RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Відэаканферэнцыя па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву адбылася ў Магаблвыканкаме

Пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву Магілёўскай вобласці адбылося ў рэжыме відэаканферэнцыі. На парадку дня – ацэнка існуючай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі і прымаемых мер па стрымліванні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі вобласці. Таксама былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў галоўных упраўленняў, камітэтаў аблвыканкама, кіраўнікоў тэрытарыяльных аператыўных штабоў, устаноў аховы здароўя, прадпрыемстваў і інш. аб выкананні даручэнняў па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі вобласці.

Як адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, насцярожанасць насельніцтва да COVID-19 знізілася, а тым часам на вуліцы стала халаднавата, людзі перамяшчаюцца ў грамадскія прасторы, запаўняецца гарадскі транспарт. Таму зараз важна максімальна інфармаваць насельніцтва аб неабходнасці выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, сацыяльнага дыстанцыявання, правядзенні прафілактычных прышчэпак.

Аб санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы ў вобласці расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці – галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай.

«Неабходнасць правядзення чарговага аператыўнага штаба звязана з абвастрэннем сітуацыі па захворванні на каранавірусную інфекцыю, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Як і прагназавалася, рост фіксуецца і за апошні тыдзень назіраецца ў межах 25–30% па выяўляльнасці выпадкаў захворванняў у адносінах да папярэдняга тыдня. У тым ліку і таму, што ў гэты час заўсёды ўзрастае захворванне на рэспіраторныя інфекцыі. Ускладняецца сітуацыя каранавіруснайінфекцыяй, якая далучылася і актывізавалася.

Мы ўжо гаварылі пра тое, што дадзеная інфекцыя набудзе статус сезоннага захворвання, што сёння і назіраецца. Таму наша задача – скарэкціраваць усе тыя меры, якія рэалізуюцца ў вобласці для таго, каб забяспечыць кіравальнасць дадзенай сітуацыяй, вызначыць усе тыя мерапрыемствы, якія павінны рэалізоўвацца кожным ведамствам, кожнай адміністрацыйнай тэрыторыяй, дапоўніць тымі мерапрыемствамі, якіх на сёння відавочна не хапае і, безумоўна, актывізаваць інфармацыйна-адукацыйную працу з насельніцтвам у частцы неабходнасці захавання мер фізічнага дыстанцыявання, захавання правілаў асабістай бяспекі, выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны. Пазначаем неабходнасць правільнай арганізацыі працы ў працоўных калектывах, таму што сёння мы адзначаем зніжэнне вытворчага кантролю ў частцы выніковасці ранішніх фільтраў.

Наступны напрамак – гэта істотная актывізацыя вакцынацыі насельніцтва. На сёння насельніцтва Магілёўскай вобласці ахоплена вакцынацыяй у аб’ёме больш за 19% – гэта трэць ад таго плана, які неабходны для фарміравання ўстойлівага калектыўнага імунітэту.

Не варта забываць і на тое, што набліжаецца чарговая кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Міністэрствам аховы здароўя на сёння вызначана тактыка вакцынацыі з улікам накладання адной і другой інфекцый, і ў самы кароткі тэрмін гэтыя рэкамендацыі будуць апублікаваны. Тэрмін вакцынацыі з улікам сітуацыі і некаторага зрушэння эпідэміялагічнага сезона будзе падоўжаны да канца снежня, што дазволіць ахапіць неабходныя як мінімум 40% насельніцтва вакцынацыі супраць грыпу, выніковасць якой мы паспелі ацаніць у мінулым годзе, калі вірус грыпу практычна не фарміраваў эпідэміялагічную сітуацыю».

З мэтай прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі неабходна выконваць меры прафілактыкі, у тым ліку не забываць пра:

– фізічнае дыстанцыяванне і выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны;

– наяўнасць масак у кіроўцаў, кандуктараў і пасажыраў грамадскага транспарту;

– захаванне антыкавідных мер на гандлёвых аб’ектах, гасцініцах, грамадскіх лазнях: утрыманне туалетных пакояў, наяўнасць дэзсродкаў, рассадка ў барах/рэстаранах і г. д.;

– неабходнасць паведамляць на гарачую лінію пра факты невыканання ўстановамі і арганізацыямі супрацьвірусных мер;

– вакцынацыюяк галоўны інструмент барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая