Прафілактычная акцыя па тэставанні на ВІЧ-інфекцыю метадам экспрэс-дыягностыкі па крыві – «Я ведаю свой ВІЧ-статус! А ты?» пройдзе з 25 па 29 красавіка ва УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Як расказалі субяседнікі, акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да пытанняў ВІЧ-інфекцыі, інфармавання насельніцтва аб спецыфіцы распаўсюджвання віруса, матывавання да свядомага тэсціравання на ВІЧ, забеспячэння ўсеагульнага доступу да паслуг па прафілактыцы і тэсціраванні на ВІЧ.
«Грамадзяне, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь, праходзяць тэсціраванне на COVID-19 для атрымання сертыфікатаў, а таксама ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць прайсці тэст на ВІЧ і ў кароткія тэрміны атрымаць вынік», – паведамілі ва ўпраўленні.
Падчас мерапрыемстваў будуць прадстаўлены інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.
Атрымаць кансультацыю і абследавацца на ВІЧ можна ў любой лячэбнай установе (паліклініка, бальніца), а таксама ва УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» па адрасе: вул. Першамайская, 114.
Кантактныя тэлефоны: (80222) 62-34-16, тэлефон «гарачай лініі»: (80222) 62-34-17.
Ред.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна