Навiны
Магілёўскі інстытут МУС у дзень адчыненых дзвярэй наведалі каля 1 тыс. школьнікаў
Каля 1 тыс. школьнікаў з розных куткоў краіны прыехалі на дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскі інстытут МУС.
Электронныя бальнічныя па цяжарнасці і родах: у Беларусі правядуць сёлета эксперымент
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з сістэмай аховы здароўя сёлета запусцяць эксперымент па ўкараненні электронных бальнічных па цяжарнасці і родах. Пра гэта паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч падчас выніковай калегіі Мінпрацы.
Што зменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка 2026 года
На парозе - першы месяц доўгачаканай вясны. Сакавік 2026 года прынясе беларусам шэраг змен. У краіне набудуць моц рашэнні, якія адчуюць як прадпрымальнікі, так і звычайныя сем'і.
Ці будуць пераносы працоўных дзён?
У 2026-м свята 8 Сакавіка прыпадае на нядзелю, таму дадатковых выходных не прадугледжана, як і пераносаў працоўных дзён. Першы вясновы месяц працаваць будзем у звычайным рэжыме.
Анатоль Ісачанка: сустрэча з моладдзю – гэта заўсёды зносіны, новыя думкі, новыя прапановы, часам даволі нечаканыя
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з маладымі спецыялістамі рэгіёну ў Музеі Славы Магілёўшчыны. На традыцыйную штогадовую сустрэчу сабраліся каля 50 маладых людзей, каб задаць хвалюючыя пытанні і вызначыць задачы на будучыню.
У Магілёве аб'ядналі дзве галоўныя культурныя пляцоўкі. Даведаліся аб новых праектах і планах
Культурнае жыццё Прыдняпроўскага краю выходзіць на новы ўзровень. З гэтага года пад адным дахам былога Палаца культуры вобласці, які ўвайшоў у склад Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы, аб'яднаюцца жывая энергія канцэртаў і глыбокая мудрасць народных традыцый.
Магілёўскія міліцыянеры арганізавалі для падлеткаў чэмпіянат па міні-футболе
Штогадовае спартовае змаганне «Доблесць! Мужнасць! Гонар!» для юных футбалістаў раёна прайшло ў аграгарадку Усход.
Іх ведаюць далёка за межамі Беларусі. Расказваем пра самую папулярную прадукцыю кампаніі «ДАМАЧАЙ»
Цёплы хлеб, пірожныя, якія растаюць у роце, хрумсткія сухарыкі і далікатнае печыва... Гэта толькі малая частка вырабаў адной з самых смачных вытворчасцей Беларусі. Пляцоўкі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «ДАМАЧАЙ» размешчаны ў Магілёўскай вобласці, але яе прадукцыю ведаюць далёка за межамі Беларусі. Ды і на айчынным рынку ў прадпрыемства сотні тысяч пастаянных пакупнікоў, якія сваім штодзённым выбарам пацвярджаюць: у кампаніі найвышэйшая якасць тавару.
Ад фатаграфіі да відэаролікаў — у Магілёве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца»
У Магілёве прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Маштабная ініцыятыва, якая рэалізуецца ўжо другі год запар, аб'яднала ўдзельнікаў розных пакаленняў.
БЧ прапанавала прамсектару Магілёўшчыны супрацоўніцтва ў рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння
Беларуская чыгунка ў рамках сістэмнай работы па імпартазамяшчэнні правяла сустрэчу з прадстаўнікамі прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Больш за 500 юных спартсменаў удзельнічаюць у турніры па вольнай барацьбе памяці Карначэнка ў Шклове
45-ы адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Мікалая Карначэнка праходзіць 25-27 лютага ў Шклове. У спаборніцтвах, арганізатарам якіх выступае Прэзідэнцкі спартыўны клуб, бяруць удзел больш за 500 юных спартсменаў з Беларусі і Расіі.
Мінімальная сума падатку на прафдаход у Беларусі з 1 ліпеня складзе 45 бел. руб.
Мінімальная сума падатку на прафесійны даход (ППД) у Беларусі з 1 ліпеня складзе 45 бел. руб. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Напрыклад, у жніўні 2026 года плацельшчык ППД атрымаў даход 100 бел. руб. Сума падатку па стаўцы 10 працэнтаў складае 10 бел. руб. (100 бел. руб. х 10 працэнтаў). Аднак сума ППД для выплаты будзе 45 бел. руб., паколькі 10 бел. руб. менш за ўстаноўлены мінімум.
Правительство установило новые цены на газ, тепловую и электроэнергию для населения
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Наталля Тамвірава з Бабруйска: цеплыня ў кожным дэсерце
Наталля Тамвірава, варшчык цэха №2 ААТ «Чырвоны харчавік»:
- Ведаеце, калі Прэзідэнт аб'явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны, я адразу падумала: а гэта ж пра кожную з нас, хто працуе і дома, і на вытворчасці. Мы тут, у цэху, як у вялікай сям'і, і нашая справа патрабуе сілы і цярпення. Без жаночай рукі на вытворчасці ніяк.
Шэдэўры класікі і гранд-канцэрт: што чакае гасцей Міжнароднага форуму дырыжораў у Магілёве
Міжнародны форум дырыжораў пройдзе ў Магілёве 12-14 сакавіка. Ён стане пляцоўкай для абмену досведам паміж дырыжорамі і музыкамі, паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Для абласнога цэнтра гэта ўжо трэці форум, мерапрыемства праводзяць раз на два гады. Яно накіравана на прафесійны рост удзельнікаў, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці і стварэнне адзінай культурнай прасторы.
Аб'яўлены старт конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» - 2026»
Аб'яўлены старт штогадовага конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» - 2026». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Тэма конкурсу – «Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары». Прымаюцца работы аб тых, хто захоўвае сямейны ачаг і стварае будучыню Беларусі - гісторыі поспеху, разважанні аб ролі сучаснай беларускі і сувязі пакаленняў.
