XVI Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе з 23 па 27 чэрвеня.
Госці пачнуць прыбываць ужо 23 чэрвеня, пройдуць рэпетыцыі цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю. Майстар-клас пераможцаў міжнароднага конкурсу гульнявых праграм «Сузор’е гульні» (Петраградскі раён Санкт-Пецярбурга) пройдзе з 11.00 да 12.00 у Палацы мастацтваў.
Працягне сваю працу выстава мастацкіх галаграм у мастацкім музеі горада на Горкага. А ў выставачнай зале Сацыялкі а 17.00 адбудзецца прэзентацыя выставы квілт-клуба «Валошкі» (Мінск) «ТэкСтыльны Букет» з удзелам мастацкага кіраўніка клуба Матусевіч В. М.
Увечары таго ж дня бабруйчане могуць наведаць гандлёвыя рады ля пляцоўкі хакейнага клуба «Бабруйск» з 17.00 да 21.00. Знойдуць аддушыну і прыхільнікі Мельпамены. Прэм’еру мюзікла «Магія» 23 чэрвеня прадставіць гледачу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Выступленне адбудзецца з 19.00 да 20.40.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»