RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці пражывае крыху больш за 280 ветэранаў

У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 3 мая, пражывала 286 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. 

У ліку тых, хто захоўвае ў сваім сэрцы ўспаміны пра трагічныя старонкі нашай гісторыі, 36 інвалідаў і 128 удзельнікаў вайны; пяцьпрымала ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі; 89 чалавек узнагароджана ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады вайны; чатыры працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у тылавых межах дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог; 24 працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда».

Як расказалі суразмоўцы, супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў бягучым годзе правялі абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання ўсіх ветэранаў, аператыўна вырашалі пытанні іх жыццеўладкавання. Сумесна з валанцёрамі гарадскіх і раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын» аказалі неабходную сацыяльна-бытавую дапамогу 180 ветэранам. У тым ліку на сацыяльнае абслугоўванне было ўзята 29 чалавек, 32-м аказана медыцынская дапамога, 15-ці аформлены догляд з выплатай дапамогі, 65 забяспечаны палівам, прадуктамі, 87 атрымалі дапамогу ва ўборцы жылых памяшканняў, 41 – прысядзібных участкаў.

Матэрыяльную дапамогу ў суме Br552 са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі атрымала 5 ветэранаў, а 192, якія не выкарыстоўвалі права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне ў 2020 годзе, – грашовую дапамогу ў памеры Br270 кожны.

Суразмоўцы дадалі, што ва ўсіх раёнах Прыдняпроўскага краю створаны рабочыя групы па аказанні эфектыўнай комплекснай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, арганізавана іх ушанаванне па месцы пражывання.

Акрамя таго, праводзяцца акцыі «Чысты дом», «Ветэран жыве побач», «Свята ў хату да ветэрана», «Дзякуй за Перамогу». Па ініцыятыве ТАА «Еўрагандаль» і пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ва ўсе раёны Магілёўскай вобласці, дзе пражываюць ветэраны, перададзены падарункі. У Горацкім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізаваны дыстанцыйны занальны конкурс «У славу герояў нашай зямлі», у Касцюковіцкім раённым цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва – абласны дыстанцыйны фестываль «Песні ваенных гадоў», прысвечаныя Году народнага адзінства і 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У Бабруйскім, Чавускім, Чэрыкаўскім раёнах і горадзе Бабруйску праводзяцца сустрэчы ветэранаў з навучэнцамі ўстаноў адукацыі ў межах акцыі «Ваеннае пакаленне–мірнаму пакаленню», у Горацкім і Магілёўскім раёнах– аўтапрабегі «Дарогамі Перамогі», «Дарогі памяці. Дарогі міру».

У Камітэце падкрэслілі, што ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, дома ветэраны і прыраўнаваныя да іх грамадзяне ўжо прымаюць віншаванні і падарункі ад кіраўніцтва гарадоў(раёнаў), працоўных калектываў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая