RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі 15 ліпеня правядзе выязны прыём у Мсціславе

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка 15 ліпеня правядзе выязны прыём у Мсціславе, паведамілі ў Мінсувязі.

Наталля Гардзеенка 15 ліпеня з 12.00 да 13.00 у Мсціслаўскім участку паштовай сувязі правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем прамой тэлефоннай лініі па тэлефоне 8 (02240) 5-79-65.

Зацікаўленыя грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звярнуцца па пытаннях, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавізацыі.

Прыём пройдзе па адрасе: Мсціслаў, вул. Пралетарская, 61, 2-гі паверх, кабінет №2. Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (02240) 5-79-65 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у буднія дні.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая