На сённяшніх сесіях Краснапольскага і Клімавіцкага раённых Саветаў дэпутатаў старшынямі Краснапольскага і Клімавіцкага раённых выканаўчых камітэтаў былі зацверджаны Валерый Наско і Дзмітрый Хайноўскі, узгодненыя на гэтыя пасады Кіраўніком дзяржавы. Прадставіў іх удзельнікам пасяджэнняў – дэпутацкаму корпусу і кіраўніцкаму актыву раёнаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Адзначаліся веды, досвед і прафесіяналізм новых кіраўнікоў двух усходніх раёнаў Магілёўшчыны. Вагомы і іх кіраўнічы досвед, назапашаны ў рэгіянальных дзяржаўных арганізацыях і мясцовых органах улады. У тым ліку падчас працы на кіруючых пасадах у раённых выканаўчых камітэтах Прыдняпроўскага краю.
Як падкрэслівалася, іх прафесійныя веды, добрасумленнасць, адказнасць і прынцыповасць разам з уменнем працаваць з людзьмі і павінны садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню значных задач, якія стаяць сёння перад Краснапольскім і Клімавіцкім раёнамі. Сярод першаступенных – выхад на больш высокія фінансава-эканамічныя паказчыкі дзейнасці народна-гаспадарчых комплексаў гэтых двух рэгіёнаў вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45