RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадастаўлена магчымасць удзелу ў прамых перагаворах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам

Суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадастаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перагаворах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам.

Адпаведны пілотны праект правядзення кантактна-кааперацыйных біржаў анлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на базе прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Беллеспаперапрам».

Другая кантактна-кааперацыйная біржа адбудзецца 26 мая 2021 г., у рамках яе адбудуцца прамыя анлайн-перагаворыз ААТ «Гомсельмаш», прадпрыемствамі холдынгу ААТ «Івацэвічдрэў»і філіялам «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы»ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры».

Для ўдзелу неабходна да 21 мая 2021 г. запоўніць заяўку на сайце belarp.by.

Спасылкі на падключэнне будуць накіраваныя ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку на перагаворы на сайце belarp.by.

З графікам правядзення перагавораў і пералікам прадукцыі, якая закупляецца па імпарце і рэкамендавана да гандлю малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 316-14-22, (044) 788-48-49 Дубіна Дзмітрый Фёдаравіч.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая