15 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры адбудзецца заключнае мерапрыемства абласнога агляду-конкурсу «Не старэюць душой ветэраны»
Абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XVI Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 15 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
У гэты дзень на сцэне ўстановы культуры адбудзецца заключны канцэрт, там жа лаўрэатам уручаць дыпломы, на працягу дня будзе працаваць выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
«Абласны агляд-конкурс праводзіцца ў два этапы: рэгіянальныя адборы і заключныя мерапрыемствы, – патлумачылі суразмоўцы. – Занальныя прагляды адбыліся раней у Бабруйску, Магілёве і Чэрыкаве. У фінале будзе адабрана не больш за адзін калектыў мастацкай творчасці і не больш за два індывідуальныя выканаўцы ад вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», якія пройдуць у маі месяцы ў Мінску».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць