У аграгарадку Цялуша прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна. У суботні дзень паблізу сельскага Дома культуры сабраліся аматары і прыхільнікі паэтычнага таленту генія рускай літаратуры.
Праграма свята Пушкінскай паэзіі пачалася ў Свята-Мікольскім храме з памінальнай паніхіды, у якой прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, мясцовыя жыхары і госці свята. Затым прайшла цырымонія ўскладання кветак да магілы ўнучкі Пушкіна Н. А. Варанцовай-Вельямінавай, якая доўгія гады пражывала ў сваім маёнтку непадалёк ад Цялушы і пакінула вяскоўцам пра сябе самую добрую памяць. Далей удзельнікаў мерапрыемства чакала тэатралізавана-паэтычная праграма.
У рамках свята былі арганізаваны выставы, продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30
04.10.2025 - 11:13
Крычаў - сталіца «Дажынак-2025»: як горад змяніўся да свята працаўнікоў сяла (відэа)
01.10.2025 - 07:45
Аляксандр Эйдус — імя з савецкага медальёна: пошукавікі «Віккру» шукаюць родных лейтэнанта (відэа)
23.09.2025 - 13:10