У Магілёўскім раёне перагледзелі структуру пасяўных плошчаў і зрабілі стаўку на азімыя, кукурузу і люцэрну
У Магілёўскім раёне прынцыпова перагледзелі структуру пасяўных плошчаў і зрабілі стаўку на азімыя, кукурузу і люцэрну. А яшчэ на эксперыментальныя кулісныя пасевы, паўкосныя культуры і «хуткую дапамогу» ў выглядзе міжгаспадарчага мехатрада.
Конкурс аматарскай фатаграфіі «Чырвоны Крыж у асобах» стартаваў у Магілёўскай вобласці
Конкурс аматарскай фатаграфіі «Чырвоны Крыж у асобах» стартаваў у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Мацвеева. «Творчае спаборніцтва праводзіцца ўпершыню і нацэлена на тое, каб прыцягнуць увагу да дзейнасці валанцёраў БТЧК, падкрэсліць актуальнасць і важнасць іх працы, – адзначыла суразмоўца. – Мы запрашаем да ўдзелу фатографаў-аматараў з усяго рэгіёна, незалежна ад іх адукацыі, прафесіі і вопыту здымак. Прыём заявак працягнецца да 24 красавіка».
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным рэжыме, хоць ёсць пэўныя пытанні з забеспячэннем сыравінай і камплектуючымі – Руслан Страхар
На дадзены момант прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным рэжыме, хоць ёсць пэўныя пытанні з забеспячэннем сыравінай і камплектуючымі, выкліканыя цяжкасцямі праходжання межаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
У гандлёвых сетках Магілёўскай вобласці створаны запасы па ўсіх відах прадукцыі – Руслан Страхар
У гандлёвых сетках Магілёўскай вобласці створаны запасы па ўсіх відах прадукцыі. Гэта тычыцца тавараў якпрацяглага спажывання, так і паўсядзённага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Праца па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку ўзятая на кантроль як у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, так і ў аблвыканкаме, райвыканкамах.
У Магілёўскай вобласці зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі
У Магілёўскай вобласці, паводле даных на раніцу, зарэгістраваны першы пацверджаны выпадак кнавіруснай інфекцыі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, галоўны пазаштатны інфекцыяніст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Бас.
Кніга «Партизанские друкары Могилевщины: и словом, и пулей!» рыхтуецца да выхаду
Кніга «Партизанские друкары Могилевщины: и словом, и пулей!» ваеннага гісторыка Мікалая Барысенкі рыхтуецца да выхаду. Гэта першае сур’ёзнае дакументальна-публіцыстычнае выданне ў незалежнай Беларусі, якое расказвае пра жыццё партызанскіх журналістаў і пра ўмовы, у якіх друкавалі падпольныя газеты, улёткі.
У базу валанцёраў Чырвонага Крыжа ў Магілёўскай вобласці ўвайшло амаль 250 чалавек
У Магілёўскай вобласці ў базу валанцёраў рэгіянальнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўвайшлі 243 чалавекі. Пра гэта расказала намеснік старшыні абласной арганізацыі БТЧК Жанна Мацвеева.
У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі хворых
У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць для ўстаноў аховы здароўя чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі пацыентаў з віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Зніжэнне арэнды, «касы ўзаемадапамогі» – прафсаюзы прапануюць дадатковыя меры падтрымкі прадпрыемстваў і работнікаў
Прафсаюзы прапануюць ураду распрацаваць і зацвердзіць на дзяржаўным узроўні шэраг рашэнняў па падтрымцы прадпрыемстваў і насельніцтва. «У сённяшніх умовах спаду эканамічнай актыўнасці ва ўсім свеце, многія прадпрыемствы і работнікі могуць сутыкнуцца з сітуацыяй зніжэння даходаў. Відавочна, што ў гэтых абставінах неабходна прыняць усе меры для таго, каб падтрымаць працоўныя калектывы, захаваць працоўныя месцы, – падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. – Сёння нам трэба згуртавацца, каб дапамагчы тым, хто ў гэтай дапамозе мае патрэбу больш за ўсё».
