РУП «Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 7 студзеня
РУП «Белпошта» датэрмінова выплаціць пенсіі напярэдадні 7 студзеня. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы. Як тлумачыцца ў афіцыйнай крыніцы, выплата пенсій і дапамог за 7 студзеня 2022 года ў аб’ектах паштовай сувязі (АСС) Магілёўскай вобласці пачнецца з 5 студзеня. 7 студзеня будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя АПС. Рэд.
Музычна-літаратурны вечар пройдзе ў Бабруйску 5 студзеня
Музычна-літаратурны вечар «Чароўнае жыццё Шчаўкунка», прысвечаны 130-годдзю прэм’еры балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок», пройдзе 5 студзеня ў Бабруйскім мастацкім музеі. Перад гледачамі выступяць настаўнікі і вучні Дзіцячай школы мастацтваў №1 імя Я. К. Цікоцкага. Пачатак а 18.00. bobrlife.by
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 студзеня намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Маслаў
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Новы рэзідэнт зарэгістраваны ў СЭЗ «Магілёў»
Новы рэзідэнт – ТАА «Нор-Бел Пал» – зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне «Магілёў». Як паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», гэта таварыства рэалізуе інвестыцыйны праект па стварэнні сучаснай вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы (БХТММ). Яна выкарыстоўваецца ў якасці паўфабрыкату пры вытворчасці паперы і кардону і з’яўляецца экалагічнай альтэрнатывай сульфатнай беленай лісцянай цэлюлозе. БХТММ вырабляецца пераважна шляхам перапрацоўкі драўнянай дранкі з выкарыстаннем цяпла і механічнага драбнення.
Дэпутат Вольга Петрашова: «Людзі актыўныя ў абмеркаванні новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі»
Калектыў філіяла ААТ «БелАЗ» у Магілёве сустрэўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольгай Петрашовай. Галоўная тэма сустрэчы – абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі.
Годам гістарычнай памяці будзе абвешчаны 2022-ы ў Беларусі
У Беларусі 2022 год будзе абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння, завяршаючы сваё наведванне РНПЦ «Маці і дзіця». «Засталося павіншаваць народ з Новым годам і падпісаць указ пра год гістарычнай памяці», – сказаў Прэзідэнт. БЕЛТА
Вакцынацыя школьнікаў ад COVID-19 праходзіць у Магілёўскай вобласці (відэа)
У Магілёўскай вобласці пачалася вакцынацыя школьнікаў ад каранавіруса. У паліклініках складаюць спісы жадаючых прайсці вакцынацыю і запрашаюць на працэдуру. Кампанія вельмі адказная, гавораць урачы, таму што вельмі важна захаваць здароўе дзяцей. ТРК «Магілёў»
Дабрачынная акцыя «Калядная мара» ўпершыню праходзіць у Магілёўскай вобласці (відэа)
Дэпутацкі корпус Магілёўскай вобласці ўпершыню праводзіць дабрачынную акцыю «Калядная мара». Яе галоўныя героі – дзеці са шматдзетных сем’яў, якія наведваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. Па словах старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, ні адно дзіця не застанецца без увагі.
Што плануецца змяніць і дапоўніць у Канстытуцыі?
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў у праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА расказаў аб плануемых змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю.
Зінаіда Пянькова: аднымі з галоўных аспектаў Канстытуцыі сталі пункты пра важнасць гістарычнай памяці і патрыятызм
Старшыня Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў Зінаіда Пянькова – пра тое, чаму аднымі з галоўных аспектаў праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі сталі пункты аб важнасці гістарычнай памяці і патрыятызме.
Анатоль Ісачанка: фарміраванне спрыяльнага бізнес-асяроддзя – гэта таксама бізнес, толькі з боку дзяржавы
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з прадпрымальнікамі рэгіёна. Удзельнікамі мерапрыемства стала 150 прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермеры, уладальнікі аграсядзіб. Сход дзелавых колаў накіраваны на каардынацыю працы гэтых суб’ектаў і стварэнне выгадных умоў для ўзаемадзеяння з дзяржсектарам.
Валерый Малашка: толькі разам мы выгадуем дастойных грамадзян нашай краіны
Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» патрабуе ўдзелу дарослых у лёсе дзяцей. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы і Аляксандра Канаваленка ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.
Дэпутат Вера Шырокая аб вынесеным на абмеркаванне праекце Асноўнага закона краіны
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вера Шырокая аб вынесеным на абмеркаванне праекце Асноўнага закона краіны:
Надзея Нікіцёнак: кожны грамадзянін павінен прыняць удзел у рэферэндуме і выказаць сваё меркаванне
Надзея Нікіцёнак, настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г. Магілёва: – Нашай Канстытуцыі ўжо 27 гадоў. Годны ўзрост, а гэта, безумоўна, перавага: чым яна старэйшая, тым больш аўтарытэтная. Разам з тым Асноўны закон краіны павінен адпавядаць патрабаванням часу, і ўнясенне змяненняў немінучае. Час дыктуе свае ўмовы і, натуральна, Прэзідэнт прыняў правільнае рашэнне: народ павінен вырашаць лёс Беларусі шляхам усенароднага апытання.
Галерэя бяспекі адкрылася ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы
Галерэя бяспекі адкрылася ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Напярэдадні Новага года карысны і творчы падарунак пацыентам установы аховы здароўя паднеслі супрацоўнікі МНС і навучэнцы Магілёўскага каледжа мастацтваў.
Старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка аб рэферэндуме
Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – гэта не проста жаданне кіраўніка дзяржавы, а неабходнасць, якую дыктуюць змененыя ўмовы ў свеце, пра гэта заявіў старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Эдуард Герасіменка.
