У Магілёве медыцынскі каледж правёў конкурс прыгажосці анлайн
У Магілёўскім медыцынскім каледжы адбылася шоу-праграма «Міс каледж 2020». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Сямнаццаць прэтэндэнтак на званне самай чароўнай і прывабнай падалі заяўкі на ўдзел. Па выніках першага тура засталося 5 прэтэндэнтак. На жаль, да фіналу дайшлі 4.
Плантацыі буякоў і клубніц стварылі прыватнікі ў Бялыніцкім раёне
Тры маладыя сям’і з Магілёва арганізавалі падсобную гаспадарку ў вёсцы Камяніца Бялыніцкага раёна, пачаўшы вырошчваць буякі і клубніцы ў прамысловых маштабах. Былыя дачнікі, а цяпер маладыя аграрыі, распрацавалі 4 гектары даўно пустуючых зямель. Частку адвялі пад буякі, яшчэ частку – пад клубніцы. Першы ўраджай плануюць сабраць сёлета.
Выпускныя вечары ў Магілёўскай вобласці праводзіць не рэкамендавана, але магчыма
Міністэрства адукацыі дэлегавала права вырашаць пытанне аб правядзенні «апошніх званкоў», уручэнні атэстатаў і выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
Каля 30% выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці паступаюць ва ўстановы прафадукацыі
На Магілёўшчыне каля 30% выпускнікоў школ паступаюць ва ўстановы прафесійнай адукацыі. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. І расказалі аб лічбах прыёму ў гэтым годзе. У прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы плануюць набраць 3720 чалавек, у сярэднія спецыяльныя, падпарадкаваныя аблвыканкаму, гатовыя залічыць 2690 абітурыентаў.
Выпускнікі з COVID-19 і кантакты 1 ўзроўню вызваляюцца ад экзаменаў
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах карэктавацца не будзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі, якая дублюе трасу «Вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вытворчага аддзела ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Сяргей Адзінец.
У Беларусі пачынаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты
У Беларусі з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна будзе ісці збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.
Сярэднявечны меч знойдзены на беразе Бярэзіны ў Бабруйску
Сярэднявечны меч знайшлі на беразе Бярэзіны ў Бабруйску, як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік гарадскога краязнаўчага музея Іна Аўсейчык.
Кожнага кантралёра Магілёўскай вобласці забяспечаць відэарэгістратарам
Кантралёраў грамадскага транспарту ў Магілёўскай вобласці сёлета поўнасцю аснасцяць відэарэгістратарамі. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўаблаўтатранс». У Бабруйску і Магілёве кантрольна-кандуктарскую службу ўжо забяспечылі прыборамі відэафіксацыі. Засталося ўкамплектаваць невялікія раёны. Закупкі відэарэгістратараў працягнуцца.
Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з вірусам – урач-інфекцыяніст
Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з віруснай інфекцыяй. Такое меркаванне выказала ўрач-інфекцыяніст Магілёўскай паліклінікі № 4 Вольга Сівапляс.
ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
Цэнтрвыбаркам сення завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
Шматдзетным маці з Магілёўскага раёна ўручылі ордэны Маці
У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўзнагароджанне шматдзетных маці ордэнамі маці. Старшыня райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне, Магілёўскай вобласці і раёне вялікая ўвага надаецца маці і дзіцяці, многае робіцца для дабрабыту сям’і, а пытанне падтрымкі шматдзетных маці знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Пацвярджэннем таму стала і гэта ўшанаванне. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2020 года № 79 за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана жыхарка аграгарадка Дашкаўка Кацярына Міхайлаўна Карнілава.
Першасная арганізацыя БРСМ Першамайскага раёна Бабруйска ў ліку пераможцаў «Інтэрнэт-прэміі БРСМ-2020»
Названы пераможцы праекта «Інтэрнэт-прэмія БРСМ-2020». Інтэрнэт-прэмія БРСМ стала своеасаблівым штогадовым марафонам з вызначэннем на конкурснай аснове найбольш яркіх афіцыйных і сеткавых рэсурсаў Саюза моладзі. Сёлета ў сувязі з няпростай эпідсітуацыяй фінальнае мерапрыемства праекта праходзіць анлайн на пляцоўках саюза моладзі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», а таксама на канале brsm 2.0 відэахостынгу YouTubе. Сёлета колькасць заявак на саісканне вырасла ўдвая і склала 150.
Мінадукацыі рэкамендуе ўручаць атэстаты 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы
Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змешчана ў пісьме ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны сёння на сайце міністэрства.
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У краіне апошні час ідуць дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі зняты абмежаванні.
Конкурс сацыяльных праектаў па прафілактыцы правапарушэнняў і негатыўных тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі прайшоў у горадзе Бабруйску
Конкурс сацыяльных праектаў па прафілактыцы правапарушэнняў і негатыўных тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі прайшоў у горадзе Бабруйску.
У Кіраўскім раёне найлепшае самакіраванне
Магілёўскі аблсавет дэпутатаў падвёў вынікі штогадовага спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання. Пераходны сцяг Магілёўскага аблсавета дэпутатаў другі год запар застаецца ў Кіраўскім раёне. У мінулым годзе яго атрымаў Дабаснянскі сельсавет, у гэтым – Скрыпліцкі. Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання ўлічваюць эфектыўнасць працы з насельніцтвам, прафілактыку правапарушэнняў, прыцягненне грамадскіх арганізацый да ўдзелу ў жыцці Савета і, вядома, добраўпарадкаванне – тут шмат пунктаў:
«Магілёўаўтадар» перадаў у камунальную ўласнасць звыш 25 кіламетраў рэспубліканскіх дарог
У мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы праведзена і завершана перадача шэрагу транзітных участкаў рэспубліканскіх аўтадарог, якія праходзяць па тэрыторыі населеных пунктаў, у камунальную ўласнасць, як паведамілі ў «Магілёўаўтадары».
