RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці пасеяна 62% ранніх збожжавых

Цёплае і сухое надвор’е выдалася ў мінулую нядзелю, дзякуючы чаму значна паскорыліся тэмпы палявых работ. За 18 красавіка пасеяна 27 тысяч гектараў збожжавых–у пяць разоў больш, чым год таму. У выніку да мінімуму скарацілася адставанне ад леташніх аб’ёмаў, якое адбылося з-за позняй вясны ў 2021-м.

На раніцу 19 красавіка раннія збожжавыя (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 84 працэнтах запланаваных плошчаў. У 2020-м на гэту дату–89. З-за розніцы пагодна-кліматычных умоў сітуацыя ў рэгіёнах не аднолькавая. Так, Брэсцкая, Гомельская і Гродзенская вобласці завяршылі гэту працу. На Міншчыне сёння насенне ляжа ў глебу на апошніх гектарах. У Магілёўскай вобласці пасеяна 62 працэнты ранніх збожжавых, у Віцебскай–39.

Наш рэгіён значна вырас за нядзелю. Пасеяна амаль 5,5 працэнта плошчаў. Аднак нават унутры рэгіёна становішча не аднолькавае. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін расказаў, што Глускі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі раёны практычна завяршылі сяўбу ранніх збожжавых. А вось усход вобласці адстае. І не таму, што тут не могуць хутчэй працаваць. Стрымлівае таксама празмерна вільготная глеба. Аднак па меры яе прасыхання ў вобласці плануюць да канца тыдня практычна завяршыць сяўбу ранніх збожжавых культур.

На палях краіны ідуць і іншыя работы. Яравы рапс заняў 19 працэнтаў плошчаў, лён–30, цукровыя буракі–33.

Зменшылася таксама адставанне ад леташняга ўзроўню забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі. Іх назапашана 50 працэнтаў ад патрэбы (год таму – 60). У Брэсцкай вобласці–57 (74), Віцебскай – 24 (29), Гомельскай – 43 (55), Гродзенскай – 67 (82), Мінскай – 65 (66), Магілёўскай – 37 (49).

Гаворачы аб асаблівасцях цяперашняй пасяўной кампаніі, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у эфіры СТВ адзначыў: у полі выйшлі на тры тыдні пазней, чым год таму, але зараз амаль зраўняліся з працэнтам пасеяных ранніх збожжавых за кошт сабранасці і аператыўнага правядзення работ.

Ён таксама дадаў, што ў 2021-м будуць павялічаны амаль на 5 тысяч гектараў пасевы грэчкі. Крупа запатрабаваная ў насельніцтва Беларусі і за межамі краіны, а з улікам яе кошту гэта нядрэнная магчымасць зарабіць для аграрыяў.

СБ, фота - БЕЛТА

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая