Навiны
У дар музею Масленікава перадалі карціну вядомага мастака Віктара Альшэўскага
Мастак Віктар Альшэўскі падарыў карціну Магілёўскаму абласному мастацкаму музею імя Паўла Масленікава. На палатне намаляваны партрэт дачкі Паўла Масленікава – Веры Пракопцавай. Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы карціны прыняў удзел міністр аховы здароўя Валерый Малашка, кіраўніцтва вобласці, студэнты мастацтвазнаўчых аддзяленняў навучальных устаноў горада, прыхільнікі творчасці Віктара Альшэўскага, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
NEFCO прафінансуе закупку шчапарубільнай машыны для Чэрыкаўскага лясгаса
Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (NEFCO) прафінансуе Чэрыкаўскаму лясгасу закупку мабільнай шчапарубільнай машыны. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 11 студзеня 2019 года №14, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах
Дамы самастойнага пражывання плануюць адкрыць у Чавускім і Каменскім псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, выступаючы на мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.
Яслі-сад пасля капрамонту адкрылі ў Крычаве
У Крычаве сёння адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада №4 па вуліцы Карла Маркса, 19А.
Гарадское зімовае спартыўнае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня
Гарадское зімовае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня. Спартыўныя спаборніцтвы стартуюць у 10.00 каля «Бабруйск-Арэны».
За права стаць пераможцам пазмагаюцца дзяржслужачыя, фізкультурнікі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, падлеткавых клубаў і інш. У лыжных забегах на дыстанцыях 1 200 і 800 м. Акрамя таго, праграма свята ўключае спаборніцтвы па перацягванні каната, падняцці гіры і армрэслінгу.
Магілёў упершыню прыме фінал кубка Беларусі па міні-футболе
Вырашальны матч фіналу кубка Беларусі па міні-футболе ўпершыню пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Сустрэча адбудзецца 3 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец».
Зараз каманды вядуць барацьбу на стадыі 1/4 фіналу. Сярод саіскальнікаў трафея – лідскі «Лідсельмаш», мінскія «Сталіца», «Ахова-Дынама» і «Тэрыторыя», мікашэвіцкі «Граніт», а таксама гомельскія клубы «БЧ» і «ВРЗ».
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося чатыры пажары, выратаваны мужчына
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося чатыры пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
«M.@rt.кантакт-2019». У праграме заяўлена 23 спектаклі 23 тэатраў з 10 краін свету. Продаж білетаў стартуе 15 студзеня
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIV Міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт». Пра падрыхтоўку да фестывалю і афішы мерапрыемства расказалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч і дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.
У Магілёве адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна
У абласным цэнтры сёння ўрачыста адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. З гэтага моманту ўсе службы райаддзела будуць знаходзіцца ў адным месцы, што створана, у першую чаргу, для зручнасці грамадзян, перадае карэспандэнт сайта.
Дабрачынны канцэрт у дапамогу цяжкахворым дзецям адбудзецца 15 студзеня ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў
У Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў 15 студзеня а 12.00 адбудзецца дабрачынны канцэрт «Гімназія-каледж збірае сяброў». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У праграме прагучыць калядная класічная і сучасная музыка ў выкананні навучэнцаў гімназіі і Нававільнюскай музычнай школы (Літва). У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, латышскай дэлегацыі з Даўгаўпілса, літоўскай дэлегацыі з Вільні, Пасольства Японіі ў Беларусі і дома польскага ў Магілёве.
Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла БДЭУ
Два цэнтры для дзяцей і моладзі плануюць адкрыць на базе былога Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Аддзяленне закрылася ў верасні 2017 года. Яго корпус на Сацыялістычнай, 90 пакуль пустуе.
STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска
STEM-клас адкрыецца ў 2019 годзе ў гімназіі №3 Бабруйска. Пра гэта паведаміў дырэктар Асацыяцыі па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій «Адукацыя для будучыні» Аляксандр Хоміч.
Непатушаная цыгарэта магла стаць прычынай гібелі мужчыны на пажары ў Слаўгарадзе
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося тры пажары. Вогненная стыхія пабывала ў Быхаве, Слаўгарадзе і Касцюковіцкім раёне, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле слоў суразмоўніцы, у ходзе аператыўнай працы ўдалося адстаяць жылы дом і два будынкі. Выратаваць 62-гадовага жыхара Слаўгарада, на жаль, не ўдалося.
Праект да юбілею Паўла Масленікава рыхтуе абласны мастацкі музей
Цікавы праект рыхтуе да 105-годдзя Паўла Масленікава Магілёўскі абласны мастацкі музей. Юбілей адзначаць 5 лютага.
«Гэта будзе выстава работ ўнукаў і праўнукаў Паўла Васільевіча. Экспазіцыяй мы хочам паказаць, як талент перадаецца ў пакаленнях, – расказала дырэктар установы культуры Алена Баброва. – Таксама запланаваны навуковыя канферэнцыі, чакаецца шмат гасцей».
Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца 12 студзеня ў Магілёве
Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 12 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ФК «Днепр».
У штогадовым мемарыяле, які ў гэтым годзе пройдзе ў шосты раз, прымуць удзел каманды магілёўскай «Надзеі», мінскіх «Космаса» і асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», а таксама зборная абласцей «Рэгіён».
Каля 100 спартсменаў разыграе ўзнагароды рэспубліканскага турніру па боксе памяці Генрыха Рыўкіна ў Магілёве
X адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-19 студзеня ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК «Алімпіец», паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.
Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едзецца каля 100 спартсменаў. У турніры возьмуць удзел спартсмены з усіх абласцей Беларусі. Пацвердзілі заяўку прадстаўнікі Украіны. Пад пытаннем пакуль застаецца прыезд баксёраў з Расіі і Літвы.
У Краснаполлі на пажары загінуў мужчына
Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці: адбылося пяць пажараў, адзін скончыўся гібеллю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Трагедыя адбылася ў прыватным доме па вул. Савецкай у Краснаполлі. Позняе выяўленне пажару не пакінула шанцаў на выратаванне 57-гадовага мужчыны. Суседзі заўважылі агонь, калі дом і веранда ўжо гарэлі адкрытым полымем. На падлозе ў верандзе без прыкмет жыцця быў знойдзены гаспадар.
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці прапануюць мэблю і прадукцыю дрэваапрацоўкі на выставе ў Германіі
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці ў складзе адзінай беларускай экспазіцыі прадставяць мэблю і прадукцыю дрэваапрацоўкі на выставе ў Кёльне (Германія) падчас Міжнароднай мэблевай выставы IMM Cologne 14-20 студзеня. Пра гэта паведамілі ў выставачным унітарным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Наш рэгіён прадставяць ААТ «Магілёўдрэў» і «ФанДАК», ТАА «Алмаз-Люкс»і ІП «Баро».
Пажарныя-ратавальнікі з пяці краін пазмагаюцца за Кубак старшыні Бабруйскага гарвыканкама
Пажарныя-ратавальнікі разыграюць Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 16 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў гарвыканкаме.
У Магілёве 26 студзеня арганізуюць «Гарачы фэст»
У Магілёве 26 студзеня арганізуюць «Гарачы фэст». Мерапрыемства пройдзе ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай» з 14.00 да 20.00, паведамілі карэспандэнту сайта ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
У Магілёве сёлета ліквідуюць апошнія смеццеправоды ў шматпавярхоўках
У Магілёве да канца бягучага года па дзяржпраграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» закрыюць у пад’ездах шматпавярховак апошнія смеццеправоды(іх засталося каля 100), паведаміў дырэктар Магілёўскага спецаўтапрадпрыемства Генадзь Іванчанка.
КДК вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў Хоцімскай цэнтральнай раённай бальніцы
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў Хоцімскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Кантралёры выявілі прастойванне медабсталявання коштам больш за Br300 тыс., незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў у суме Br16 тыс., несвоечасовае пералічэнне ў бюджэт часткі даходаў у памеры Br2 тыс. ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці. Таксама ўстаноўлены парушэнні парадку ўліку асноўных сродкаў, заканадаўства аб дзяржаўных закупках і метралогіі.
У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
У Магілёве стартаваў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Урачыстае адкрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва адбылося ў абласным цэнтры творчасці.
Калектыў Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўдастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Па выніках 2018 года адпаведнымі прэміямі адзначаны чатыры працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.
Камерцыйныя аптэкі Магілёўскай вобласці падключаюцца да сістэмы электронных рэцэптаў
Каля 400 тыс. электронных рэцэптаў выдадзена ў мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці, 75% з іх – ільготныя.
Зараз, атрымаўшы ад урача электронны рэцэпт, пацыент можа звярнуцца і ў камерцыйную аптэку. Аднак льготныя прэпараты па-ранейшаму адпускаюцца толькі ў сетцы дзяржаўных аптэк.
Фармацэўт скануе штрыхкод на электронным рэцэпце і атрымлівае доступ да базы дадзеных. Гэта дазваляе скараціць час абслугоўвання і выключыць памылкі.
Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 9 студзеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне
У Магілёве і Магілёўскім раёне 9 студзеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Каля 980 навучэнцаў з усяго рэгіёна прымуць удзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе з 8 па 12 студзеня ў Магілёве. Удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах прыме каля 980 навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усяго рэгіёна, паведамілі карэспандэнту сайта ў Галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
КДК Магілёўскай вобласці праверыў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг сістэмных парушэнняў і недахопаў у арганізацыі харчавання пацыентаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантралявальнага ведамства Аляксей Іглікаў.
У іх ліку невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, недаўкладанні прадуктаў харчавання і іншыя. Устаноўлены таксама парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, незаконнае атрыманне і нямэтавае выкананне бюджэтных сродкаў.
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»
Горацкі «Сокал» заняў другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне «А».
Прамую лінію правядзе 12 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Переводчик