Школьнікі Магілёўскай вобласці ў ліку пераможцаў рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд
Школьнікі Магілёўскай вобласці – пераможцы рэспубліканскага тура прадметных алімпіяд. 71 удзельнік ад нашага рэгіёна заваяваў 36 дыпломаў, 8 заахвочвальных водгукаў і тры спецыяльныя прызы ад міністра адукацыі. Сёлета эпідсітуацыя ўнесла карэктывы ў заключны этап алімпіяды. Ён праходзіў толькі для 11-класнікаў. Такім чынам, для пераможцаў захавалася магчымасць ільготнага залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Варта адзначыць, што сярод пераможцаў навучэнцы не толькі гімназій і ліцэяў, але і школ, у тым ліку з сельскай мясцовасці.
Пелетная вытворчасць адкрылася ў Клічаўскім раёне
Новую пелетную вытворчасць запусцілі ў Клічаўскім раёне з удзелам міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожы, як паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя з карткі праз касу магазіна
У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя з карткі праз касу магазіна. Адпаведная пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 15 мая 2020 года №290/11 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі выдача наяўных трымальнікам банкаўскіх картак праз касавае абсталяванне, падключанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, магчымая з 5 чэрвеня 2020 года. На астатняй тэрыторыі краіны – з 1 студзеня 2022 года.
«Тыдзень дабра» праводзяць актывісты БРСМ у Магілёўскай вобласці
Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» у Магілёўскай вобласці правядзе «Тыдзень дабра». Пра гэта паведаміла прадстаўнік арганізацыі Анжаліка Яўных. «Дабрачынныя мерапрыемствы пройдуць з 15 да 22 мая і ахопяць раёны Магілёўскай вобласці, – заўважыла суразмоўца. – Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» акажуць адрасную бязвыплатную дапамогу адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы I і II групы».
З 19 мая РІКВ арганізуе анлайн-РТ
Многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання адмянілі раней запланаваныя на май сеансы ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме.
Каля 3 тысяч раслін высадзілі ў Быхаўскім раёне
Быхаў упрыгожылі новымі зялёнымі насаджэннямі. Сёлета ў райцэнтры вырашылі прымяніць свежае рашэнне для ландшафтнага дызайну. Для гэтага ў цэнтральнай частцы горада высадзілі туі розных геаметрычных формаў. Каля 3 тысяч аб’ектаў расліннага свету высадзілі ў Быхаўскім раёне. Каб раённы цэнтр стаў больш прывабным, сёлета цэнтральныя клумбы горада вырашылі ўпрыгожыць туямі. На моднае азеляненне горада накіравалі сродкі, якія фарміруюцца з кампенсацыйных выплат за выдаленыя аб’екты расліннасці.
У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці адрамантуюць пяць мастоў
Пуцеправод па Першамайскай вуліцы ў Магілёве праверылі на трываласць. Як стала вядома, да канца 2020 года ў Магілёўскай вобласці плануюць адрамантаваць пяць мастоў. Для выпрабавання пуцеправода ў Магілёў прыбыла спецыяльная брыгада дзяржаўнага прадпрыемства «БелдарНДІ». Рух на гэтым адрэзку ад цэнтра горада ў бок чыгуначнага вакзала перакрылі на 4 гадзіны, была задзейнічана буйнагабарытная тэхніка. Вынікі выпрабаванняў апраўдалі чаканні.
Дзень піянерскай дружбы святкуюць у Беларусі
Дзень піянерскай дружбы святкуюць сёння ў Беларусі, як паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
У Беларусі ўдасканалены ўлік і кіраванне дзяржмаёмасцю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 168 «Аб Адзіным рэестры маёмасці», накіраваны на ўдасканаленне ўліку і кіравання дзяржаўнай маёмасцю, маёмасцю юрыдычных асоб з удзелам дзяржавы і Саюзнай дзяржавы, а таксама механізму кантролю за яго выкарыстаннем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам, на існуючай базе Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці, уладальнікам якога з’яўляецца Дзяржкаммаёмасць, створана дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Адзіны рэестр маёмасці».
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Амністыя з’яўляецца праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, і аб’яўляецца, як правіла, у сувязі з асабліва памятнымі падзеямі ў гісторыі краіны.
Падлік стажу, пенсіі і бясплатнае ЭКА – прыняты ўказ аб сацпадтрымцы асобных катэгорый грамадзян
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указам прадугледжана з 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, залічваць у працоўны стаж для прызначэння пенсіі час знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіцяці працягласцю да 12 гадоў у агульнай складанасці (зараз – 9 гадоў). Прызначаць ім працоўныя пенсіі пры наяўнасці стажу працы не менш за 20 гадоў і страхавога стажу не менш за 10 гадоў (зараз – 17 гадоў 6 месяцаў).
80-гадовы ўнікальны ручнік, саленні і музыка «Песняроў»: чым характэрна сяло ў Горацкім раёне, якое атрымала назву ў гонар лясных волатаў
Дзе можна ўбачыць зуброў? На гэтае пытанне без запінкі адкажа любы суайчыннік – у Белавежскай пушчы. Невялікія папуляцыі ёсць і ў іншых рэгіёнах, а яшчэ – у Магілёўскім заасадзе. Але мала хто ў курсе, што самыя першыя ў нашай краіне зубры з’явіліся ў Горацкім раёне. З той пары тут і жывуць. Толькі не ў лесе або асобна ўзятай прасторнай вальеры, а на звычайных сельскіх падворках. Зубры – так клічуць сябе людзі з аднайменнай вёскі, заснаванай у далёкім 1622 годзе.