Трэці паток адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра» стартуе ў Магілёве 5 красавіка. Ён прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў.
Ініцыятарамі праекта выступілі камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Цэнтрам экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця». Партнёры: Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Магілёўская мытня, БелДІСС, Магілёўскі філіял ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», «Белэксімгарант-Магілёў», Магілёўскі філіял РУП «Белмытсэрвіс», Эканамічны суд Магілёўскай вобласці, ІМПЗ па Магілёўскай вобласці і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн».
– Ва ўсім свеце мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку прадпрымальніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці, датуюцца дзяржавай і служаць стымулам развіцця. Адпаведна, арганізатары праекту пайшлі тым жа шляхам, – адзначылі ў Цэнтры экспарту Магілёўскай вобласці. – У межах дзяржпадтрымкі ўдзел у адукацыйным праекце «Школа экспарцёра» для экспарцёраў Магілёўскай вобласці бясплатны.
Ніякіх абмежаванняў па сферы дзейнасці прадпрыемстваў няма. Галоўная мэта – гэта фарміраванне ў бягучых эканамічных умовах у рэгіянальных прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ведаў, неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці. Сярод разглядваемых тэм: магчымасці анлайн-экспарту, лагістыка для экспарцёраў, маркетынг, мытнае рэгуляванне экспарту, прававое і дакументацыйнае забеспячэнне, падаткі ў экспартнай дзейнасці і многае іншае.
Праграма навучання ўніфікавана і арыентавана як на спецыялістаў, якія ўжо працуюць на міжнародным рынку, так і на тых, хто тольки пачынае выбудоўваць партнёрскія адносіны з замежнымі кампаніямі.
Навучанне будзе праходзіць на базе Цэнтра экспарту Магілёўскай вобласці (Магілёў, б-р Юбілейны, 21). Курс працягнецца крыху больш за месяц. Перыядычнасць заняткаў – двойчы на тыдзень. Пасля заканчэння навучання слухачы атрымаюць адпаведны сертыфікат.
Для рэгістрацыі ў навучальную групу неабходна запоўніць анкету.
Кантактныя даныя: +375-222-746-191; +375-29-231-78-40, +375‑44‑582‑28‑18; exportmogilev@mail.ru, agencymogilev@ya.ru.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52