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці кантралюемая і спакойная – Леанід Заяц
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці кантралюемая і спакойная. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння падчас наведвання абласной дзіцячай бальніцы.
Лукашэнка абмеркаваў з Качанавай падрыхтоўку да выбараў, сітуацыю ў эканоміцы і тэму каранавіруса
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі былі тэмы падрыхтоўкі да маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя ў эканоміцы і меры па процідзеянні распаўсюджванню вірусных інфекцый.
Пасведчанне на імяную цагліну атрымае кожны, хто ахвяруе на будаўніцтва Храма ўсіх Беларускіх Святых у Горках
Пасведчанне на імянную цагліну атрымае кожны, хто ахвяруе на будаўніцтва Храма ўсіх Беларускіх Святых у Горках. Пра гэта расказаў у сваім інстаграме настаяцель прыходу протаіерэй Сергій Мосур. Імя чалавека, які ахвяраваў, будзе напісана на цагліне, якую закладуць у сцяну храма.
Моладзь Кругляншчыны актыўна падключыцца да навядзення парадку ў раёне пасля зімы
Моладзь Кругляншчыны актыўна падключыцца да навядзення парадку ў раёне пасля зімы. У межах праекта «Добраўпарадкуем сваю малую радзіму» цяперашняй вясной хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць на алеі сямейных дрэў у цэнтральным гарадскім парку і ў аграгарадку Цяцерына, у «Садзе Міру» каля помніка воінам 222-ай Смаленска-Брандэнбургскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі, якія вызвалялі Круглянскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іншых памятных месцах.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі магілёўскія бібліятэкі правядуць анлайн
Традыцыйны Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі магілёўскія бібліятэкі гэтым разам правядуць анлайн. Пляцоўкамі для мерапрыемстваў стануць Instagram-акаўнты бібліятэк і сайт установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва». Пра гэта расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Пацыентаў з COVID-19 шпіталізуюць у першыя гадзіны пасля пацвярджэння дыягназу – Міністэрства аховы здароўя
Пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 шпіталізуюць у першыя ж гадзіны пасля пацвярджэння дыягназу, як паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.
БТЧК запускае тэлефонную лінію для падтрымкі адзінокіх пажылых людзей
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа запускае тэлефонную лінію 201 для псіхасацыяльнай падтрымкі адзінокіх пажылых людзей, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі. Ініцыятыву БТЧК падтрымала дабрачынная платформа ІМЁНЫ. На шматканальную тэлефонную лінію змогуць тэлефанаваць адзінокія пажылыя людзі, якія апынуліся ў вымушанай ізаляцыі.
У Беларусі праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на каранавірус
У Беларусі на сёння праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічнай абстаноўкай. У выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання», – адзначылі ў прэс-службе. За мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144, у тым ліку тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі.
За 2 месяцы 2021 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу заплацілі ў абласны бюджэт Br78, 8 млн.
На 37,5% або Br78,8 млн. бюджэт Магілёўскай вобласці сфарміраваны суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу ў студзені-лютым 2021 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ўзраслі ў найбольшай ступені ад малых арганізацый –на 10,8% або на Br3,3 млн. у фактычным вылічэнні, а таксама ад індывідуальных прадпрымальнікаў – на 8,6% або на Br1 млн.», – растлумачылі суразмоўцы.
У беларусаў пачаўся 6-дзённы працоўны тыдзень
На гэтым тыдні ў Беларусі будзе шэсць рабочых дзён. Субота 4 красавіка будзе рабочай. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Беларусі «Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе». Беларусы будуць адпрацоўваць у суботу 4 красавіка за 27 красавіка (панядзелак перад Радаўніцай). Пры гэтым у канцы месяца чакаюцца доўгія выхадныя. Днямі адпачынку будуць 25, 26, 27 і 28 (з суботы па аўторак), а далей тры выхадныя дні з пятніцы па нядзелю 1–3 мая.
