25 студзеня камплекты ўзнагарод у васьмі вагавых катэгорыях разыграюць юніёры. На наступны дзень на татамі выйдуць юніёркі.
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст». Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30. Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Магілёве 19 мая
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ. Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў. Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане рыхтуюцца выступіць пяць прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.