Адзін пажар адбыўся за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Зусім не радаснай выдалася раніца 17 мая для жыхароў Асіповіч, якія пражываюць у прыватным жылым доме па вул. Астроўскага. Каля 6 гадзін раніцы, выйшаўшы на вуліцу, яны заўважылі, як з вокнаў суседняга нежылога дома, прызначанага для вырошчвання куранят, клубіцца дым, і выклікалі ратавальнікаў. Гаспадар уласнымі сіламі ліквідаваў пажар да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Наступствы пажару сумныя: загінула 2 тыс. галоў курэй ва ўзросце ад 5 дзён да 3 тыдняў. Агнём таксама знішчаны халадзільнік прамысловага тыпу, пашкоджана маёмасць, часткова падлога. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29