RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі – 2021»

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі – 2021». Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Лейтматывам работ, напісаных у жанры эсэ, сёлета была тэма «Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць».

У абласным этапе пераможцаў і прызёраў вызначалі ў трох катэгорыях.

Сярод навучэнцаў першае месца заваявала Ангеліна Малашанка (ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Бабруйска»). Другое месца заняла Альбіна Валуева (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава»), трэцяе – Паліна Кузняцова (Дрыбінскі раён, ДУА «Пудаўнянская сярэдняя школа»).

У катэгорыі «Аматар» прымала ўдзел працоўная моладзь. Тут прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца –Вольга Басарымава (Краснапольскі раён), другое –Уладзіслава Пабрызгаева (Магілёў), трэцяе – Сняжана Курачкіна (Першамайскі раён г.Бабруйска).

У групе «Студэнт» пераможцай стала Паліна Ліпская (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій») і яе праца пад назвай «Таргі».

 

ТАРГІ

Зімовы вечар. Цішыня.

Я баўлю час у інтэрнеце.

Гартаю розныя спасылкі:

Што дзеецца ў белым свеце?

Зайшла на “Куфар” і дзіўлюся:

Чаго народ не прадае!?

Адзенне, посуд, нават кошкі –

Каму чаго не дастае.

І раптам бачу: МЕДАЛІ.

“За баявую славу”, “За адвагу”…

І словы “прадаю”, “мяняю”

Маю прыцягваюць увагу.

Што прадаеш ты, чалавек,

І што мяняеш?

Ён галаву злажыў навек,

А ты багацце нажываеш!

Хто навучыў цябе, калі

Грашамі мераць медалі?

І што сказалі бы Карпенкі,

Глечыкі і Свісты,

Пабачыўшы, як ганарыста

Твар свеціцца твой ад здабычы.

Баец ішоў за Перамогай,

Пад кулі кідаўся, пад танкі і гарматы.

А ты секундай радасці ўбогай

Ацэньваеш свае затраты.

Яшчэ не позна: спахапіся!

Зірні ў вочы тым,

Што засталіся

Жывымі,

Мала іх.

З гадамі шансаў менш і менш

Ім пакланіцца.

Нам імі трэба ганарыцца,

А не наладжваць таргі,

Сумлення, памяці, павагі.

Замест бесчалавечнае знявагі

Часцей заглядвайце на куфар у душы.

Ред.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая