У кожным раёне, нават у самым маленькім, могуць і павінны развівацца такія віды спорту, як футбол і лёгкая атлетыка, якія патрабуюць найменшых фінансавых укладанняў і рыштунку. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, наведваючы ўстановы спорту Чэрыкава.
Сяргей Кавальчук 13 красавіка ажыццявіў рабочы візіт у спартыўныя ўстановы Чэрыкаўскага раёна – СДЮШАР і ФАЦ «Арыенцір», дзе азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў, умовамі для заняткаў спортам, разам з трэнерамі абмеркаваў праблемныя моманты, пацікавіўся ўмовамі працы і дасягненнямі спартсменаў. Затым у раённым Доме культуры прайшла сустрэча з калектывамі ўстаноў адукацыі, спорту і турызму раёна.
– Спартыўную інфраструктуру Чэрыкава трэба выводзіць на новы ўзровень, для гэтага важна распрацаваць агульную канцэпцыю, каб зразумець, які кірунак лепш развіваць, – адзначыў на сустрэчы з работнікамі сферы спорту і турызму Сяргей Кавальчук. – Калі, да прыкладу, у вашым раёне ёсць традыцыі і пэўныя дасягненні ў біятлоне, трэба развіваць гэты від спорту, калі ёсць добрыя трэнеры, іх важна падтрымаць, у тым ліку фінансава. Трэба сказаць, што ў цэлым у краіне пэўныя крокі ў гэтым кірунку робяцца. На дадзеным этапе пытанні стымулявання дзейнасці трэнераў мы ставім у галаву.
Міністр расказаў прысутным пра тое, якія мерапрыемствы сёння праводзяцца для таго, каб фізічная культура і спорт былі выведзены на новы ўзровень. У заканчэнне сустрэчы міністр уручыў дырэктару Чэрыкаўскай СДЮШАР Ірыне Пагарыляк сертыфікат на суму 20 тысяч беларускіх рублёў, гэтыя сродкі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўна-юнацкай школы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна
22.04.2024 - 16:29
Вячаслаў Максачоў: Касцюковічы павінны быць лакаматывам паўднёвага ўсходу Беларусі
19.04.2024 - 10:37
Сяўба ранніх збожжавых культур завершана ў СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна (відэа)
18.04.2024 - 13:38
18.04.2024 - 09:12
Уся тэхніка на пасяўной у чэрыкаўскім агракомплексе «Светлы» беларускай вытворчасці
17.04.2024 - 12:04