4 пажары ў Бабруйску, Быхаве, Шклове і ў Клічаўскім раёне адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 30 чэрвеня каля 7 гадзін вечара ў Быхаве загарэўся аўтамабіль «Citroen Xsara», 2000 года выпуску. У выніку пажару пашкоджаны салон аўтамабіля. Меркаваная прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
У гэты ж дзень па не ўстаноўленай пакуль прычыне загарэлася нежылая двухпакаёвая кватэра па вул. Сако ў Бабруйску. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, сцены і перакрыцці. Дарэчы, у кватэру меўся свабодны доступ.
Яшчэ адно паведамленне аб пажары атрымалі супрацоўнікі МНС Клічаўскага раёна. У сенасховішчы каля аграгарадка Колбча ў выніку вогненнай стыхіі знішчана 36 тон сена ў рулонах, пашкоджаны навес. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2024 - 16:52
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 мая
20.05.2024 - 15:46
Удзельнікамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стануць 240 акцябрат рэгіёну
20.05.2024 - 13:18
У Дзень абароны дзяцей Магілёў упершыню прыме «Зялёны марафон»
18.05.2024 - 16:59