У Беларусі змяніліся асобныя нормы парадку размеркавання, выдачы і выкарыстання дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
«У прыватнасці, дазволы на праезд па тэрыторыі замежных дзяржаў будуць выдавацца транспартнай інспекцыяй перавозчыкам, якія з’яўляюцца зарэгістраванымі карыстальнікамі аўтаматызаванай сістэмы па ўліку і выдачы дазволаў і адлюстравалі звесткі аб грузавых транспартных сродках, кіроўцах і асобах, адказных за арганізацыю і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак, што пацвярджаюць іх дакументы», – расказалі ў прэс-службе.
Не пазней за 30 чэрвеня 2022 года аўтамабільным перавозчыкам неабходна падаць у структурныя падраздзяленні Транспартнай інспекцыі спіс грузавых транспартных сродкаў у новай форме, копіі пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартных сродкаў, спіс кіроўцаў, даведку аб выручцы ад дзейнасці па міжнароднай перавозцы грузаў і іншыя звесткі. Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй можна на сайце Мінтранса.
Змяненні прадугледжаны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 16 сакавіка 2022 года № 6.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 10:53
Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ўстанаўліваюць супрацоўнікі МНС у дамах ветэранаў
08.05.2024 - 17:00
Алея з бэзу з'явілася напярэдадні 9 Мая ля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні