У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Кірмашы вакансій будуць праводзіцца:
22 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама.
22 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
23 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Асіповіцкага райвыканкама.
24 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чавускага райвыканкама.
28 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама.
29 сакавіка з 11.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шклоўскага райвыканкама.
30 сакавіка з 10.00 да 11.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады