RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стратэгію развіцця і тактыку планавання ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе абмеркавалі ў Магілёве

На базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» адбылося пасяджэнне абласнога Савета і семінар-нарада дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэме «Стратэгія і тактыка развіцця планавання устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе».

У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 40 чалавек: прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці, прадстаўнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», пра што расказала метадыст інструктыўна-метадычнага аддзела абласнога цэнтра творчасці Наталля Ластачка.

Сучасная дадатковая адукацыя 21 стагоддзя–гэта шырокі спектр новых аб’яднанняў па інтарэсах з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і высокім узроўнем прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў. З такім пасылам да ўдзельнікаў савета дырэктараў звярнулася намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алена Клімянкова.

Актуальным напрамкам у дзейнасці з’яўляецца пераход устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў рэжым дыстанцыйнага навучання ва ўмовах лічбавізацыі адукацыі. Сродкі арганізацыі ўзаемадзеяння ў аддаленым рэжыме былі агучаны начальнікам аддзела інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Валянцінай Каваленка.

Пра стан і развіццё ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе расказаў дырэктар ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Сяргей Іваноў.

Вопытам па ўкараненні інавацыйных форм работы з педагогамі, навучэнцамі падзяліліся многіяўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Бліц-панарама інавацый «Ад інавацый да развіцця», дзе быў прэзентаваны інавацыйны вопыт работы ўстаноў. Так, у ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска» інавацыйнай формай узаемадзеяння з’яўляецца віртуальная пляцоўка «Цэнтрыфуга», якая ўключае шырокі спектр форм работы з навучэнцамі ў рэжыме анлайн. Разнастайны і набор форм работы з педагогамі: метадычны салон, майстэрня па распрацоўцы і праектаванні праграм аб’яднанняў па інтарэсах, метадычныя тыдні тэхнічнага і спартыўна-тэхнічнага профілю, мастацкага, спартыўнага, грамадска-гуманітарнага профіляў, экспрэс-курс «Асновы тэлекамунікацыйных тэхналогій. Арганізацыя дыстанцыйнага навучання».

Адкрыцце новых аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю, такіх, як: «AZART» (харэаграфія), «Да-мі-соль-ка» (вакальныя спевы), «Арт-фантазія» (дэкаратыўна-прыкладная творчасць), «Творчая майстэрня» (дэкаратыўна-прыкладная творчасць) – шырока прадстаўлена ДУДА «Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна». Педагогамі ўстановы актыўна ўкараняецца ў адукацыйны працэс праектна-даследчая дзейнасць, выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва» праца апорнай метадычнай пляцоўкі прадстаўлена ў інавацыйным рэжыме з дапамогай рэалізацыі праектаў.

У новым навучальным годзе ў ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Чавусы» арганізавана работа вакальна-інструментальнага ансамбля і аб’яднанняў па інтарэсах натуральна-матэматычнага профілю. Адладжана праца па прафесійным развіцці педагагічных работнікаў. Акрамя традыцыйных формаў працы з педагогамі, укаранёна такая форма, як дэкада адкрытых заняткаў «Вопытны педагог – маладому», творчая справаздача педагогаў па тэмах самаадукацыі ў форме прэзентацыі.

У бягучым навучальным годзе ДУДА «Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» запланаваны формы працы з навучэнцамі: паляна крэатыўных ідэй «Мы шчаслівыя разам», экалагічны эрудыт-круіз«Таямніцы нязведанай прыроды».

Савет дырэктараў працягнуўся семінарам-практыкумам. Намеснікі дырэктара, загадчыкі структурных падраздзяленняўДУДА«Абласны цэнтр творчасці» правялі разгорнуты аналіз удзелу ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Магілёўскай вобласці ў мерапрыемствах па розных профілях дзейнасці. Асаблівы акцэнт быў зроблены на бесперапынным павышэнні кваліфікацыі і прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў.

Галоўная мэта двух мерапрыемстваў–выяўленне праблем і вызначэнне прыярытэтных задач дзейнасці. Быў вызначаны алгарытм дзеянняў, які будзе спрыяць павышэнню ўнікальнасці функцыянавання ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая