Міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Руслан Пархамовіч
Міністрам архітэктуры і будаўніцтва прызначаны Руслан Пархамовіч. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Варкаўт пляцоўка з’явілася ў Быхаве
Пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай адкрыта ў парку 50-годдзя Перамогі ў Быхаве.
Першы этап сезоннага адключэння гарачай вады ў Магілёве стартуе 10 чэрвеня
Першы этап сезоннага адключэння гарачай вады ў Магілёве стартуе 10 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга». У сувязі з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак па зоне цеплазабеспячэння кацельні № 1 па 23 чэрвеня будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне па: вул. Грышына да жылых дамоў № 72, 74, 76, 78, 80; вул. Крупскай да жылых дамоў № 51, 51а, 70; вул. Ленінская; вул. Піянерская; вул. Першамайская; пр. Міра да гасцініцы «Магілёў»; у мікрараёне «Юбілейны».
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новы склад урада, прэм’ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў прэм’ер-міністрам Рамана Галоўчанку, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Мікалай Снапкоў – першым віцэ-прэм’ерам. Дзмітрый Крутой прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Ён да гэтага часу працаваў на пасадзе першага віцэ-прэм’ера, будзе працаваць на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
КДК Магілёўскай вобласці правярае эфектыўнае выкарыстанне дзяржсродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў
У КДК Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў, у тым ліку шматкватэрнага жылля. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Як паказалі праведзеныя ў 2019-м і студзені–маі 2020 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва такіх аб’ектаў пакуль не выкараненыя.
У Магілёве праводзіцца месячнік па выкананні заканадаўства ў сферы абыходжання з жывёламі
У Магілёве да 30 чэрвеня абвешчаны месячнік па выкананні заканадаўства ў сферы абыходжання з жывёламі. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Спецыялісты ЖРЭУ Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў сумесна з прадстаўнікамі РАУС і СМІ праводзяць пазапланавыя рэйдавыя праверкі па выкананні ўладальнікамі патрабаванняў Правілаў утрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2001 г. № 834. Пры выяўленні парушэнняў будуць прымацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Магілёўская ЦЭЦ-2 пачала рэканструкцыю турбаагрэгата
На Магілёўскай ЦЭЦ-2 пачата рэканструкцыя турбаагрэгата, паведамілі ў ДВА «Белэнерга». Паравая турбіна эксплуатавалася з 1971 года і за гэты час вычарпала свой рэсурс. Новая турбіна будзе ўсталяваная на часткова рэканструяваным падмурку ранейшага агрэгата з заменай дапаможнага абсталявання і трубаправодаў.
КДК Магілёўскай вобласці вывучыў парадак правядзення капрамонту аб’ектаў жыллёвага фонду ў рэгіёнах
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выбарачна вывучана захаванне ў рэгіёнах вобласці парадку арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёвага фонду. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, у гэтай сферы маецца шэраг праблем, якія патрабуюць прыняцця мер рэагавання. Найбольш тыповыя з іх: – неналежнае фарміраванне графікаў капітальнага рамонту жылых дамоў, іх перыядычная карэкціроўка;
Анлайн-апытванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праводзіць Магілёўскі абласны ЦГЭіГЗ
Анлайн-апытванне па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння праводзіць Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя. Удзельніку прапануюць адказаць на тры простыя пытанні: «Ціпаліце Вы?»,«Як вы ставіцеся да курэння навакольных у грамадскіх месцах?», «Якія меры па абмежаванні сябе ад тытунёвага дыму Вы прымаеце?» Вывучэнне меркавання насельніцтва з’яўляецца часткай рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню». Сёлета яна праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня.
Натарыусы Магілёўскай вобласці ў чэрвені працягнуць кансультаваць бясплатна
Натарыусы Магілёўскай вобласці ў чэрвені працягнуць кансультаваць бясплатна, паведамляецца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты. Рашэнне аб падаўжэнні акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян у выдаленым фармаце прынята для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 і захавання рэкамендацый па фізічным дыстанцыяванні.
У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць больш за 44 тыс. дзяцей
У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў 44,6 тыс. дзяцей і падлеткаў: у кругласутачных лагерах – 17 971 школьніка, дзённых – 26 629. У тым ліку ёсць магчымасць паправіць здароўе 2 120 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, 580 дзецям-інвалідам, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
МНС Магілёўскай вобласці запусціў чэлендж «30 дзён бяспекі»
МНС Магілёўскай вобласці запусціў чэлендж «30 дзён бяспекі». Пра гэта паведамілі ў ведамстве. «Кажуць, што звычка фарміруецца на працягу 21 дня. Мы прапануем бацькам і дзецям разам выпрацаваць новую мадэль паводзін – жыць бяспечна, – адзначылі суразмоўцы. – Для гэтага неабходна кожны дзень выконваць заданні нашага новага чэленджа “30 дзён бяспекі”». Што трэба зрабіць?
Каранавірус і выпускныя вечары ў Магілёўскай вобласці
Выконваць сацыяльную дыстанцыю і абавязкова насіць маскі ў грамадскіх месцах заклікаюць эпідэміёлагі жыхароў Магілёўскай вобласці. ТРК «Магілёў»
Дзень посткросера правядзе «Белпошта» 5 чэрвеня
Акцыя «Дзень посткросера» пройдзе 5 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамляецца на сайце РУП «Белпошта».
Творчы праект «З мараю пра лета...» стартаваў у Магілёўскім мастацкім музеі
Выстава дзіцячых малюнкаў «З мараю пра лета...» адкрываецца сення ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.
Віртуальная пляцоўка «Цэнтрыфуга» адкрылася ў Бабруйску
Віртуальная пляцоўка для заняткаў на вакацыях «Цэнтрыфуга» адкрылася ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Гэта пляцоўка створана ў першую чаргу для тых, хто праводзіць канікулы ва ўмовах абмежавання кантактаў. Яна будзе працаваць двойчы на тыдзень: па панядзелках і пятніцах з 10:00 да 12:00. І гэта не толькі гутаркі і хвілінкі бяспекі ад розных службаў, але майстар-класы і нават танцавальныя батлы. Тыя, хто прапусціць жывы эфір, атрымае спасылку ў Instagram.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў удастоены ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі ўладальнікамі ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Алісеева.
Правілы знаходжання ў аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці зменяцца
Загарадныя аздараўленчыя лагеры ў Магілёўскай вобласці пачнуць прымаць дзяцей не раней за 15 чэрвеня. Тэрміны лагерных змен прыйшлося зрушыць праз эпідэмічную абстаноўку. Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва «Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Юрый Яфімаў.
З клопатам і добрым словам: як фермеры ў Магілёўскім раёне вырошчваюць гародніну
Фермерская гаспадарка Васіля Зайцава ў вёсцы Махава – самая буйная ў Магілёўскім раёне. А пачыналася ўсё ў 90-х з невялікага ўчастка зямлі, дзе працавалі два чалавекі.
Новы выгляд тактыльных указальнікаў пачалі выпускаць на заводзе «Тифлос» ў Магілёве
Новы від прадукцыі – тактыльныя паказальнікі з нержавейнай сталі для невідушчых і людзей з аслабленым зрокам – пачалі выпускаць на ўнітарным прадпрыемстве «Тифлос» ГА «Белтіз» у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства Віктар Ганакоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 чэрвеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 чэрвеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае ў чэрвені новы сезон
Магілёўскі абласны драматычны тэатр аднаўляе працу і ў чэрвені адкрывае новы сезон, 133-ы па ліку. Трупа ўжо прыступіла да рэпетыцый пасля працоўнага адпачынку, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі ўстановы культуры Вольга Семчанка.
Батанічны сад у Горках – самае летняе месца Беларусі
Батанічны сад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках можна назваць самым летнім месцам краіны. Упершыню за 40-гадовую гісторыю аранжарэі тут заквітнеў і прынёс плён банан. Праўда, паспеюць бананы толькі восенню. Але і акрамя іх у садзе ёсць чым палюбавацца. У аранжарэі круглы год цёпла і зелена. Больш трох з паловай сотняў раслін, якія звычайна растуць у тропіках і пустынях, сабрана з усяго свету.
Штогод у траўмапункт Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы звяртаецца 20 тысяч маленькіх пацыентаў
Тры месяцы летніх канікул – час пік дзіцячага траўматызму. Яго галоўныя прычыны – цікаўнасць дзяцей і няўважлівасць дарослых. Заканчэнне школьнага года другакласніца Лера запомніць надоўга. У бальніцу яна трапіла, гуляючы на дзіцячай пляцоўцы. Юная спартсменка (займаецца дзюдо), смелая і адважная, не ўтрымалася на турніку. У шпіталі ўрачы фіксуюць пералом і накладваюць гіпс. Такіх гісторый у аддзяленні могуць расказаць шмат. 150 выпадкаў за мінулыя выхадныя. А за ўсё лета дзіцячых траўмаў тут неяк налічылі аж сем тысяч.
Магілёўская абласная філармонія запусціла анлайн-марафон у падтрымку медыкаў
Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.
У Горках дзякуюць медыкам
Медыкаў, якія лечаць хворых на каранавірус, у Горках падтрымліваюць рознымі акцыямі – ад збору сродкаў да творчых флэшмобаў. У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ствараюць актуальны хэштэг «дзякуйдоктар». Кожнаму вучню даверана адна літара. Самаму малодшаму мастаку – 6 гадоў, самаму старэйшаму – 12. Дзеці не сумняваюцца, што іх творчасць падыме медыкам настрой.
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 5 пажараў
5 пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, адзін ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
БРСМ запрашае да ўдзелу ў фотаконкурсе з вышыванкай
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай», паведаміла загадчык цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская.
У Беларусі выздаравелі і выпісаны больш за 18,7 тыс. пацыентаў з COVID-19
У Беларусі на 1 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваныя 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 553 377 тэстаў. «За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя. БЕЛТА
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.