Госці з Казахстана, Таджыкістана і 19 рэгіёнаў Расіі прыедуць на «Купалле». Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Стэльмашок на прэс-канферэнцыі «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022».
«Адным з яркіх месцаў на Александрыйскім свяце стане пляцоўка, дзе будуць размяшчацца ўсе вобласці Беларусі і Мінск, а таксама нашы госці, якія сёлета прыедуць з Казахстана, Таджыкістана, з 19 рэгіёнаў Расіі: гэта Бранская, Калінінградская, Курская, Ленінградская, Ніжагародская вобласці, нават з Якуціі і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Таму карцінка і традыцыі будуць вельмі разнастайнымі», – праінфармаваў начальнік упраўлення.
Алег Стэльмашок адзначыў, што да афармлення гэтай пляцоўкі арганізатары падышлі з новай ідэяй. «Яна будзе выбудавана ў форме закрытага перыметра са свабодным уваходам, дзе ў цэнтры будзе зманціраваны подыум з адным з галоўных сімвалаў «Кола жыцця» – гэта кола, ярка аформленае, імправізаваны кругавы партар. Тым самым усе будуць мець магчымасць пастаянна бачыць адзін аднаго. На данай пляцоўцы будуць ісці прэзентацыі творчых калектываў, можна пазнаёміцца з традыцыямі, дасягненнямі, з брэндавым мерапрыемствам кожнага рэгіёна, горада Мінска, у тым ліку і нашых гасцей. Тут жа ўвечары пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Госці змогуць не толькі пагутарыць, але і набыць на памяць эксклюзіўныя сувеніры ручной работы», – падкрэсліў ён.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў Шклоўскім раёне 9-10 ліпеня. Азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў, даведацца пра расклад руху цягнікоў і аўтобусаў для гасцей і ўдзельнікаў можна на сайце рэспубліканскага свята kupalle.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»