Бясплатную юрыдычную дапамогу арганізуюць прафсаюзы 26 лютага
26 лютага па ўсёй краіне адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём. Магілёўская вобласць традыцыйна далучыцца да маштабнай акцыі: спецыялісты галіновых прафсаюзаў бясплатна пракансультуюць жыхароў рэгіёна па пытаннях аховы працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў.
Хрумсткія, салодкія і духмяныя: першыя 180 тон агуркоў ураджаю 2026 года сабралі ў Кіраўскім раёне
У ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна збіраюць першы ўраджай агуркоў гэтага года. Гародніна расце на дасветцы — у мадэрнізаваных цяпліцах плошчай тры гектары, расказала галоўны спецыяліст цяплічнага камбіната сельгаспрадпрыемства Марыя Бяляўская.
Творы Бетховена і Ліста прагучаць 5 сакавіка ў Музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі
Канцэрт «Вясновае абуджэнне», у выкананні лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дар'і Брухновай адбудзецца ў Магілёве 5 сакавіка.
Культурнае мерапрыемства пройдзе ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі».
У праграме прагучаць творы Людвіга ван Бетховена і Ферэнца Ліста.
Вынікі Года добраўпарадкавання ў аграгарадку Палыкавічы
2025 год прайшоў пад эгідай Года добраўпарадкавання. Работы актыўна ішлі ва ўсіх рэгіёнах. Зручнае, бяспечнае і эстэтычнае асяроддзе — на гэта, летась, былі накіраваныя ў большасці сваёй ініцыятывы, у тым ліку грамадзянскія. Палыкавіцкі сельсавет у Магілёўскім раёне, пастараўся ўвасобіць як мага больш праектаў у жыццё.
Вынікі абласнога патрыятычнага праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца» падвядуць у Магілёве
Пераможцаў абласнога праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца» назавуць сёння ў Магілёве. Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў адбудзецца 25 лютага ў кінатэатры «Радзіма», расказала начальнік аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Вольга Сідаровіч.
Лясгасы Магілёўскай вобласці павялічылі выручку і нарыхтоўку драўніны ў 2025 годзе
Лясгасы Магілёўскай вобласці ў 2025 годзе забяспечылі рост асноўных эканамічных паказчыкаў, у тым ліку аб'ём нарыхтоўкі драўніны, вытворчасць пілапрадукцыі і выручку ад рэалізацыі. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір Сіроцін пасля пашыранага пасяджэння калегіі, прысвечанага вынікам работы за 2025 год і задачам на 2026-ы.
З 1 сакавіка ў Беларусі забаронена лоўля шчупака на час нерасту
У Беларусі амаль ва ўсіх рэгіёнах з 1 сакавіка будзе ўведзена забарона на лоўлю шчупака, паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя правіл сістэмы імгненных плацяжоў
У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя правіл сістэмы імгненных плацяжоў у сувязі з укараненнем сэрвісу «КРОК». Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 16 студзеня 2026 года нумар 13, якая ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Аляксандр Гарошкін: новы час патрабуе новых падыходаў і канкрэтных рашэнняў
Чарговую дваццаць першую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Адзін дзень з жыцця салдата: патрыятычная акцыя для маладзёжных атрадаў аховы правапарадку прайшла ў Магілёве
Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Я служу!» прайшоў сёння, 24 лютага, у Магілёве. Удзел у мерапрыемстве на базе вайсковай часці 72471 прынялі больш за паўсотні юнакоў — членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з усёй вобласці.
Фінал IV сезона «Лігі адважных»: Мінская і Магілёўская вобласці будуць змагацца за тытул на сталічнай арэне
На фінішнай прамой знаходзіцца падрыхтоўка да фіналу аднаго з галоўных дзіцяча-юнацкіх спартыўных праектаў Беларусі. Пераможца чацвёртага сезона «Лігі адважных», якую пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стварае Беларуская федэрацыя барацьбы, стане вядомы ўжо ў суботу 28 лютага на адной з найбуйнейшых пляцовак сталіцы.
Мінская вобласць упершыню ў гісторыі выйшла ў фінал і мае намер перамагчы. Але ў саперніках міжнароднага турніру - Магілёўская вобласць, рэгіён знакаміты сваімі талентамі ў барацьбе.
Аб мадэрнізацыя арміі, развіцці ВПК і Дні абаронцаў Айчыны - інтэрв'ю з сенатарам Аляксандрам Гарошкіным
Які сэнс набыў сёння Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь? Абмеркавалі з госцем праграмы «Сенат», членам Савета Рэспублікі, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным.
ctv.by
У Магілёўскай вобласці за 2025 год курс антырабічных прышчэпак прайшлі звыш 1 тыс. чалавек
У Магілёўскай вобласці факты звароту насельніцтва па антырабічную медыцынскую дапамогу з прычыны кантакту з безнагляднымі жывёламі, у тым ліку хворымі на шаленства, вылічаюцца сотнямі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У цэнтры расказалі:
У Магілёве стартуе адкрытае першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні
Наймацнейшыя лёгкаатлеты краіны з'ехаліся ў Магілёў. У спартыўным комплексе «Алімпіец» сёння, 24 лютага, стартуе адкрытае першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. У праграме спаборніцтваў: забегі на 60 метраў, на 60 метраў з бар'ерамі, на 400, 800 метраў, тры кіламетры, спартыўная хада, скачкі ў даўжыню і вышыню, скачкі з шастом, штурханне ядра, трохбор'е.
Дрибинская СПМК № 1 делает ставку на кадры, собственное производство стройматериалов и неизменное качество
Стратэгія росту
Переводчик