Навiны
Магілёўскія дызайнеры шыюць касцюмы для медыкаў
Маладая дызайнерка з Магілёва Лэла Квасціяні разам з камандай аднадумцаў арганізавала пашыў шматразовых касцюмаў для медыкаў з тканіны са спецыяльнай антыбактэрыйнай прапіткай.
Касцюмы ў модным сягоння памеры оверсайз спакойнага прыроднага колеру цалкам маглі б быць новай дызайнерскай калекцыяй. Калі не ўлічваць іх галоўную ідэю, пашытыя яны для медыкаў са спецыяльнай тканіны з антыбактэрыйнай прапіткай. Камплекты шматразовыя. Можна мыць і апрацоўваць – вытрымаюць усе выпрабаванні. Партыя з больш за дзесятак касцюмаў ужо дайшла да адрасатаў.
Субсідыі для бізнесу: як гэта працуе ў Магілёўскай вобласці
Жыхар Клічаўскага аграгарадка Колбча Андрэй Малашкевіч заняўся пчалярствам пасля траўмы спіны. Стаць рамеснікам яму дапамог Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва: субсідыя на развіццё бізнесу амаль у Br3,5 тысячы дала магчымасць купіць станкі і абсталяванне.
80 гадоў са дня стварэння споўнілася Магілёўскаму дзяржаўнаму вытворчаму лесагаспадарчаму аб’яднанню
Юбілейную дату – 80 гадоў з дня са дня ўтварэння – адзначыў 13 мая абласны орган кіравання лясной гаспадаркай Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным лесагаспадарчым аб’яднанні.
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн правядзе 23 мая факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн правядзе 23 мая факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Паводле слоў суразмоўцаў, сёлета ўпершыню факультэцкае жыццё будзе прадстаўлена як адукацыйны і сацыяльны праект.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Забяспечаны на месяц. Валанцёры БРСМ падтрымалі магілёўскіх медыкаў і перадалі ім 80 літраў антысептыку
Магілёўская цэнтральная паліклініка атрымала ад валанцёраў «Добрае сэрца» 80 літровых бутэлек антысептычнага сродку для рук. Медыкі кажуць, што ім хопіць на месяц.
Завяршыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
З 11 па 14 мая 2020 года ў Беларусі праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах для навучэнцаў XI класаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным Тelegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі.
У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 504 навучэнцы XI класаў з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».
Пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах сталі 233 удзельнікі.
Графікі школьных экзаменаў будуць карэктавацца, урачыстыя мерапрыемствы з нагоды ўручэння атэстатаў пройдуць не масава – Андрэй Заблоцкі
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ будзе скарэктаваны. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
Двайны ўраджай кармавых культур – эксперымент ад магілёўскіх аграрыяў
У Магілёўскім раёне знайшлі спосаб больш эфектыўнага выкарыстання зямель. Аграрыі пачалі ўборку кулісных пасеваў – гэта азімае жыта і свірэпіца на корм жывёлам. Потым палі адразу ж засеяць кукурузай. Гэта дазволіць за адзін год сабраць ураджай кармавых.
Аграрыі таксама адзначылі, што выдаткі такіх пасеваў мінімальныя. Укосная плошча ў Магілёўскім раёне складае 14 з паловай тысяч гектараў. Убраць сянаж плануюць за 10 дзён.
Каля 100 месцаў адпачынку ля вады рыхтуюць да пачатку купальнага сезона на Магілёўшчыне
Каля сотні месцаў масавага адпачынку ля вады рыхтуюць да лета ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Тамашова.
Адказныя арганізацыі ўстанаўліваюць або прыводзяць у парадак альтанкі, лаўкі, урны і кантэйнеры для смецця, прыбіральні, падрыхтоўваюць стаянкі для аўтатранспарту.
Дэпутатамі аблсавета зацверджана выкананне бюджэту рэгіёна ў 2019 годзе
Асноўным пытаннем пасяджэння чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў было выкананне бюджэту Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Юрый Ільюшчыц, даходная частка бюджэту была выканана ў памеры 1,475 млрд. рублёў, а расходная – у аб’ёме 1,471 млрд. рублёў.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці – правёў прамую тэлефонную лінію
Сёння, 15 мая, на прамую тэлефонную лінію да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна – паступіла 24 звароты. Большасць з абласнога цэнтра. На кантроль прасілі ўзяць пытанні, якія тычацца няўзгодненасці арганізацыі з жыхарамі рамонту пад’езда, адсутнасці асвятлення на вуліцах, рамонту дарог, выратавання парку, экалагічнай сітуацыі ў раёне, працы фізкабінетаў у паліклініцы і нават аднаўлення добрага імя загінулага сына.
Супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у патрыятычнай акцыі # 75кмзаперамогу
Супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у патрыятычнай акцыі #75кмзаперамогу. Свой спартыўны шлях яны пачалі ля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Р. Уладзімірава, затым накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».
Па шляху руху спартсмены рабілі прыпынкі ля манументаў, устаноўленых у памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, і выказвалі словы падзякі за гонар і адвагу, доблесць і бясстрашнасць, чыстае неба над галавой, за тое, што мы жывём у свабоднай краіне і не ведаем жахаў вайны.
Завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты
У Беларусі 15 мая завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты.
У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 чалавек. ЦВК разглядае пытанне аб яе рэгістрацыі ў пяцідзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў.
У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі
У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня, у той час як раней яно павінна было стартаваць 13 чэрвеня.
«У найбліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, – гэта дакладна», – заявіў міністр.
Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты стануць вядомыя ў ліпені – ЦВК
Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стануць вядомыя ў ліпені, заявіла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Сябры ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты будуць збіраць подпісы з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна. Падпісныя лісты правяраюцца 20 дзён. «У перыяд з 5 па 14 ліпеня Цэнтральная камісія правядзе пасяджэнне, і тады народ даведаецца кандыдатаў у Прэзідэнты.
Музей гісторыі медыцыны Магілёўшчыны папоўніўся новымі экспанатамі
Музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці папоўніўся новымі экспанатамі. Зараз тут можна ўбачыць медыцынскія прылады, якімі карысталіся, напрыклад, партызанскія ўрачы.
Выстава прымеркавана да 75-годдзя Перамогі. Праца ваенных медыкаў – гэта асобная старонка ў ваеннай гісторыі. Подзвіг многіх з магілёўскіх урачоў і медсясцёр увекавечылі фатаграфіі. Наведвальнікам будзе цікава паслухаць, напрыклад, што ў партызанскіх атрадах замест ваты карысталіся мохам.
Святочную праграму падрыхтаваў музей Бялыніцкага-Бірулі да Міжнароднага дня музеяў
З нагоды Міжнароднага дня музеяў музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прадставіць святочную праграму. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Сваё свята музей адзначыць 17 мая. Дасць старт святочнай праграме ў 14.00 на пляцоўцы (перад уваходам) вернісаж «Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі» (копіі твораў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, выкананыя прафесійнымі і юнымі мастакамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў).
У Магілёўскай вобласці расце попыт на мёд
У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам жыхары Магілёўскай вобласці сталі часцей купляць прадукцыю пчалярства, – паведаміў старшыня рэспубліканскай асацыяцыі пчаляроў «Пчала і мёд» Андрэй Шушаначоў.
Малыя фермы на Магілёўшчыне пры пераходзе на пашавае ўтрыманне даюць істотную прыбаўку малака
Па двух гуртах у 350 галоў, якія знаходзяцца на кругласутачнай пашы, у ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна сутачныя надоі плюсуюць па 1,7 кілаграма малака ад каровы. А да 1 чэрвеня, паводле слоў намесніка дырэктара Генадзя Разганава, чакаюць прыбаўку да 3 кілаграмаў. Вядома, расце прадукцыйнасць і на малочна-таварным комплексе «Кадзіна», дзе таксама ўключаны зялёны канвеер.