Плывец Рыгор Пякарскі заваяваў 2 залатыя медалі і ўстанавіў новы рэкорд Беларусі на міжнародным турніры
У Санкт-Пецярбургу (Расія) завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па плаванні «Кубак Уладзіміра Сальнікава», у якім прынялі ўдзел і беларускія спартсмены.
Пагадненне аб стварэнні IT-кластара падпісала 12 арганізацый Магілёўскай вобласці
У сераду, 29 снежня, адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні кластара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». З прывітаннем да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, які адзначыў важнасць развіцця IT-сектара для Магілёўскай вобласці. Дырэктар Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця Яўген Якімаў расказаў аб дзейнасці, якую праводзіць грамадства для развіцця IT-сектара рэгіёна, аб напрамках выкананай працы.
Анатоль Ісачанка: уся радасць жыцця змяшчаецца ва ўсмешцы дзіцяці
У Магілёве прайшло абласное дабрачыннае дзіцячае свята з удзелам старшыні аблвыканкама. Шчаслівыя ўсмешкі і забіяцкі дзіцячы смех напоўніў сёння Палац культуры вобласці, які сабраў больш за 600 хлапчукоў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю.
Мастачка Ларыса Журавовіч перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе і адкрыла новую выставу (відэа)
Бялыніцкая мастачка Ларыса Журавовіч стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу на самы лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі. Ларыса Журавовіч атрымала перамогу ў намінацыі «Найлепшы твор выяўленчага мастацтва» за серыю графічных работ «Вяртанне». Гэтая навіна з Міністэрства культуры супала з адкрыццём новай выставы вядомай мастачкі.
Член Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка аб папраўках у Канстытуцыю: краіна будзе абаронена ад знешняга кіравання
– Гаворачы аб праекце Канстытуцыі, вынесеным на ўсенароднае абмеркаванне, хацелася б спыніцца на артыкуле 80, дзе ідзе гаворка пра патрабаванні, што прад’яўляюцца да чалавека, які хацеў бы заняць пасаду Прэзідэнта нашай краіны. Да ўзросту, часу пражывання ў Беларусі тут дададзены яшчэ адзін аспект. Вельмі важны, на мой погляд. Гаворка ідзе пра тое, што прэтэндэнтам у кандыдаты можа стаць толькі той, хто раней не быў грамадзянінам іншай краіны ці не меў за мяжой віду на жыхарства. Такім чынам краіна будзе абаронена ад знешняга кіравання.
Працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі
Пісаць гісторыю краіны і ствараць будучыню Беларусі – такая магчымасць сёння ёсць у кожнага! Стартавала грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі. І чакана выклікала цікавасць.
Даходы бюджэту Магілёўскай вобласці на 56,7 % сфарміраваны плацельшчыкамі дзяржаўнага сектара эканомікі
Даходы бюджэту Магілёўскай вобласці на 56,7 % сфарміраваны плацельшчыкамі дзяржаўнага сектара эканомікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-лістапад гэтага года паступіла Br827,8 млн., – паведамілі суразмоўцы. – На іх долю прыпадае 56,7% агульных паступленняў».
У ліку 26 шматабяцальных праектаў, вылучаных Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі, 6 з Магілёўскай вобласці
Спецыялісты Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, прааналізаваўшы звыш тысячы інвестыцыйных праектаў з базы агенцтва, вылучылі 26 самых шматабяцальных прапаноў. Паводле інфармацыі агенцтва, праекты ахопліваюць розныя галіны: дрэваапрацоўку, турызм, сельскую гаспадарку і перапрацоўку сельгаспрадукцыі, прамысловасць і іншыя.
Ігар Марзалюк: праект Канстытуцыі з’яўляецца не догмай, а кіраўніцтвам да дзеяння
Праект Канстытуцыі з’яўляецца не догмай, а кіраўніцтвам да дзеяння, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
Аляксандр Старавойтаў пра вакцынацыю дзяцей ад COVID-19: гэта дазволіць пазбегнуць далейшага распаўсюджвання кавіду
Вакцынацыя дзяцей ад COVID-19 пачалася ў Магілёўскай вобласці, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Старавойтаў. Прышчэпку падлеткам 12–17 гадоў робяць з пісьмовай заявы бацькоў або іх добраахвотнай інфармаванай згоды. Інактываваны кітайскі прэпарат, якім уласна вакцынуюць дзяцей, як і дарослым, уводзяць двухразова з трохтыднёвым перапынкам.
Усенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут. Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. Формы збору прапаноў размешчаны тут. Матэрыялы, якія паступілі, будуць абагульняцца і сістэматызавацца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Новы раённы Цэнтр культуры адкрыўся ў Касцюковічах
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, а таксама мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскасці. Перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Ён нагадаў, што пытанне аб неабходнасці ўзвядзення новага будынка Цэнтра культуры было агучана ганаровым грамадзянінам Касцюковіцкага раёна Віктарам Сугакам падчас перадвыбарчай кампаніі.
Музей Масленнікава запрашае юных магілёўцаў пазнаёміцца з гісторыяй гадзіннікаў
Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае ўсіх жадаючых на навагодні «ўікэнд». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як расказалі суразмоўцы, мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 2 студзеня з 14:00 да 15:00. У гэты час супрацоўнікі музея правядуць для гасцей інтэрактыўныя заняткі «У свеце гадзінікаў» (4+).
Святочны канцэрт у межах акцыі «Нашы дзеці» прайшоў у Вясноўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў
У межах правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» прайшло навагодняе прадстаўленне.