У Магілёўскай вобласці ўзмоцнены меры прафілактыкі інфекцый у аб’ектах гандлю, забаў і харчавання
Дадатковыя меры прафілактыкі інфекцый ужываюць у аб’ектах гандлю, забаў і грамадскага харчавання Магілёўскай вобласці. У самым буйным гандлёва-забаўляльным цэнтры Магілёва асаблівая ўвага сёння надаецца антывіруснай бяспецы. Апрацоўка сродкамі дэзынфекцыі праходзіць згодна са строгім графікам. У прыватнасці, у кінатэатры ўсе залы абавязкова апрацоўваюцца пасля кожнага сеансу.
Валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць пажылым і інвалідам у перыяд самаізаляцыі
Падтрымка пажылых і інвалідаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы грамадскай арганізацыі «Чырвоны Крыж». Цяпер людзям з групы рызыкі дапамога патрэбна як ніколі. У Магілёўскай вобласці сфарміраваныя валанцёрскія атрады, якія прайшлі інструктаж і атрымалі прадметы абароны: маскі, пальчаткі, антысептыкі. Валанцёры дастаўляюць пажылым людзям лекі, прадукты харчавання і іншыя прадметы першай неабходнасці. Яны тлумачаць, чаму важная самаізаляцыя, і раздаюць памяткі-рэкамендацыі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 красавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 красавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт пачне падрыхтоўку спецыялістаў сацыяльна-гуманітарнага профілю
У Беларуска-Расійскім універсітэце з 2020/2021 навучальнага года пачнецца падрыхтоўка бакалаўраў па кірунку «Замежнае рэгіёназнаўства» (профіль «Еўрапейскія даследаванні») з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі навучальнай установы.
Выплаты ветэранам да Дня Перамогі пачнуцца 1 красавіка – Аляксандр Румак
Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Вялікай Перамогі ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны,пацярпелым ад яе наступстваў людзям будуць максімальна зроблены ў першыя дні красавіка. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў працаўнікам ААТ «Белгіпс» аб падрыхтоўцы да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці прызнаная найлепшай сярод падатковых органаў Беларусі за 2019 год
У 2019 годзе інспекцыямі Міністэрства па падатках і зборах Магілёўскай вобласці праводзілася мэтанакіраваная праца па выкананні даходнай часткі бюджэту, забеспячэнні выканання плацельшчыкамі падатковых абавязацельстваў і скарачэнні запазычанасці па плацяжах у бюджэт.
У Беларусі выздаравелі 32 заражаныя каранавірусам
У Беларусі выздаравелі 32 пацыенты, заражаныя каранавірусам COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «На сёння ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на CAVID-19 даў станоўчы вынік, у працэсе назірання і лячэння атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў», –адзначылі ў прэс-службе. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў. У Беларусі праведзена каля 24 тыс.тэстаў на COVID-19. БЕЛТА
Званкоў у гарадскую службу «103» стала больш, але не ўсё па сутнасці
Сезонны ўздым ВРІ паўплываў на працу Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Колькасць званкоў у службу «103» павялічылася, – паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай дапамогі Сяргей Карунны.
Фінішнае РТ на Магілёўшчыне правядуць пазней і рассадзяць абітурыентаў па новай схеме
У Магілёўскай вобласці скарэкціраваны графік трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэставання. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Аляксандр Даўгалёў. РТ пераносіцца на больш позні тэрмін і будзе працягвацца да 24 мая.
Чытачы магілёўскіх бібліятэк сталі браць больш кніг на дом
У бібліятэках Магілёва павялічылася кнігавыдача. Пра гэта расказала дырэктар цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк абласнога цэнтра Вольга Волкава. Паводле яе слоў, такая тэндэнцыя назіраецца ўжо каля двух тыдняў.