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020»
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.
«Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання ў самаізаляцыі
Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак прадаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання грамадзян у самаізаляцыі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства нумар 49 ад 8 мая 2020 года, паведамляецца на інфармацыйным Нацыянальным прававом інтэрнэт-партале.
Творчыя сем’і жыхароў Магілёўшчыны могуць прыняць удзел у конкурсе «Я б у ратавальнікі пайшоў»
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС і абласны камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы рэгіянальнага савета ГА «БРПА», філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, рэгіянальнай аргструктуры РДГА «БДПА» запускаюць конкурс «Я б у ратавальнікі пайшоў!». Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.
Новы самы доўгі чыгуначны маршрут Беларусі пройдзе праз Магілёў, Шклоў і Быхаў
Беларуская чыгунка з 18 мая запускае новы самы доўгі маршрут краіны – ад Брэста да Полацка. Яго працягласць складзе амаль 900 кіламетраў.
Цягнік будзе адпраўляцца штодня: з Полацка – у 14.44, а з Брэста – у 17.19. Старт рэйсаў плануюць на 18 і 19 мая адпаведна. Квіткі ўжо прадаюцца. Кошт квітка ў плацкарце – Br20, у купэ – Br28.
Жыхары вобласці павінны больш актыўна выконваць меры прафілактыкі COVID-19
У медыцынскіх установах Магілёўшчыны дастаткова спецыялістаў, абсталявання і свабодных ложкаў, каб супрацьстаяць распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Аднак жыхары вобласці павінны больш актыўна выконваць меры прафілактыкі, лічаць медыкі.
На думку начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 4 «Магілёў»», грамадзянам нельга забываць насіць маскі ў грамадскіх месцах, трымаць сацыяльную дыстанцыю, выконваць рэспіраторны этыкет і правілы гігіены.
Анлайн майстар-класы, навуковыя эксперыменты і прэзентацыя гарадскога праекта «КНІГА²». падрыхтавалі бібліятэкі Магілёва 15 мая
Дзень сям’і ва ўсім свеце адзначаюць 15 мая. Бібліятэкі Магілёва вырашылі далучыцца да святкавання і запрашаюць усіх на сямейны кніжны Insta-пікнік «Чытанне збліжае».
З 11.00 да 17.20 усіх карыстальнікаў сацсеткі Instagram чакае праграма з 13-ці прамых эфіраў.
У 11, 13 і 16 гадзін – гучныя інтэрактыўныя чытанні «#ЧасЧытацьСям’ёй». Удзельнікі пачуюць творы Успенскага (Instagram-акаўнт: det.biblioteka8), Катаева (detskaia_biblioteka3) , Лаўровай і Каўпаковай (d.bib4_mogilev). А таксама могуць паўдзельнічаць у апытаннях і віктарынах.
Выставу адной карціны прэзентуюць у Магілёве 18 мая
Штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе 18 мая ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў анлайн-фармаце, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы культуры Карына Валабуева.
Творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзімы!» аб’яўлены ў Беларусі
Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы!». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Яго асноўныя мэты – рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны, фарміраванне павагі да малой радзімы, дэманстрацыя яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю, садзейнічанні выхавання ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце «Малая радзіма» і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення.
У Беларусі прынята новая мера для стабільнай работы прадпрыемстваў на фоне сусветнай эпідсітуацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў указ нумар 159 «Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам камерцыйным арганізацыям прадастаўлена права паэтапна адносіць да канца 2022 года на бягучы фінансавы рэзультат курсавыя розніцы, што ўтварыліся з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2022 года.
Указам Прэзідэнта ўрэгуляваны памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі з дзяржуласнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 мая падпісаў указ нумар 160 «Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Переводчик